МІЛЮ́ЦІН (Андрэй Сцяпанавіч) (15.2.1924, в. Царковішча Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.7.1985),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага ўзвода зенітнага артыл. палка старшы сяржант М. вызначыўся ў снеж. 1944 — студз. 1945 у баях на вуліцах Будапешта (Венгрыя). Да 1961 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТУЗ (Уладзімір Іванавіч) (18.2.1924, в. Бяланавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.9.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Паўд.-Зах., 2-м і 3-м Укр. франтах. Камандзір аддз. разведкі сяржант М. вызначыўся ў ліст. 1943 пры вызваленні Украіны, у жн. 1944 — Малдовы, у сак. 1945 — Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ (Павел Уладзіміравіч) (8.7.1913, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Бабруйска, Асіповіч, Баранавіч, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Сапёр сяржант Н. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева. З 1945 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВУ́ЦІН (Петр Мацвеевіч) (23.2.1923, в. Вялікае Сяло Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 24.7.1995),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі ст.сяржант С. вызначыўся ў 1945 у наступальных баях на тэр. Польшчы і Германіі. Пасля вайны працаваў у рачным параходстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Мікалай Іванавіч) (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст.сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ванцян вызначыўся 23.6.1944 у час прарыву варожай абароны каля г.п. Шуміліна Віцебскай вобл.: знішчыў 3 кулямётныя пункты, адбіў 2 контратакі ворага, падбіў танк. Загінуў у баі каля р. Мемеле (Літва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Георгій Сцяпанавіч) (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАГРАНКО́Ў (Іван Міхайлавіч) (10.11.1923, в. Паловы Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір стралк. аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыўся ў баі за в. Траецкае Ветрынскага р-на Віцебскай вобл.: са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў.