КЕ́САРАВА (Алена Паўлаўна) (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1960), праф. (1961). Скончыла Смаленскімед.ін-т (1931). З 1949 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, уплыву заняткаў спортам на растучы арганізм.
Тв.:
Тонус скелетных мышц и его регуляция у здорового человека. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Яўген Раманавіч) (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскіін-тфіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎЧА́СТАК АТРА́ДАЎ ЗАСЛО́НЫ,
аб’яднанне атрадаў Чырв. Арміі з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на зах. напрамку ад магчымага наступлення герм. войск у 1918. Створаны 29.3.1918 на аснове дырэктывы Вышэйшага савета абароны Рэспублікі. Уключаў атрады: Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельска-Вялікалуцкі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначальваўся Ваен. саветам — ваен. кіраўнік У.М.Ягор’еў і 2 (з 29 жн. 3) ваен. камісары. 11.9.1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́НІН (Міхаіл Кузьміч) (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),
рускі і бел.літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскіун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш.ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў бел.стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.
Тв.:
Беларуская літаратура: Старажытны перыяд.Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУў Вялікую Айчынную вайну,
аператыўны орган пры ваен. савеце Зах. фронту па кіраўніцтве партыз. рухам і арганізацыі ўзаемадзеяння партызан з Чырв. Арміяй у паласе фронту. Створаны 30.5.1942 паводле пастановы Дзярж.к-та абароны. 5.10.1942 перайменаваны ў прадстаўніцтва ЦШПР на Зах. фронце, 2.7.1943 — у Смаленскі штаб партыз. руху, 4.1.1944 — у аператыўную групу БШПР на Зах. фронце. Начальнікі штаба С.С.Бельчанка, Дз.М.Папоў, А.А.Прохараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУХО́Ў (Іван Антонавіч) (н. 27.4.1917, в. Кісялёва Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Смаленскімед.ін-т (1940). У 1956—98 у Віцебскім мед. ін-це (у 1968—84 заг. кафедры). Навук. працы па захворванні шчытападобнай залозы, пасляаперацыйных ускладненнях, анкалогіі, рэаніматалогіі, анестэзіялогіі.
Тв.:
Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разам з Я.П.Дзямідчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛГІ́Н (Вадзім Міхайлавіч) (19.2.1919, г. Смаленск, Расія — 1973),
бел. філосаф, псіхолаг. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1965). Скончыў Смаленскіпед.ін-т (1949). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1964 у Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах псіхалогіі, матэрыяліст. дыялектыкі, філас. пытаннях прыродазнаўства.
Тв.:
Вучэнне І.П.Паўлава — выдатаы ўклад у прыродазнаўчанавуковую аснову дыялектычнага матэрыялізму Мн., 1953;
Проблема ощущений и рефлекторная теория. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскімед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКУНО́Ў (Міхаіл Усцінавіч) (3.9.1914, г.п. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія — 12.6.1991),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Смаленскіпед.ін-т (1939), БПІ (1950), Мінскі пед.ін-т (1951). З 1962 у БДУ (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выхавання, арг-цыі навуч. працэсу школьнікаў і студэнтаў.
Тв.:
Обучение и труд учащихся. Мн., 1975;
Актуальные проблемы вузовской и школьной педагогики. Мн., 1983 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЦЫ́,
шляхецкі род герба «Адынец» у ВКЛ.
Найб. вядомыя: Марцін, сын Яна, скарбнік смаленскі (1745). Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Гал. трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей, сярод іх пісьменнік А.Адынец. Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952) з сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Генерал рус. арміі, удзельнічаў у рус.-японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.-Літ. дывізіі.