у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 3 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,31 км², даўж. 1,02 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 5 м. Пл. вадазбору 1,2 км². Схілы катлавіны спадзістыя, берагі пясчаныя. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСА́Н (Barisan),
горы на ПдЗ в-ва Суматра, у Інданезіі. Даўж. каля 650 км, выш. да 3805 м (вулкан Керынчы). Складзены з кварцытаў, сланцаў, вапнякоў, вулканічных пародаў. Шмат дзеючых і патухлых вулканаў (Таланг, Каба і інш.). Схілы моцна расчлянёныя рэкамі. Вечназялёныя густыя трапічныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРКО́,
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 12 км на ПнУ ад Лепеля. Пл. 0,26 км², даўж. 0,95 км, найб.шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны пласкахвалістыя, выш. да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІ́ДА,
возера ў Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., бас.р. Югна, левага прытока Лукомкі. Гіл. 0,64 км². Даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,7 км, найб.глыб. 17 м. Пл. вадазбору каля 330 км². Схілы спадзістыя, параслі хмызняком. Злучана шырокай пратокай з воз. Сялява.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРСТ (ням. Horst літар. гняздо),
прыўзняты, звычайна выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны крута нахіленымі разрывамі — скідамі або ўскідваннямі. Бывае просты горст (абмежаваны двума) і складаны (некалькімі скідамі або ўскідваннямі), шыр. да многіх дзесяткаў, даўж. да соцень кіламетраў. Схілы горста могуць быць укрыты асадкавымі пародамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Гродзенскім р-не, у бас.р. Пыранка, за 33 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 1,23 км², даўж. 7,5 км, найб.шыр. 400 м. Катлавіна вузкая, стужкападобная; схілы стромкія, выш. да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ р. Сламянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
на Усходне-Еўрапейскай раўніне, на З Ленінградскай вобл. Расіі; частка Балтыйска-Ладажскага ўступа (гл.Глінт). Выш. да 168 м. Складзена з вапнякоў. Рэльеф узгорыста-марэнны, развіты карст. Паўн. і зах.схілы стромкія (выш. 50—80 м). Хваёвыя і мяшаныя лясы. Азёры, балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,3 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,77 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 10 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 350 м. Пл. вадазбору 2,5 км². Схілы катлавіны выш. 11—13 м. Уваходзіць у склад зоны адпачынку Езярышча.