старажытны горад на Беларусі, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.). Археолаг В.В.Сядоў атаясамлівае Астрэю з г.п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., за 1,5 км на ПдУ ад якога ёсць гарадзішча Кульбачына 11—14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙДЭЛЬБЕ́РГСКІ ЧАЛАВЕ́К,
самы старажытны выкапнёвы чалавек у Еўропе, які жыў 500—800 тыс.г. назад. Сківіца гейдэльбергскага чалавека з поўным наборам зубоў знойдзена ў 1908 у пясчаным кар’еры каля в. Маўэр непадалёку ад г. Гайдэльберг (Германія), адносіцца да тыпу Homo erectus.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШАКТУ́Н (Vaxactun),
старажытны цырыманіяльны цэнтр плямён мая (1-е тыс.н.э.) у дэпартаменце Эль-Петэн (Гватэмала). У выніку раскопак выяўлены адно з найб.стараж. збудаванняў — прыступкавая храмавая платформа, якую ўпрыгожваюць маскі, будынак з фрэскавым жывапісам, рэшткі жылля з дрэва і пальмавых лістоў на мураваным падмурку 3—10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧНО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від мясц.ацяплення, пры якім памяшканне абаграваецца ўстаноўленымі ў ім абагравальнымі печамі. Найб.старажытны і просты від ацяплення. Цяпло ад згарання паліва ўспрымаецца масівам печы і перадаецца памяшканню. Ахалоджаныя дымавыя газы праз комін выдаляюцца ў атмасферу. П.а. выкарыстоўваюць пераважна ў малапавярховых дамах пасялковага і сельскага тыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ТА (Віктар Васілевіч) (н. 25.4.1955, г. Гродна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1981—86 выкладаў у ім. Працуе пераважна ў станковай (творы па матывах паэм Я.Купалы «Курган», «Адвечная песня», 1982; серыі паводле зб. У.Караткевіча «Мая Іліяда», 1983; «Гродна — горад мой старажытны...», 1988 і інш.) і кніжнай (іл. да кніг «Мудрыя дарадцы», 1983; «Жывая вада», 1985, «Палескія легенды», 1986, А.Грачанікава; «Санеты і трагедыі» У.Шэкспіра, 1989; «Скарына на Градчанах» А.Лойкі, 1990; «Чортаў скарб» У.Караткевіча, 1995; да серыі «Французскія народныя казкі», 1997) графіцы, а таксама ў жывапісе («Падзенне Ікара», 1993; «Горад мой старажытны», 1995; «Легенда Свіцязі», «Край мой родны», абодва 1999, і інш.) і камбінаванай тэхніцы («Зніклыя цывілізацыі», 1994; «Графіка мора», «Графіка лесу», «Бацькаў кошык», усе 1999). Работы М. адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.
В.Мікіта. Ілюстрацыя да кнігі А.Лойкі «Скарына на Градчанах». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЧКА, кіка,
старажытнырус. галаўны ўбор замужніх жанчын пераважна паўд. губерняў (Тульскай, Разанскай, Калужскай, Арлоўскай і інш.). Закрывала валасы і спераду мела цвёрдую частку (устаўлялі бяросту, дошчачку і інш.) у форме рагоў, лапаткі, капыціка і інш. Ззаду К. надзявалі «пазатылень» з бісеру, зверху сароку з вышытай тканіны. У пач. 20 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТАНІ́-ДАР, Сатанідар,
раннепалеалітычная стаянка на паўд.-зах. схіле гары Арагац у Арменіі. Даследавана ў 1945—49. Выяўлена шмат прылад з абсідыяну і базальту — адшчэпаў, рубіл, грубых сякучых прылад, а таксама нуклеусаў грубадыскападобнай і кубападобнай формы. Вылучаюць 2 яго комплексы: найб.старажытны датуюць познашэльскім часам (гл.Шэль), больш позні — познаашэльскім (гл.Ашэль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́ІЗМ (ад грэч. archaios старадаўні, старажытны),
устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца архаізмы: уласна-лексічныя («каморнік» — землямер), лексіка-семантычныя («жывот» — жыццё), лексіка-фанетычныя («кроніка» — хроніка), лексіка-акцэнталагічныя («рапо́рт» — ра́парт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — лгун), лексіка-марфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Ц,
старажытны горад Полацкай зямлі. Належаў мінскім кн. Глебавічам, магчыма, быў цэнтрам удзельнага княства, добра ўмацаваны, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у сувязі з паходам друцкага кн.Рагвалода Барысавіча супраць менскага Валадара Глебавіча. Атаясамліванне Гарадца з некаторымі сучаснымі нас. пунктамі Беларусі (Гарадзеяй Нясвіжскага, Гарадзішчам Баранавіцкага, Гарадцом Талачынскага і Шаркаўшчынскага р-наў і інш.) беспадстаўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФЕРЦІ́ЦІ,
старажытнаегіпецкая царыца
[канец 15 — пач. 14 ст. да н.э.],
жонка Аменхатэпа IV. Разам з мужам праводзіла рэліг. рэформу (пераход да адзінабожжа), пасля якой атрымала імя Нефер-Неферу-Атон («цудоўная прыгажосць Атона»). У 1912 у Амарне (паселішча паблізу Каіра) была раскапана майстэрня скульптара Тутмеса з партрэтамі Н. Іл.гл. да арт.ЕгіпетСтаражытны.