Засн. ў 1994 у Мінску на базе Мінскага сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 222 гандлю. На 1-й ступені навучання рыхтуе прадаўцоў і касіраў-кантралёраў. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 гады) і сярэдняй (8—10 мес. навучання) адукацыяй. На 2-й ступені (тэрмін навучання 1 год 6 мес.) рыхтуе эканамістаў і камерсантаў. Навучанне на абедзвюх ступенях дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НАЯ СТУПЕ́НЬ,
навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў. Звычайна прысуджаецца пасля адпаведных этапаў навучання ў ВНУ або пасля завяршэння адукацыі ў даследчым, напр. аспіранцкім (гл.Аспірантура), падраздзяленні ВНУ або навук. ўстановы і абароны спец.навук. працы. Ва ун-тах Расіі адзіныя правілы прысуджэння вучонай ступені магістра і доктара дзейнічалі ў 1819—1917. У СССР, у т. л. на Беларусі, з 1937 былі ўстаноўлены ступені кандыдата і доктара навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІПА́СТЫР,
агульная назва для свяшчэннаслужыцеляў вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі: епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў. Выкарыстоўваецца нароўні з назвамі «архірэй», «іерарх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГЕБРАІ́ЧНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
ураўненне выгляду P(x, y,...,z)=0, дзе P(x, y,...,z) — мнагасклад n-ай ступені (n≥0) ад адной або некалькіх пераменных. Калі пераменная адна, то лік а, які ператварае алгебраічнае ўраўненне ў тоеснасць, наз.коранем ураўнення і мнагасклад дзеліцца на (x-a) без рэшты (тэарэма Безу). У алгебраічна замкнёным полі (гл.Алгебраічны лік) кожны мнагасклад P(x) ступені n мае роўна n каранёў (у т. л. кратных). Н.Абель паказаў (1824), што пры n≥5 карані некаторых ураўненняў P(x)=0 нельга запісаць праз радыкалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІРЭ́Й (ад архі... + грэч. hiereus святар),
агульная назва духоўных асоб вышэйшай ступеніправасл.царк. іерархіі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт, патрыярх). Могуць быць епархіяльнымі (якія правяць) і вікарнымі (іх памочнікамі). Сінонім тэрміна «архірэй» — архіпастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ВАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,
шматгадовыя расліны з адраўнелымі сцябламі. У залежнасці ад характару і ступені адраўнення падзяляюцца на дрэвы, кусты, кусцікі, паўкусты, паўкусцікі, ліяны. На Беларусі больш за 100 дзікарослых і каля 1500 інтрадукаваных відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭНЫ І МЕДАЛІ́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
ганаровыя дзярж. ўзнагароды за асаблівыя заслугі ў сац.-эканам., навук., маст., грамадскай, дыпламат., інш. сферах дзейнасці па ўмацаванні краіны, смелыя і вынаходлівыя дзеянні, здзейсненыя пры абароне рэспублікі, выратаванні людзей, ахове грамадскага парадку, у барацьбе са злачыннасцю, стыхійнымі бедствамі і пры інш. надзвычайных абставінах.
Уведзены Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.4.1995 «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» з унясеннем змен і дапаўненняў законам ад 2.7.1997. Паводле гэтых законаў уведзены званне Герой Беларусі з уручэннем знака асобай адзнакі — медаля Героя Беларусі і наступныя ордэны: Айчыны (3 ступені), Воінскай Славы, «За службу Радзіме» (3 ступені), «За асабістую мужнасць», Кастуся Каліноўскага, Пашаны, Францыска Скарыны, Маці. Уведзены медалі: «За адвагу», «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку, «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» (3 ступені); да прыняцця закона аб дзярж. узнагародах існаваў і захаваўся медаль Францыска Скарыны (уведзены 20.4.1989). Зацверджаны Палажэнні аб гэтых дзярж. узнагародах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзярж. ўзнагародамі ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а медалём «За бездакорную службу» таксама ад яго імя міністры і кіраўнікі адпаведных ведамстваў — па хадайніцтве працоўных калектываў і ін-таў улады. Да дзярж. узнагароды выдаецца пасведчанне.
Першы беларускі ордэн — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР быў зацверджаны Прэзідыумам ЦВКБССР 25.7.1924. Ім да 1932 узнагароджваліся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы і арг-цыі і калектывы працоўных за асаблівыя заслугі ў справе сацыяліст. будаўніцтва і абароны краіны. Пасля скасавання ін-та рэсп. ордэнаў узнагароджанне агульнасаюзнымі ордэнамі і медалямі стала прэрагатывай Прэзідыума Вярх. Савета СССР і працягвалася да 1991. Выключэнні былі зроблены для спец. медалёў «За бездакорную службу», якімі ўзнагароджвалі ад імя Прэзідыума кіраўнікі адпаведных саюзных ведамстваў (Мін-ва абароны, КДБ, МУС).
Статус дзярж. узнагарод былога СССР, у т. л. ордэнаў і медалёў, у Рэспубліцы Беларусь захаваўся і пасля набыцця краінай незалежнасці і стварэння сваёй узнагароднай сістэмы. Звесткі пра ўзнагароды СССРгл. ў арт.Ордэн, Медаль.
Г.А.Маслыка.
Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь Ордэны: 1 — Айчыны 1-й ступені; 2 — Айчыны 2-й ступені; 3 — Айчыны 3-й ступені; 4 — Воінскай Славы; 5 — Францыска Скарыны; 6 — Маці.Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь: 1 — медаль Ф.Скарыны; 2 — медаль «За адвагу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯТКО́ВЫ ЛАГАРЫ́ФМ ліку, паказчык ступені, у якую патрэбна ўзвесці лік 10, каб атрымаць зададзены лік; лагарыфм па аснове 10. Дл. ліку Ν абазначаецца lg N; напр., lg 2 = 0,3010, lg 20 = 1,3010, lg 100 = 2.