ГРАНТ ((Grant) Уліс Сімпсан) (27.4.1822, г. Пойнт-Плезант, штат Агайо, ЗША — 23.7.1885),
ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч ЗША. Ген.-лейт. (1864). Скончыў ваен. акадэмію ў Уэст-Пойнце (1843). Удзельнік амер.-мекс. вайны 1846—48. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 на баку Поўначы кіраваў ваен. дзеяннямі ў даліне Місісіпі (у 1863 заняў г. Віксберг), у 1864—65 галоўнакамандуючы. Член Рэсп. партыі. У 1869—77 прэзідэнт ЗША. Садзейнічаў правядзенню сац.-эканам. пераўтварэнняў на Пд краіны, развіццю буйнога бізнесу, актывізацыі знешняй палітыкі і інш. Аўтар мемуараў.
Літ.:
Бурин С.Н. На полях сражений гражданской войны в США. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЫ́ЛЬСК,
горад у Краснаярскім краі, у Расіі. Засн. ў 1935. 156 тыс.ж. (1996). Чыгункай і аўтадарогай злучаны з портам Дудзінка на р. Енісей. Аэрапорт Алыкель (за 40 км на 3). Адзін з 5 самых паўн. гарадоў свету (размешчаны за Паўн. палярным кругам). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Здабыча і перапрацоўка руд нікелю, кобальту, медзі, селену і інш., у канцэнтратах — высакародныя металы (золата, плаціна, паладый, ірыдый і інш.), здабыча вугалю. Прадпрыемствы металаапр., хім., харч. і інш. прам-сці, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, палярнай медыцыны. Драм.тэатр. Дом тэхнікі з музеем гісторыі. Маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫЯ ПІСЬМЁНЫ,
умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі стараж.-рус. мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рус.Поўначы ў 15—18 ст. Напачатку развіваліся як найб.дэмакр. галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некат. уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясц.маст. традыцыі, у т. л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і інш. «пісьмёны». У 17 ст.дэмакр. асновы П.п. умацоўваліся пад уздзеяннем нар. размалёўкі па дрэве. Для П.п. характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некат. спрошчанасць жывапісных прыёмаў.
Літ.:
Реформатская М.А. Северные письма. М., 1968.
Да арт.Паўночныя пісьмёны. Палажэнне ў труну. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́НІШНІКАЎ (Іларыён Міхайлавіч) (1.4.1840, с. Цімашова Калужскай вобл., Расія — 24.3.1894),
рускі мастак-жанрыст. Правадз.чл.Пецярб.АМ (1893). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1856—66), у 1873—94 выкладаў у гэтым вучылішчы. Член-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Творчасці ўласцівы выкрывальныя тэндэнцыі, трапнасць сац. характарыстык: «Жартаўнікі. Гасціны двор у Маскве» (1865), «Паражнякі» (1872), «Спасаў дзень на Поўначы» (1887). Аўтар карціны «У 1812 годзе», якая раскрывае нар. характар вайны 1812. Пісаў таксама лірычныя паляўнічыя сцэны. Сярод вучняў В.Бялыніцкі-Біруля, С.Іванаў, С.Каровін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСО́ВІЧ (Канстанцін Адамавіч) (21.5.1869, в. Акцябр Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1919),
бел. прыродазнавец, геолаг, географ і хімік; заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі Еўрап.Поўначы і Запаляр’я Усх. Сібіры. За ўдзел у рэв. руху ў 1894 арыштаваны, у ссылцы ў Архангельскай губ. (1896—99). Даследаваў чацвярцічныя адклады, узначальваў партыю Рус. палярнай экспедыцыі на Новасібірскія а-вы (1900—02). Вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор і нізоўяў Лены (1908—09), збярог шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта (Нац. музей гісторыі прыроды, Парыж). Займаўся чацвярцічнай геалогіяй Паволжа і Кубані. Імем Валасовіча названы мыс на в-ве Бальшавік у архіпелагу Паўн. Зямля, выкапнёвыя расліны і жывёлы.
расійскі фізіка-географ. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907), вывучаў геаграфію ў Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1909—16 супрацоўнік аддзела геаграфіі Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона. Арганізатар і кіраўнік (да 1951) Ін-та геаграфіі АНСССР, гал. рэдактар Кароткай геагр. энцыклапедыі (1960—66). Праводзіў даследаванні на поўначыСССР, Урале, у Якуціі. Працы прысвечаны агульнай тэорыі фіз. геаграфіі, прынцыпам і метадам фіз.-геагр. раянавання, характарыстыцы тыпаў геагр. асяроддзя, гісторыі развіцця геагр. думкі. Дзярж. прэмія СССР 1947. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага (1928), Вял. залаты медаль Геагр.т-ваСССР (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАДА́Н,
горад у Расіі, цэнтр Магаданскай вобл., на беразе бухты Нагаева Ахоцкага м.Засн. ў пач. 1930-х г., горад з 1939. 123 тыс.ж. (1997). Марскі порт. Ад М. пачынаецца Калымскі тракт. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць і рамонт горнага абсталявання, суднарамонт і інш.), харч. (рыбная), лёгкая (швейная ф-ка, гарбарна-абутковы камбінат); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паўн.-Усх. комплексны НДІ і Ін-тбіял. праблем Поўначы Далёкаўсх. навук. цэнтра Рас.АН, НДІ золата і рэдкіх металаў і інш.Пед.ін-т. 2 т-ры. Краязнаўчы музей. У 1930—50 М. быў цэнтрам Упраўлення Паўн.-Усх. папраўча-працоўных лагераў НКУССССР (гл.ГУЛАГ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНО́ВІЧ (Маркіян Якаўлевіч) (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937),
савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англа-амер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасля грамадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ваен. акругамі. З 1933 нач. Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл.Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл.ЦВКБССР у 1925—27, канд. у чл.ЦВКБССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МЕР ((Cremer) Уільям Рэндал) (18.3.1838, Фэахэм каля г. Портсмут, Вялікабрытанія — 22.7.1908),
дзеяч англ., міжнар. рабочага руху, прыхільнік пацыфізму. Сталяр. У 1860 адзін са стваральнікаў Аб’яднанага т-ва цесляроў і сталяроў. У час грамадз. вайны ў ЗША 1861—65 падтрымліваў правы жыхароў Поўначы, выступаў супраць рабства неграў. У 1864 садзейнічаў стварэнню Міжнар. асацыяцыі рабочых, быў сакратаром яе брыт. секцыі. У 1870 заснаваў Рабочую асацыяцыю міру (з 1875 Ліга міжнар. арбітражу), быў яе сакратаром. У 1885—95 і 1900—08 дэп. палаты абшчын. Адзін з аўтараў праекта англа-амер. дагавору аб арбітражы (падпісаны ў 1914). З чэрв. 1889 сакратар Міжпарламенцкага саюза ад Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙНЯЯ ПО́ЎНАЧ,
частка тэр. ў Рас. Федэрацыі, размешчаная пераважна на Пн ад Палярнага круга (66°33′паўн. ш.). Уключае арктычную ледзяную зону, тундру, лесатундру і частку тайгі. Характарызуецца вельмі суровымі кліматычнымі ўмовамі і адносна слабай заселенасцю. Карэннае насельніцтва складаюць т.зв. малыя народы Поўначы. У адм. адносінах да раёнаў К.П. адносяць: Якуцію, Магаданскую, Камчацкую, Мурманскую (за выключэннем г. Кандалакша з прылеглай тэрыторыяй) вобласці, асобныя раёны і гарады Рэсп. Комі, Архангельскай, Цюменскай, Іркуцкай і Сахалінскай абласцей, Краснаярскага і Хабараўскага краёў, а таксама астравы Паўн. Ледавітага ак. і яго мораў; астравы Берынгава і Ахоцкага м. Шэраг мясцовасцей у Бураціі, Томскай, Чыцінскай і Амурскай абласцях, Прыморскім краі, якія знаходзяцца ў суровых кліматычных умовах, прыраўнаваны да раёнаў К.П.