прамежак часу, за які цела Сонечнай сістэмы ў сваім руху вакол Сонца вяртаецца пры назіранні з Зямлі ў ранейшае становішча адносна Сонца. Роўны перыяду паўтарэння канфігурацыі планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМ,
долевая адзінка масы, роўная 0,001 кг. Пазначаецца г. 1 г з дакладнасцю да 0,2% роўны масе 1 см³хім. чыстай вады пры т-ры яе найб. шчыльнасці (каля 4 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАМЮ́РА ШКАЛА́,
адна з тэмпературных шкал, у якой адзін градус роўны 1/80 частцы інтэрвалу паміж пунктамі плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальным ціску. Прапанавана Р.А.Рэамюрам (1830). 1 °R = 1,25 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́Р,
адзінка частотнага інтэрвалу ў муз. акустыцы. 1 С. роўны частотнаму інтэрвалу з такімі адносінамі гранічных частот f1 і f2, што lg(f2/f1) = 1,0023. 1 С. = 3,32∙10−3 актавы. Названа імем Ф.Савара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ, лік π,
лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg х у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр.Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < π < 22/7. Значэнне π = 355/113 = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чун-чжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЖЫНЯ́ ХВА́ЛІ,
найменшая адлегласць паміж пунктамі сінусаідальнай хвалі, якія вагаюцца ў аднолькавай фазе (зрух фаз роўны 2π). Д.х. α звязана з частатой v і фазавай скорасцю хвалі c суадносінамі: λ = c/ν. Гл. таксама Хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВЫ́ ГОД,
пазасістэмная адзінка даўжыні. Абазначаецца св. год. С.г. роўны адлегласці, якую святло праходзіць за год. 1 св. год = 0,3068 пк = 9,4605∙1015м. Выкарыстоўваецца ў астраноміі для вымярэння міжзорных адлегласцей. Гл. таксама Парсек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫ ЧАС,
сістэма адліку часу, у якой працягласць сутак вызначаецца па кульмінацыях пункта вясенняга раўнадзенства ў месцы назірання (гл.Зорныя суткі). Роўны прамому ўзыходжанню (у гадзіннай меры) нябеснага свяціла ў момант яго верхняй кульмінацыі. Выкарыстоўваецца ў астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮКС (лац. lux святло),
адзінка асветленасці ў СІ. Абазначаецца лк. 1 лкроўны асветленасці паверхні плошчай 1 м², на якую падае раўнамерна размеркаваны светлавы паток выпрамянення ў 1 лм. Гл. таксама Люмен.