спосаб аператыўнага капіравання дакументаў у чорна-белым і каляровым відарысе метадамі, заснаванымі на паверхневай электрызацыі паўправадніковых фотаправодных слаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУС ПРАСЕДЭ́НДЗІ (лац. modus procedendi спосаб дзеяння),
тэрмін, што выкарыстоўваецца ў дыпламат. практыцы і азначае, якім чынам і ў якім парадку павінна быць выканана тое або інш. абавязацельства або дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бесемераўскі працэс (спосаб атрымання чарнавой медзі) 2/312; 5/375; 8/447, 456
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТА́Б ЦЭН,
спосаб і сродак вымярэння і выяўлення кошту тавару ў грашовых адзінках. Ва ўмовах метал.абарачэння і залатога стандарту М.ц. выяўляе колькасць серабра ці золата, якая адпавядае адной грашовай адзінцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУС ВІВЕ́НДЗІ (лац. modus vivendi лад жыцця, спосаб існавання),
часовае пагадненне па пытаннях, якія патрабуюць свайго вырашэння, калі пры існуючых акалічнасцях немагчыма дасягненне пастаяннага пагаднення. Мае на мэце замену яго пастаянным пагадненнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРМЕТАМАРФО́З (ад гіпер... + метамарфоз),
ускладнены спосаб развіцця некат. паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць да 6 фаз (узростаў) развіцця, якія адрозніваюцца паміж сабой марфал. і біял. ўласцівасцямі. Пашыраны ў некат. жукоў, перапончатакрылых, двухкрылых, сеткакрылых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРО́КС,
спосаббясполымнага ўзрывання. Заснаваны на імгненнай рэакцыі пры награванні электразапальнікам парашкападобнай сумесі хім. рэчываў у сярэдзіне патрона (таксама наз. гідрокс) з адначасовым вылучэннем цеплыні і ўтварэннем вял. колькасці вадзяной пары, азоту і дыаксіду вугляроду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЗО́ЙНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення жывёл і некаторых раслін пры дапамозе захопу (глытання) цвёрдых харч. рэчываў унутр цела арганізма; адзін з відаў гетэратрофнага жыўлення (гл.Гетэратрофы). Найб. пашырана сярод прасцейшых, уласціва і насякомаедным раслінам. Гл. таксама Галафітнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯРО́ВЫ ДРУК,
спосаб узнаўлення на паперы, тканіне ці інш. матэрыяле шматфарбавых відарысаў і выяў (твораў жывапісу, каляровых фотаздымкаў, рысункаў і інш.). Робіцца з дапамогай спец.друкарскіх форм, колькасць якіх звычайна адпавядае колькасці фарбаў. Гл.Шматкаляровы друк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока),
спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.
Акуліроўка: а — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.