СУСВЕ́ТНЫ ФОНД ДЗІ́КАЙ ПРЫРО́ДЫ (World Wildlife Fund; ВВФ),
міжнародная грамадская арганізацыя, асн. мэта якой — збор сродкаў для здзяйснення канкрэтных праектаў па ахове дзікіх жывёл і прыродных згуртаванняў. Засн. ў 1961. Штаб-кватэра ў г. Глан (Швейцарыя). Аддзяленні ў 27 краінах. Арганізуе мерапрыемствы (пераважна ў краінах, якія развіваюцца), фінансуе навук. экспедыцыі, арэнду зямель для стварэння ахоўных тэр. і інш.Напр., на сродкі і пры садзейнічанні фонду створаны нац. парк Ману ў вярхоўях р. Амазонка (Перу), Біял. станцыя імя Ч.Дарвіна на в-ве Санта-Крус (архіпелаг Галапагас), марскія запаведнікі, праведзены мерапрыемствы па ратаванні дажджавых лясоў в-ва Суматра (Інданезія). Фонд вядзе агітац. і асв. дзейнасць, выдае штогоднік «World Wildlife» і газ. «WWF-news», кнігі, плакаты і інш. Для ўзнагароды дзеячаў па ахове прыроды засн. «Залаты медаль».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру 1-ы (1949) 7/177; 9/196; 10/133
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ДЗЕНЬ АХО́ВЫ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ Адзначаецца штогод 5 чэрв. з мэтай прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлены Канферэнцыяй ААН па навакольным асяроддзі (Стакгольм, 1972). На Беларусі адзначаецца з 1973. У гэты дзень пры ўдзеле членаў Беларускага таварыства аховы прыроды арганізуюцца кангрэсы, навук.-практычныя канферэнцыі, кінафестывалі і інш. мерапрыемствы па выхаванні ашчадных адносін да прыроды, па далучэнні насельніцтва да практычнай работы па прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння вытв. і гасп. дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯ́НСКАЕ ПАЎША́Р’Е,
умоўная палавіна сферычнай паверхні Зямлі, у межах якой Сусветныак. (гл.Акіян) найб. пакрывае зямны абшар (пад сушай 9% паверхні). Цэнтр паўшар’я знаходзіцца на У ад Новай Зеландыі. Гл. таксама Мацерыковае паўшар’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЗУ́, апсу,
паводле шумера-акадскай міфалогіі, сусветны акіян падземных прэсных водаў, які абкружае зямлю, а таксама патаемнае месца, схаванае недзе ў яго глыбіні, куды нават багі не могуць зазірнуць і дзе захоўваюцца таямнічыя сілы, што кіруюць светам.