структурныя формы зямной кары, утвораныя выгінамі пластоў горных парод без разрыву іх суцэльнасці. Часцей трапляюцца групамі з чаргаваннем дадатных (антыкліналі) і адмоўных (сінкліналі) выгінаў. Маюць элементы: крылы, ядро, замок, восевую паверхню, вось, шарнір, вугал; дадаткова ў антыкліналях — скляпенне, грэбень, перыкліналь; у сінкліналях — мульду, кіль, цэнтрыкліналь. У залежнасці ад механізму геал. працэсаў ці месца ўтварэння вылучаюць генетычныя тыпы С.: глыбінныя (магматагенныя і метамарфагенныя С.); паверхні фундамента і адлюстраваныя С. яго чахла (унаследаваныя, надразломныя, прыразломныя, міжразломныя); покрыўныя асадкавага чахла, звязаныя з рухамі фундамента (нагнятання, дыяпіравыя, валачэння, гравітацыйныя); паверхневыя (экзагенныя) — С. асадкавага аблягання, ушчыльнення, разбухання, выпірання, асядання, апаўзання, гляцыяльныя. Паводле дынамічнага стану геал. асяроддзя вылучаюць дынамічныя тыпы С.: тангенцыяльнага (гарызантальнага) сціскання і тангенцыяльнага расцяжэння. У залежнасці ад механізму ўтварэння паверхневых С. вылучаюць іх кінематычныя тыпы: глыбавыя, або штампавыя (не дыяпіравыя перарывістыя і скрыневыя), нагнятання (дыяпіравыя купалы і антыкліналі, грэбенепадобныя і агульнага змінання). Адрозненне параметраў (формы, будовы, распасцірання восі, нахілу восевай паверхні і г.д.), незалежна ад паходжання, вызначае разнастайнасць марфалагічных тыпаў С.: паводле нахілу восевай паверхні — прамыя, нахіленыя, абернутыя, ляжачыя, перавернутыя; паводле формы замка і кірунку падзення крылаў — вуглаватыя, плаўныя, кілепадобныя, грэбенепадобныя, веерападобныя, каробчатыя; паводле вугла С. — вострыя, тупыя, закрытыя, адкрытыя; паводле даўжыні і шырыні — лінейныя, брахіантыкліналі, брахісінкліналі і купалы (мульды), паводле памераў і складанасці будовы — мегантыкліналі і мегасінкліналі, антыклінорыі і сінклінорыі, мегантыклінорыі і мегасінклінорыі і інш.
І.В.Клімовіч.
Складкі горных парод: 1 — антыклінальная. 2 — сінклінальная; 3 — асіметрычная; 4 — нахіленая; 5 — ляжачая; 6 — веерападобная; 7 — ізаклінальная; Я — ядро складкі; К — крыло складкі: 3 — замок складкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАСКІ́Д, вадаскіднае збудаванне,
гідратэхнічнае збудаванне для пропуску залішняй вады з вадасховішча (пры паводцы) у ніжні б’еф. Вадаскід з паверхневым скідам вады наз. вадазлівам, з глыбінным — вадаспускам. Некат. тыпы вадаскідаў могуць выкарыстоўвацца для пропуску крыг, шугі, смецця, для прамыўкі донных адкладаў у верхнім б’ефе і інш. Усе вадаскіды маюць вадазборную, водаправодную і злучальную з ніжнім б’ефам часткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́БЛА,
каменная прылада працы, якая служыла для апрацоўкі скур і вырабаў з дрэва. Былі пашыраны ў палеаліце, асабліва ў эпоху мусцье. С. выраблялі пераважна з масіўных авальных, падпрамавугольных і няправільных абрысаў адшчэпаў ці пласцін; арыентацыя лёзаў падоўжаная ці папярочная. Вылучаюцца адзінарныя і двайныя тыпы С. На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Абідавічах, Клеявічах і Свяцілавічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЯДу музыцы,
найбольш простая кампазіцыйная форма, якая ўвасабляе завершаную ці адносна завершаную муз. думку; мае самаст. значэнне ці ўваходзіць у больш буйныя формы музычныя. Нарматыўным лічыцца П. з 2 падобных па структуры частак — сказаў, якія заканчваюцца рознымі кадэнцыямі: 1-ы сказ звычайна палавіннай, 2-і — поўнай (гл.Сказ у музыцы). Метрычная аснова П. — квадратнасць, заснаваная на аднолькавай колькасці тактаў (2, 4, 8, 16, 32) у кожным сказе. Іншыя тыпы П. абумоўлены жанрам, стылем музыкі, прынцыпамі будовы формы, пэўнай маст. мэтай (змяняюцца колькасць і памер сказаў, тыпы кадансавання, метрычная будова і інш.).
П. вядомы з 16—17 ст. у еўрап.прафес. музыцы. Вял. значэнне ў яго фарміраванні мелі нар. і быт.танц. і песенна-танц. жанры. Адсюль тэндэнцыя да квадратнасці — асновы танц. музыкі. Для працяжнай бел., рус. і ўкр. песні квадратнасць не характэрна. У прафес. творчасці П. звычайна ўваходзяць у больш буйныя формы. Як самаст. форма сустракаецца пераважна ў песні, у вакальнай ці інстр. мініяцюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТО́ЎКА,
сухі шматнасенны плод, утвораны з аднаго пладалісціка. Раскрываецца па шве, уздоўж якога прымацавана насенне. Нагадвае складзены ў дзве столкі лісцік (адсюль назва). Характэрна для магноліевых (магнолія), казяльцовых (боцікі, ворлікі, лотаць, рагулькі), некат. ружакветных і інш. Часцей сустракаецца шматлістоўка (вял. колькасць Л. размешчана спіральна на восі кветкі). З Л. ўтварыліся інш.тыпы пладоў: пры памяншэнні колькасці насення да аднаго — арэшак, пры змене спосабу раскрыцця — боб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РТАЛІ ((Bartoli) Матэо Джуліо) (22.11.1873, Альбона, Італія, цяпер г. Лабін, Харватыя — 23.1.1946),
італьянскі мовазнавец. Праф. Турынскага ун-та. Заснавальнік «неалінгвістычнага» кірунку ў лінгвістыцы. Першы ўвёў у мовазнаўства паняцце «ізаглоса» і, карыстаючыся паняццем «лінгвістычны арэал» (уведзены франц. дыялектолагам Ж.Жыльеронам), вылучыў разнастайныя тыпы арэалаў («Субстрат, суперстрат і адстрат», 1939; «Нарысы арэальнай лінгвістыкі», 1945). У 1925 распрацаваў асн. прынцыпы арэальнай лінгвістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАГЕ́ННЫ ЛАНДША́ФТ,
ландшафт, які ўзнік у працэсе пераўтваральнай дзейнасці чалавека, у т. л. яго ненаўмыснага ўздзеяння на прыроду. Займае каля палавіны тэрыторыі сушы. Вылучаюць антрапагенны ландшафт па ступені змененасці (слабазменены, зменены, моцназменены), па сацыяльна-эканам. функцыях (с.-г., індустрыяльны, урбанізаваны, рэкрэацыйны, запаведны, прыродаахоўны і інш.), па выніках антрапагенных уздзеянняў (акультураны, пераўтвораны, дэградзіраваны). На Беларусі антрапагенны ландшафт займае больш палавіны тэрыторыі. Распрацавана класіфікацыя антрапагеннага ландшафту, вылучаны тыпы, падтыпы, віды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТАЗЁМЫ,
глебы, якія фарміруюцца пад шыракалістымі лясамі ва ўмовах вільготных субтропікаў. Пашыраны ў Кітаі, на Пд ЗША, ПдУ Аўстраліі і ў Новай Зеландыі, у Грузіі і Азербайджане. Маюць 5—10% гумусу. Жоўтая афарбоўка абумоўлена малой колькасцю жалеза ў мацярынскіх пародах і моцным увільгатненнем, якое выклікае гідратацыю вокіслаў жалеза ў глебе. Асн.тыпы: жаўтазёмы, падзоліста-жаўтазёмападобныя, жаўтазёмна-глеевыя, падзоліста-жаўтазёмна-глеевыя. На Ж. вырошчваюць чай, цытрусавыя, вінаград, тытунь, эфіраалейныя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙКАРТ ((Leuckart) Рудольф) (7.10. 1822, г. Гельмштэт, Германія — 6.2. 1898),
нямецкі заолаг, адзін з заснавальнікаў паразіталогіі. Праф. ун-таў у г. Гісен (з 1850) і г. Лейпцыг (з 1870). Навук. працы па біялогіі паразітычных чарвей, у т. л. стужачных, трыхінелы, параўнальнай марфалогіі і сістэматыцы беспазваночных. Падзяліў прамяністых жывёл на 2 тыпы: кішачнаполасцевыя і ігласкурыя.
Тв.:
Рус.пер. — Общая естественная история паразитов, особенно видов, водящихся у человека. СПб., 1881.