МІ́МАС,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 390 км. Адлегласць ад Сатурна 186 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 22 гадз 36,5 мін. Адкрыты У.Гершэлем (1789).
т. 10, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́НДА,
найбліжэйшы спадарожнік Урана. Адлегласць ад Урана 129,2 тыс. км, дыяметр каля 240 км, сідэрычны перыяд абарачэння 1,46 сут. Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1948).
т. 10, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ФЕ,
спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад планеты 23,5 млн. км, дыяметр каля 40 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 735 сут. Адкрыты Ф.Ж.Мелатам (Вялікабрытанія, 1908).
т. 12, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРЫЁН,
спадарожнік планеты Сатурн. Адлегласць ад Сатурна 1,48 млн. км, найб. папярочнік каля 350 км, сідэрычны перыяд абарачэння 21,28 сут. Адкрыты Дж.Ф.Бондам (1848, ЗША).
т. 5, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕРО́Н,
спадарожнік планеты Уран. Дыяметр 1460 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 587 тыс. км. Плоскасць арбіты Аберона амаль перпендыкулярная плоскасці арбіты Урана. Адкрыў у 1787 У.Гершэль.
т. 1, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМАЛІ́Я,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.Д.Перайнам (1904, ЗША).
т. 5, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАЛЬТЭ́Я,
найбліжэйшы спадарожнік планеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс. км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80 км. Арбіта Амальтэі ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.Барнард (1892, ЗША).
т. 1, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙМАС,
спадарожнік планеты Марс. Адлегласць ад планеты 23,46 тыс. км. Мае няправільную форму, найб. папярочнік каля 16 км. Перыяд абарачэння вакол Марса 30 гадз 18 мін. Адкрыты А.Холам (1877, ЗША).
т. 6, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТА́Я РЫ́БА (лац. Dorado),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,3 візуальнай зорнай велічыні. У З.р. знаходзіцца Вял. Магеланава Воблака — спадарожнік Галактыкі. На тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
т. 6, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЁНА,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 1120 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 377,4 тыс. км, маса 0,067 масы Зямлі. Сідэрычны перыяд абарачэння 2 сут 17 гадз 41 мін. Адкрыў Дж.Касіні (1684, Францыя).
т. 6, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)