хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці абарачальныя рэакцыі аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукты.
Простыя абарачальныя рэакцыі (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 → 2NO2 і 2NO2 → N2O4). Складаныя бываюць абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3NH2, 2NH3). Абарачальныя рэакцыі пры пэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЦЫЛЯ́ТАР (ад лац. oscillare вагацца) гарманічны, сістэма, што выконвае механічныя (матэм. маятнік), электрамагнітныя (вагальны контур) або інш. ваганні, пры якіх патэнцыяльная энергія прапарцыянальная квадрату адхілення ад стану раўнавагі. Па ліку ступеняў свабоды адрозніваюць лінейныя, 2-, 3-мерныя і інш.Класічны асцылятар — часціца масай m, што вагаецца каля стану ўстойлівай раўнавагі, дзе яе патэнцыяльная энергія u мае мінімум. Пры гэтым пераменная сіла, што дзейнічае на часціцу,
, дзе k — пастаянная, x — зрушэнне ад стану раўнавагі. Пры малых зрушэннях x рух часціцы апісваецца лінейным ураўненнем гарманічнага вагання, калі зрушэнні x не малыя — нелінейным ураўненнем і асцылятар наз. ангарманічны. Квантавы асцылятар апісваецца Шродынгера ўраўненнем, у якім патэнцыяльная энергія
. Адрозненні квантавага асцылятара ад класічнага: дыскрэтны набор значэнняў энергіі і найменшая магчымая энергія не роўная нулю (гл.Нулявая энергія). Паняцце асцылятара шырока выкарыстоўваюць у тэарэт. фізіцы, у т. л. для апісання працэсаў эл.-магн. выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,
тэрмадынамічная функцыя стану, якая вызначае змену тэрмадынамічных патэнцыялаў пры змене колькасці часціц у сістэме. Вызначаецца як прырашчэнне адвольнага патэнцыялу тэрмадынамічнага пры павелічэнні на 1 моль колькасці рэчыва пэўнай кампаненты сістэмы пры пастаянных астатніх параметрах стану. Уведзены Дж.У.Гібсам (1875) пры разглядзе хім.раўнавагі ў шматкампанентных сістэмах (адсюль назва).
Дазваляе сфармуляваць умовы раўнавагі тэрмадынамічнай, адна з якіх — Х.п. дадзенай кампаненты аднолькавы ў розных фазах і ў розных месцах адной фазы. Адсюль вынікае, што ў гетэрагенных сістэмах магчымы самаадвольны пераход толькі з фазы з большым Х.п. у фазу з меншым Х.п. Калі ўмовы раўнавагі Х.п. парушаюцца, у сістэме ўзнікае асматычны ціск. Як нарміровачная пастаянная Х.п. уваходзіць у размеркаванні Больцмана, Бозе—Эйнштэйна, Гібса, Фермі—Дзірака і інш. Для выраджанага газу электронаў (фермі-газу) Х.п. тоесна супадае з фермі энергіяй (у паўправадніках — з фермі ўзроўнем). Х.п. выкарыстоўваецца для апісання ўласцівасцей сістэм з пераменным лікам часціц, напр., дзе адбываюцца хім. рэакцыі, фазавыя пераходы, іанізацыя, растварэнне.
шведскі эканаміст. Праф. ун-та ў Лундзе (1900—16). Скончыў Упсальскі ун-т (1884). Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі. Займаўся праблемамі эканам.раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта (рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж.М.Кейнса). Адзін са стваральнікаў тэорыі эканам.раўнавагі ў капіталізме, гал. умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі. Паслядоўнік Т.Р.Мальтуса: лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗІПРУ́ГКАЯ СІ́ЛА,
пераменная сіла , якая дзейнічае на матэрыяльны пункт, прапарцыянальная і процілеглая па напрамку зрушэнню пункта са становішча раўнавагі:
, дзе k — каэф. К.с. Квазіпругкімі з’яўляюцца сілы, што ўзнікаюць пры малых дэфармацыях пругкіх цел, датычная складальная сілы цяжару, якая дзейнічае на матэм.маятнік пры малых яго адхіленнях і інш. К.с. імкнецца вярнуць матэрыяльны пункт (M) у стан раўнавагі (O) і пры адсутнасці інш.. сіл выклікае гарманічныя ваганні пункта.
Да арт.Квазіпругкая сіла. — сіла; k — каэфіцыент; — зрушэнне; M — матэрыяльны пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЖАЧО́К,
аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Удзельнічае ў каардынаванні рухаў, рэгуляцыі вегетатыўных функцый, захаванні позы і раўнавагі цела. Размешчаны пад патылічнымі долямі вял. паўшар’яў, над прадаўгаватым мозгам, у задняй чарапной ямцы (іл.гл. да арт.Галаўны мозг). Складаецца з парных паўшар’яў (плошча звілін М. ў чалавека 1,5 тыс.см²), аб’яднаных сярэдняй часткай-чарвяком. Паверхня мае 3 слоі кары (малекулярны, гангліёзны, зярністы). Звязаны з мазгавым ствалом трыма парамі ножак. Парушэнні М. ў чалавека вядуць да расстройства раўнавагі, мышачнага тонусу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́Су тэрмадынаміцы і статыстычнай фізіцы,
фізічны працэс, які ўключае нераўнаважныя станы. Напр., устанаўленне раўнавагі (тэрмадынамічнай ці статыстычнай) у ізаляванай сістэме, якая знаходзіцца ў нераўнаважным стане. З’яўляецца неабарачальным працэсам і выклікае павелічэнне энтрапіі ў сістэме.
Калі ў ізаляванай сістэме існуюць неаднароднае поле т-р, градыенты канцэнтрацый і скорасцей упарадкаванага руху часцінак, то выкліканыя імі Н.п. цеплаправоднасці, дыфузіі, вязкага трэння будуць садзейнічаць выраўноўванню значэнняў тэрмадынамічных параметраў у розных частках сістэмы і ўстанаўленню раўнавагі. У неізаляваных сістэмах Н.п. могуць працякаць стацыянарна (без змен фіз. станаў сістэмы, напр., цеплаперадача пры пастаяннай рознасці т-р за кошт цеплаправоднасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАКЛІ́МАКС (ад пара... + клімакс),
адносна ўстойлівае супольніцтва арганізмаў; экасістэма, якая ўзнікае пасля разбурэння клімаксу — апошняй стабільнай сукцэсійнай стадыі развіцця біягеацэнозаў. Разам з інш. супольніцтвамі, што развіваюцца да стану раўнавагі ў дадзеным асяроддзі (эдафічныя клімаксы), П. — найб. характэрная праява адносна найб. устойлівых экасістэм у прыродзе, якія змяняюцца дзейнасцю чалавека (напр., супольніцтва пашы, якое пастаянна падтрымліваецца выпасам жывёлы на месцы зведзенага лесу). Як і клімакс, П. — экасістэма, якая знаходзіцца ў стане раўнавагі і ўзаемазлучэння са знешнім асяроддзем у дадзеных умовах існавання. Ступень устойлівасці антрапагеннага П. залежыць ад частаты і характару ўздзеяння чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАГА РО́СТУ ТЭО́РЫІ,
тэорыі неакейнсіянства, у якіх раскрываюцца праблемы эканам.раўнавагі з пункту гледжання эканамічнай дынамікі, высвятляюцца ўмовы, пры якіх магчыма падтрыманне высокіх і стабільных тэмпаў эканам. росту. Неакейнсіянскія Э.р.т. ўзніклі ў канцы 1940 — пач. 50-х г. Іх прадстаўнікі Дж.Робінсан, Д.Хамберг, А.Хансен (Вялікабрытанія), Р.Харад (ЗША) даследавалі эканоміку ў катэгорыях пастаянных тэмпаў росту і рухомай раўнавагі, выкарыстоўвалі макраэканамічны і колькасны падыходы, аналіз агрэгатыўных паказчыкаў, псіхал. метад, прызнавалі змену колькасных прапорцый у размеркаванні нац. даходу. У дадатак да мультыплікатара інвестыцый яны ўвялі акселератар — «паказчык», які абазначае залежнасць змены інвестыцый ад змены велічыні нац. даходу. Прыхільнікі Э.р.т. распрацавалі спецыфічныя формулы эканам. дынамікі, мадэлі эканам. росту, пабудаваныя на аснове колькасных узаемасувязей працэсаў узнаўлення, якія з’яўляюцца ўраўненнямі накаплення капіталу. У аснову мадэлі Харада пакладзена ідэя аб роўнасці інвестыцый і зберажэнняў, мадэлі Я.Домара — аб роўнасці грашовага даходу (попыту) і вытв. магутнасцей (прапановы). З гэтага вынікае, што пры пастаяннай норме накаплення капіталу і пастаяннай капіталаёмістасці ўмовай дынамічнай раўнавагі з’яўляецца пастаянны рост нац. даходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ РАЎНАВА́ГАў жывой прыродзе,
стан адноснай раўнавагі біясістэм. Накіраваны на падтрыманне іх асноўных характарыстык у пэўных межах, якія забяспечваюць існаванне гэтых сістэм. Уздзеянне знешніх і ўнутраных сіл (у т. л. антрапагеннага паходжання) на біясістэмы розных узроўняў (арганізм, біяцэноз) пры Д.р. не выклікае рэзкіх якасных змен асобных экалаг. сістэм (падсістэм біясферы) і пераходу іх да тэрмадынамічнай раўнавагі, уласцівай сістэмам неарганічнай прыроды. Вывучэнне заканамернасцей, механізмаў і ўмоў падтрымання Д.р. пры пастаянным росце антрапагеннага ўздзеяння на біятычнае і абіятычнае асяроддзе — цэнтр. задача аховы прыроды. На Беларусі вывучаецца ў некат. запаведніках.
Літ.:
Водопьянов П.А. Устойчивость и динамика биосферы. Мн., 1981, Динамическое равновесие человека и природы. Мн., 1977.