транс-3, 7-дыметылоктадыен-2, 6-ол-1, арганічнае злучэнне (CH3)2C=CHCH2CH2C(CH3)=CHCH2OH. Бясколерная вадкасць з пахам ружы, tкіп 229—230 °C, шчыльн. 889 кг/м³ (20 °C). Гераніёл маюць многія эфірныя алеі (напр., гераніевы алей). Выкарыстоўваюць ў парфумерыі.
сербскі паэт. Атрымаў юрыд. (ун-ты Пешта, Прагі і Вены) і мед. (скончыў мед.ф-т у Пешце, 1870) адукацыю. Аўтар лірыка-рамант. зб-каў «Ружы» (1864), «Усе ранейшыя песні З.Ё.Ё.» (1871), «Спеўнік» (1879), «Ружы завялыя» (1882), «Спеўнік I» і «Спеўнік II» (1895, 1896), «Сны» (1895, 1900). Пісаў сатыр. творы на грамадска-паліт. тэмы (вершы «Ода кію», «Новыя выбары ў Сербіі», камедыя «Сазан», 1864). Выдаваў газеты і часопісы «Јавор» («Явар»), «Змај» («Змей»), «Жижа» («Святлец») і інш. Пачынальнік сербскай дзіцячай л-ры (кн. «Дзядзька Ёва сербскай моладзі», 1906); заснавальнік і выдавец дзіцячага час. «Невен» («Наготкі»).
Тв.:
Рус.пер. — Стихотворения. М., 1958;
У кн.: Поэзия Югославии в переводах русских поэтов. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАНЛЫ́К,
горад у цэнтр.ч. Балгарыі, у Казанлыкскай катлавіне. Вядомы з 1430. 60 тыс.ж. (1992). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Фракійская грабніца з размалёўкамі (4—3 ст. да н.э., уключана ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны). У раёне К. — плантацыі казанлыкскай ружы, лаванды. Доследная станцыя эфіраалейных культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́РАЙ», «Ружа»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЛЯМІ́ШАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (16.8.1861, г. Днепрапятроўск — 1920),
рускі скульптар, пераважна партрэтыст і жанрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1878—87), пазней яе праф. (з 1894) і рэктар (1900—02 і 1906—11). У творчасці спалучаў уплыў перасоўнікаў і познаакадэмічнае мастацтва («Якія свежыя на дзіва былі ружы», 1892, «Вясковая любоў», 1896; партрэты А.А.Рыцоні, 1902, А.І.Куінджы, 1909; і інш.). Аўтар помнікаў Ермаку ў Новачаркаску (1904) і С.П.Боткіну ў Пецярбургу (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́ЛАРЫ (Malory) Томас [каля 1417, Уорыкшыр, Вялікабрытанія — 14(?).3.1471], англійскі пісьменнік. Сабраў і апрацаваў сюжэты шматлікіх легенд, паданняў, раманаў пра караля Артура і рыцараў Круглага стала, на іх аснове стварыў рыцарскую эпапею «Смерць Артура» (1469), у якой паказаў крушэнне феад. рыцарства, адлюстраваў настроі эпохі Стогадовай (1337—1453) і Пунсовай і Белай ружы (1455—85) войнаў. Блізкі да гіст. хронік раман М. паўплываў на развіццё англ. прозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХІ́,
парфумерны сродак; спіртавы ці спіртаводны раствор сумесей пахучых рэчываў — парфумерных кампазіцый і настояў. Маюць ад 10 да 50% кампазіцый, канцэнтраваныя — больш за 20%. У склад кампазіцыі звычайна ўваходзяць некалькі дзесяткаў розных пахучых рэчываў. Паводле характару паху падзяляюць на 2 групы: кветкавыя (імітуюць пах кветак) і фантазійныя (пах створаны фантазіяй парфумера). Д. сухія (сашэ) — пакецікі з паперы ці тканіны, напоўненыя цвёрдымі пахучымі рэчывамі (пялёсткі ружы, здробнены корань касача і інш.), якія кладуць у бялізну для надання ёй прыемнага паху. Гл. таксама Парфумерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ВІНСКАЯ (Валянціна Гаўрылаўна) (н. 10.2.1936, в. Лемяшы Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1967). У 1967—84 працавала на шклозаводзе «Нёман» (г.п. Бярозаўка Лідскага р-на). Працуе ў гутнай тэхніцы. пераважна ў каляровым шкле. Сярод твораў: наборы посуду «Паўночныя матывы». «Карункі»; кампазіцыі «Дуброва», «Эцюд», «Сосны»; блюды «Мак і васількі», «Леў», «Коннік»; дэкар. камплекты «Вясна», «Ружы» і інш. Работы вылучаюцца выяўл. вобразнасцю, сакавітасцю формаў. З 1984 у С.-Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Антон Станіслававіч) (10.11.1910, в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.4.1991),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932), вучыўся ў М.Эндэ, Ф.Фогта. Сярод твораў, якім уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш.
таджыкскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Таджыкістана (1945). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937). У 1937—56 працаваў у Душанбе, у 1943—56 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Таджыкістана. У 1966—74 выкладаў у Маскоўскім ін-це культуры. Аўтар першага тадж. балета «Дзве ружы» (1941). Сярод інш. твораў: оперы «Тахір і Зухра» (1945), «Нявеста» (1946), «Хасіят» (1964); балет «Дыльбар» (1954); «Таджыкская сімфонія» (1937), «Таджыкскія сюіты для сімф. аркестра» (1938); хары a cappella; апрацоўкі тадж.нар. песень; рамансы, песні; музыка для т-ра і кіно.