рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т. л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штаб-кватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС (Gómez) Хуан Вісентэ
(24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935),
ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—08 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. У выніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА РАСІ́ЙСКАЙ А́РМІІ імя А.В.Аляксандрава, вялікі армейскі мастацкі калектыў; даў пачатак развіццю новага віду масавага мастацтва — ансамбля песні і танца. Створаны ў 1928 пры Цэнтр. Доме Чырв. Арміі, з 1978 акадэмічны. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.В.Аляксандраў, у 1946—86 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Б.А.Аляксандраў.
У рэпертуары творы рас. кампазітараў пераважна ваен.-патрыят. тэматыкі, нар. песні і танцы, творы рус. і замежнай класікі. Найб. папулярнасць у выкананні ансамбля набылі песні «Свяшчэнная вайна» А.В.Аляксандрава і «Калінка» ў яго апрацоўцы. У складзе ансамбля мужчынскі хор, аркестр і танц. група.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАВЕ́ЖА»,
бел.літ.-маст. аб’яднанне ў Польшчы. Створана ў 1958 пры Гал. праўленні Бел. грамадска-культ.т-ва (БГКТ). Садзейнічае развіццюбел.-моўнай л-ры ў Польшчы. Друкуе літ. старонку ў газ. «Ніва» (Беласток). Выдала зб-кі «Рунь» (1959), «Мой родны кут» (1963), альманах «Белавежа» (1965, 1971, 1980, 1988). Надрукавала больш за 40 кніг асобных аўтараў. Члены аб’яднання праводзяць культ.-асв. работу сярод бел. насельніцтва Беласточчыны. У Мінску выйшаў зб.літ. твораў «белавежцаў» — «Літаратурная Беласточчына» (1973), выдадзены кнігі Н.Артымовіч, А.Барскага (А.Баршчэўскага), М.Гайдука, Я.Чыквіна, В.Шведа, С.Яновіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАУ́Д Мухамед
(18.7.1908, Кабул — 28.4.1978),
дзяржаўны дзеяч Афганістана. Адукацыю атрымаў у Афганістане і Францыі. У 1946—48, 1949—52 міністр нац. абароны. У 1953—63 прэм’ер-міністр Афганістана. Урад Д. рэфармаваў сістэму школьнай адукацыі, садзейнічаў развіццюафг. прам-сці, умацаванню крэдытна-фін. сістэмы і інш. У ліп. 1973 на чале групы афіцэраў скінуў караля і абвясціў краіну рэспублікай. У 1973—78 прэзідэнт і прэм’ер-міністр Афганістана, адначасова міністр замежных спраў і абароны; намагаўся ліквідаваць перажыткі феадалізму ў афг. грамадстве, наладзіў адносіны з СССР. Забіты ў час Красавіцкай рэвалюцыі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЦЯ́ЧАЯ ЧЫГУ́НКА.
Малая Беларуская чыгунка імя К.С. Заслонава, пазашкольная ўстанова. Адкрыта ў Мінску ў 1955, імя Заслонава прысвоена ў 1971. Дапамагае школе ў навуч.-выхаваўчай рабоце, садзейнічае развіццютэхн. майстэрства і прафес. арыентацыі навучэнцаў. Пры Дз.ч. працуюць гурткі юных чыгуначнікаў (тэрмін навучання 3 гады, штогод займаецца каля 600 вучняў), якія рыхтуюць машыністаў і памочнікаў машыністаў. Дарога вузкакалейная, працягласць 3 км 790 м з 2 пераездамі і 3 станцыямі. Мае 2 цеплавозы, 6 пасажырскіх вагонаў. Рух паяздоў адбываецца ў маі—жніўні (перавозіцца каля 20 тыс. пасажыраў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К.
Існаваў у 1906—14 у Віцебску. Меў на мэце садзейнічаць развіццю ў горадзе муз. і драм. мастацтва. Сярод арганізатараў кампазітар і педагог М.Анцаў. Гурток аб’ядноўваў 150 прадстаўнікоў мясц. інтэлігенцыі. Уключаў муз. і драм. секцыі. За сезон (з кастр. да мая) праводзілася 20—30 муз. і тэатр. вечароў, пераважна праграмных. Муз. секцыя мела ў сваім складзе квартэт і сімф. аркестр. Выконваліся творы А.Моцарта, Л.Бетховена, М.Глінкі, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Ф.Шапэна, арыі з опер Ж.Бізэ, рамансы Р.Шумана, А.Грачанінава. Драм. секцыя ставіла вадэвілі і камедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-ПАНТЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ,
заходняя частка Пантыйскіх гор на Пн Турцыі паміж рэкамі Сакар’я і Кызыл-Ірмак. Даўж. 475 км. Выш. да 2600 м (г. Дэлігэпе). Хрыбты цягнуцца 2—3 паралельнымі радамі, якія размяжоўваюцца падоўжнымі далінамі і катлавінамі. Стромка абрываюцца да ўзбярэжжа Чорнага м. Складзены з пясчанікаў, вапнякоў, метамарфічных парод. Радовішчы каменнага вугалю (Зангулдакскі бас.). Вільготны клімат з боку Чорнага м. спрыяе развіццю горна-лясной расліннасці, вышэй за 2000 м альпійскія лугі. Паўд. хрыбты бязлесныя. У катлавінах, далінах і на нізінах вырошчваюць сады, вінаграднікі, кукурузу, рыс, тытунь і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛА Кандрат Іванавіч
(21.9.1794, г. Магілёў — 1874),
бел. ўрач і грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1823). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1820). У 1821—28 працаваў у ваен. шпіталі ў Магілёве, у 1833—68 у Пецярбургу выдаваў мед.газ. «Друг здравия», якая папулярызавала мед. веды і садзейнічала развіццюайч. навукі. Навук. працы пра пахвінныя грыжы і спосаб іх лячэння шляхам аперацыі, па фізіялогіі і паталогіі дзіцячага арганізма, гігіене, дыетэтыцы і курарталогіі.
Тв.:
Монография о радикальном лечении пахомошоночных гриж... СПб., 1837;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАЎ II Адольф
(Gustaf II Adolf; 9.12.1594, Стакгольм — 6.11.1632),
кароль Швецыі [1611—32], вял. палкаводзец. З дынастыі Ваза. Сын караля Карла IX. У пач. праўлення быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі арыстакратыі, вяртаючы дваранам казённыя землі. Правёў шэраг рэформ (дзярж. кіравання, судовага ладу, ваенную). Спрыяў развіццю прам-сці, асабліва горна-металургічнай. Стварыў магутную пастаянную армію, упершыню ў Еўропе ўвёў палкавую артылерыю. Вёў войны з Даніяй, Расіяй, Польшчай, захапіўшы вял.тэр., удзельнічаў з 1630 у Трыццацігадовай вайне 1618—48 на баку антыгабсбургскай кааліцыі. Загінуў у бітве пры Лютцэне.