крыніцы радыеактыўных часціц і гама-квантаў. Імі могуць быць радыеактыўныя ізатопы, паскаральнікі зараджаных часціц, ядзерныя рэактары, ядзерны выбух, тэрмаядзерныя рэакцыі і інш.Гл. таксама Радыеактыўныя прэпараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРТЭНЗІ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты для лячэння артэрыяльнай гіпатэнзіі (паніжанага артэрыяльнага ціску). Да гіпертэнзіўных сродкаў адносяцца сродкі, што павышаюць сардэчны выкід і тонус перыферычных сасудаў: адрэналін, норадрэналін, мезатон, ангіятэнзінамід і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛЕ́ПТЫКІ, аналептычныя сродкі (ад грэч. analēptikos які аднаўляе),
лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасуда-рухальных нерв. цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
прэпараты з каштоўнымі для с.-г. раслін глебавымі мікраарганізмамі. Да іх належаць нітрагін, азотабактэрын, фосфарабактэрын і прэпараты сілікатных бактэрый. Павышаюць фіксацыю атм. азоту раслінамі, актывізуюць біяхім. працэсы ў глебе, паляпшаюць каранёвае жыўленне раслін.
На Беларусі наладжана вытв-сць гама-рызатарфіну (разнавіднасць нітрагіну) — прэпарату клубеньчыкавых бактэрый, вырашчаных на спецыяльна прыгатаваным тарфяным субстраце. Для лепшай азотфіксацыі ў яго дадаюць мікраэлементы — бор, кобальт, малібдэн. Для кожнага віду бабовых (лубін, гарох, віка, канюшына, люцэрна і інш.) прэпарат рыхтуюць са спецыфічных відаў бактэрый, здольных у сімбіёзе толькі з гэтым відам раслін фіксаваць атм. азот. Асабліва эфектыўны прэпарат на глебах, дзе бабовыя высяваюцца ўпершыню (прыбаўкі ўраджаю больш за 100%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЗАПАЛЕ́НЧЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя. Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды — гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў і іх сінт. заменнікі (гідракартызон, прэднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем. Стэроідныя П.с. выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і інш. запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя П.с. ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі. Да нестэроідных П.с. адносяць вытворныя карбонавых к-т, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых к-т найб: пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая к-та), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і інш. кіслот. Нестэроідныя П.с., акрамя асн. дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі, пры галаўным болі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАПРАТЭ́КТАРЫ,
лекавыя прэпараты, што зніжаюць пашкоджанне слізістай страўніка фіз. і хім. фактарамі. Выкарыстоўваюцца для лячэння язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі. Да гістапратэктараў адносяцца: сукралфат, дэнол, карбенаксалон, некат. вытворныя простагландзінаў (мізапрастол), саматастацін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАХО́ЎНЫЯ СРО́ДКІ,
радыепратэктары, прыродныя і сінтэтычныя злучэнні, якія памяншаюць шкоднае ўздзеянне іанізавальнага выпрамянення на арганізм чалавека або жывёлы. Выкарыстоўваюцца ў надзвычайных выпадках (радыяцыйныя аварыі, ядз. выбух) і для аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі анкалагічных хворых. Проціпрамянёвы эфект Р.с. можа праяўляцца ў выжыванні пасля апрамянення смяротнай дозай і інш.; ён звязаны са змяншэннем паступлення ў асобныя тканкі і ўзмацненнем выдалення радыенуклідаў, якія трапілі ў арганізм (напр., прэпараты стабільнага ёду для аховы шчытападобнай залозы ад радыеактыўнага ёду), звязваннем утвораных пры апрамяненні свабодных радыкалаў, перакісаў (цыстамін, гамафос і інш.), зніжэннем інтэнсіўнасці абмену рэчываў і інш. Р.с. з’яўляюцца таксама прадукты пчалярства (мёд, пропаліс і інш.), скурны пігмент меланін, вітаміны, адаптагены (прэпараты элеўтэракоку, жэньшэню і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕСТАГЕ́ННЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты гармонаў жаночых палавых залоз (жоўтага цела). Выкарыстоўваюцца пры недастатковай функцыі жоўтага цела для прафілактыкі выкідышаў (у першай палавіне цяжарнасці) і пры парушэннях менструальнага цыкла. Да гестагенных сродкаў адносяцца: прагестэрон і аксіпрагестэрону капранат, прагнін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я ХАЛО́ДНАСЦЬ, фрыгіднасць,
слабая палавая цяга ці палавая ўзбуджальнасць у жанчын. Дзетанараджальная функцыя пры П.х. захоўваецца. Бывае ад затрымкі развіцця палавога пачуцця (знікае, напр., пасля родаў). Выклікаецца таксама псіхічнымі фактарамі (пры неўрозах), эндакрыннымі парушэннямі, хваробамі палавых органаў і інш. Лячэнне: гарманальныя прэпараты, псіха- і фізіятэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХО́РКА (Nicotiana rustica),
кветкавая расліна сям. паслёнавых. Пашырана ў Паўд. Амерыцы. У пач. 16 ст. завезена ў Еўропу. Культывуюць як тэхн. культуру ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Азіі, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 50—150 см з цяжкім непрыемным пахам. Корань стрыжнёвы, даўж. да 1,5 м. Сцёблы прамыя, галінастыя з залозістымі валаскамі. Лісце чаранковае, цёмна-зялёнае, з сінім адлівам, маршчыністае, круглаватае. Кветкі двухполыя, жоўта-зялёныя, у мяцёлчатай гронцы. Плод — шматнасенная каробачка. Сухое лісце М. мае да 10 % нікаціну, да 10 % лімоннай к-ты. З іх гатуюць крупку для курэння, нюхальны тытунь, тытунёвы пыл — інсектыцыд, атрымліваюць нікацінавыя мед.прэпараты (напр., вітамін РР, нікацін-сульфат), нікацін, лімонную к-ту, прэпараты для барацьбы са шкоднікамі с.-г. раслін, з узбуджальнікамі хвароб жывёл. Лек., тэхн. расліна.