КАРАБКО́Ў (Яўген Сямёнавіч) (4.3.1923, в. Сухары Магілёўскага р-на — 5.9.1981),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). У 1957—58 у Бел.НДІ туберкулёзу. З 1962 у Разанскім мед. ін-це. Навук. працы па хірург. і хіміятэрапеўт. метадах лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэнні пабочнага ўплыву хім.прэпаратаў на арганізм хворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЕ́НКА (Яўген Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛЬ-ФІЛЬТРА́ЦЫЯ, гель-храматаграфія,
раздзяленне сумесі малекул паводле іх памеру пры дапамозе порыстых палімераў шляхам фільтрацыі на храматаграфічных калонках. У залежнасці ад памераў малекулы пранікаюць праз поры ўнутр гранул палімеру з рознай скорасцю і канцэнтруюцца ў розных слаях. Выкарыстоўваецца для вызначэння велічынь малекулярных мас, абяссольвання раствораў натыўных бялкоў, канцэнтраванні раствораў палімераў, у медыцыне — для дыягнастычнага падзелу бялкоў сывараткі крыві, пры дыягностыцы цяжарнасці, ачыстцы прэпаратаў ферментаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯФІЛІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. lyō раствараю + phileō люблю),
ліяфільная сушка, высушванне біял. матэрыялу ў замарожаным стане пад вакуумам. Вільгаць выдаляецца з замарожаных аб’ектаў шляхам сублімацыі лёду (пераўтварэння яго ў пару без вадкай фазы). Абязводжаны матэрыял лёгка раствараецца ў вадзе і аднаўляе свае ўласцівасці. Выкарыстоўваецца для захоўвання асн. якасцей біял.прэпаратаў (у электроннай мікраскапіі), атрымання сухой плазмы крыві, мікрабіял., харч. і хім. прамысловасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. letalis смяротны),
смяротнасць, паказчык мед. статыстыкі: адносіны колькасці людзей, што памерлі ад хваробы, ранення ці няшчаснага выпадку да колькасці людзей, што хварэлі гэтай хваробай (параненыя, пацярпелыя, у %) за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць Л. бальнічную, пазабальнічную, агульную і інш. Л. — адзін з паказчыкаў эфектыўнасці тэрапеўт.прэпаратаў, метадаў лячэння, тэрмінаў і паўнаты шпіталізацыі і інш. Л. адрозніваецца ад смяротнасці — частаты смерцяў сярод насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ГА (Святлана Фёдараўна) (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-фітапатолаг. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.:
Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЎКАВЫ АЛЕ́Й, праванскі алей,
алей з мякаці аліў (гл.Масліна). Вадкасць ад светла-жоўтага да карычневага колеру, t застывання ад -2 да -6 °C, шчыльн. 0,91—0,918∙103кг/м³, невысыхальны алей. Мае ў сабе тлустыя кіслоты: насычаныя 9—20% (пераважна пальміцінавая), алеінавую 54—81%, лінолевую 15%. Выкарыстоўваецца як харч. прадукт, сыравіна ў вытв-сці спец.тэкст. мыла; кампанент змазвальных матэрыялаў, касметычных сродкаў, раствораў вітамінаў і прэпаратаў для ін’екцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́ДЫ КІСЛО́Т,
вытворныя кіслародазмяшчальных кіслот, у малекуле якіх гідраксільная група ОН замешчана амінагрупай NH2. Нейтральныя рэчывы. Аміды кіслот неарганічныя: сульфамінавая к-та H2NSO2OH, трыамідафосфарная к-та OP(NH2)3. Да амідаў кіслот арган. належаць: фармамід, ацэтамід CH3CONH2, мачавіна, акрыламід і інш. Вядомы аміды сульфакіслот (напр., бензолсульфамід C6H5SO2NH2). Аміды кіслот атрымліваюць дэгідратацыяй амоніевых соляў ці ўзаемадзеяннем аміяку або амінаў з вытворнымі адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сульфмідных прэпаратаў і поліамідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ (ад франц. sonder выведваць, даследаваць) у медыцыне, метад даследавання і лячэння з дапамогай зондаў полых органаў, каналаў, свішчавых хадоў, гнойных поласцей і ран. Полымі зондамі праводзяць З. для апаражнення ці прамывання, узяцця змесціва (напр., страўнікавага соку), з мэтай даследавання, увядзення лек.прэпаратаў або рэнтгенакантрастных рэчываў, штучнага жыўлення хворых пасля аперацый, расшырэння звужанага прасвету. У хірургіі ўжываюць жолабападобныя зонды для праводкі рэжучага інструмента з мэтай аховы тканак ад пашкоджання.
вытворнае фенатыязіну, найважнейшы тыязінавы фарбавальнік. Крышт. рэчыва цёмна-зялёнага колеру з бронзавым бляскам. Раствараецца ў вадзе (растворы маюць цёмна-сіні колер), этаноле. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі паперы, вырабу каляровых алоўкаў, паліграф. фарбаў, у мікрабіялогіі (для афарбоўкі прэпаратаў), аналіт. хіміі як акісляльна-аднаўляльны індыкатар (акісленая форма сіняга колеру, адноўленая — бясколерная), у медыцыне як антысептык (напр., пры апёках) і антыдот пры атручэнні цыянідамі, чадным газам, серавадародам.