помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1908—14 на месцы старога драўлянага храма, фундаванага віленскім ваяводам Андрэем Альгердавічам у 1459. Мураваная 2-вежавая 3-нефавая базіліка з паўкруглай апсідай. 2-ярусны «карабель» храма схаваны за кулісай гал. фасада, цэнтр якога вылучаны 2-ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. На фасадзе і верхніх ярусах чатырохгранных веж-званіц, завершаных гранёнымі ліхтарамі над гранёнымі сферычнымі купалкамі, сканцэнтравана арх.-дэкар.пластыка: тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя нішы-экседры, круглыя люкарны. Рытміку плоскасных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы. Вакол касцёла бутавая агародка з 3-пралётнай брамай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Мікалай Мікалаевіч) (н. 4.5.1912, г. Лукаянаў Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі анколаг. Акад.АНСССР (1979), акад. (1960) і прэзідэнт (1960—68, 1977—87) АМН, Герой Сац. Працы (1972). Чл. Польскай (1962), Нью-Йоркскай (1966) АН, АН ГДР (1968). Скончыў Горкаўскі мед.Ін-т (1934). З 1952 дырэктар Ін-та эксперым. і клінічнай анкалогіі, з 1975 — Анкалагічнага навук. цэнтра АМНСССР. Прапанаваў шэраг метадаў пластычных аперацый і хірург. лячэння раку страўніка і прамой кішкі. Навук. працы па анкалогіі, ваенна-палявой і аднаўленчай хірургіі, траўматалогіі, арганізацыі мед. навукі. Аўтар манаграфіі «Скурная пластыка» (1955). Дзярж. прэмія СССР (1982).
Тв.:
Химиотерапия опухолевых заболеваний. М., 1984 (разам з Н.І.Пераводчыкавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Віктар Георгіевіч) (н. 14.7.1927, г. Горлаўка, Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1966). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1959). У 1963—67 гал. мастак Мінскага фарфоравага з-да. З 1964 выкладчык Бел.АМ, з 1993 — Бел.маст. ліцэя. Працуе пераважна ў керамічнай пластыцы. Яго творы вызначаюцца выразнасцю вобразаў, гармоніяй пластычных формаў: сервіз «Юбілейны» (1967), анімалістычныя скульптуры «Залаты ражок» (1969) і «Конік» (1970), пластыка «Бярэзінскі запаведнік» (1980), серыі талерак «Спорт» і «Беларуская песня» (1980—81), кампазіцыі «Каляды» (1982), «Налібокі» (1993), вазы «Зубр» (1990), «Папараць-кветка» (1995) і інш.
Тв.:
Мастацтва, створанае народам. Мн., 1978 (разам з І.М.Паньшынай);
венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак. Працаваў пераважна ў Германіі (1920—33) і ЗША (з 1937). У 1923—28 праф.«Баўгауза», у 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгауз» у Чыкага. Зазнаў уплывы К.Малевіча і Л.Лісіцкага. У канцы 1910 — пач. 1920-х г. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я г. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У.Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы майстроў з г. Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці, у 18 ст. дзейнічаў гаршэчна-мулярскі цэх, куды ўваходзілі і ганчары. Тут выраблялі кухонны, сталовы і тарны посуд, які ў залежнасці ад ёмістасці меў розныя назвы: пецяронка (0,5—0,8 л), чацвяронка (1—1,5 л), траёнка (2—3 л), палавінніца (4—5 л), штука (8—10 л). У канцы 19—1-й пал. 20 ст. посуд выраблялі тачэннем на ганчарным крузе, глазуравалі празрыстай бясколернай, часам зялёнай ці карычневай палівай, аздаблялі выціснутымі прамымі і хвалістымі паяскамі, падпаліўной ангобнай размалёўкай расл. характару. Формы посуду ёмістыя, простых выразных абрысаў. Пашырана была таксама утылітарна-дэкар. кераміка (фігурныя пасудзіны, попельніцы, букетнікі, чарніліцы), дробная пластыка, цацкі.
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1960). У 1967—95 мастак шклозавода «Нёман». Працуе ў галіне маст. шкла. У творчасці выкарыстоўвае прыём гіпербалізацыі форм, аб’ёмаў, асацыятыўную вобразнасць спалучае з дызайнерскімі рашэннямі: дэкар. кампазіцыі «Белавежская пушча» (1969), «Кветкі» (залаты медаль на міжнар. выстаўцы шкла і фарфору 1973 у г.
Ябланец, Чэхія), «Шкляныя метамарфозы» (1973), «Птушкі» (1980), «Акулы» (1983), «Сёння на світанні» (1984), «Венерыны чаравічкі» (1993); камплекты посуду «Мядзведзі» (1967), «Марыя Сцюарт» (1993), дробная пластыка «Пеўні» (1972), «Дэльфіны» (1977); блюда «Дуб» (1974), куфель з партрэтам У.С.Высоцкага (1990) і інш. Аўтар вітражоў-карцін «Пётр I», «Карэта» (абедзве 1973). Іл.гл. таксама да арт.Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАЛЁЎ (Аляксандр Пятровіч) (6.3.1910, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія — 1.7.1970),
бел. жывапісец і графік, педагог. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). Выкладаў у Віцебскім (1939—41) і Мінскім (1948—52) маст. вучылішчах, Бел.тэатр.-маст. ін-це (1956—70). Працаваў у гіст., быт., батальным жанрах, партрэце, пейзажы. Творам уласцівы выразная пластыка форм, багаты каларыт, рэаліст. трактоўка вобразаў. Сярод твораў: «Гродна. 1939» (1940), «Лагойскі тракт» (1945), «Восень» (1946), «Вясна», «Старая вёска» (абодва 1947), «Сенеж-возера. Вясна» (1957), «Ускраіна Мінска» (1959), «На канікулах» (1966), «Наташа» (1967) і інш. Дасканаласцю малюнка вызначаюцца графічныя работы «Салдат» (1952), «У партызанскім штабе Бацькі Міная» (1953), «Атака» (1960), «Акупанты» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГО́Б (франц. engobe),
вадкая керамічная фарба на аснове белай ці каляровай гліны, прызначаная для дэкарыравання гліняных вырабаў. Для афарбоўкі выкарыстоўваюць солі металаў і керамічныя пігменты. Ангобам можа пакрываць увесь выраб ці па малюнку. Пасля сушкі вырабы абпальваюць, часта пакрываюць празрыстай глазурай, размалёўкай. Танкамолаты ангоб з дабаўкамі наносяць на чарапіцу і інш. керамічныя вырабы для зніжэння порыстасці. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў у дэкар.-прыкладным мастацтве Б. Усходу. Разнавіднасць ангоба — грэч. керамічныя лакі (terra argeta). У Зах. Еўропе ангабіраваныя глазураваныя вырабы наз. мецца-маёліка. На Беларусі ангоб выкарыстоўваюць з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі і дробная пластыка з Гродна, Турава, Навагрудка, Полацка, Слоніма). На Івянецкай маст. фабрыцы (Валожынскі р-н) шырока выкарыстоўваюць каляровы ангоб для размалёўкі посуду і сувеніраў, фляндроўкі, размалёўкі ражком, пэндзлем і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЛІ (Вера Аляксееўна) (8.8.1889, Масква — 16.11.1972),
руская артыстка балета і кінаактрыса. Па паходжанні грачанка. Пасля сканчэння Маскоўскага тэатр. вучылішча (1906, педагог А.Горскі) у Вял. т-ры. Мела эфектную сцэн. знешнасць; яе танцу былі ўласцівы вытанчанасць, адухоўленая пластыка, скульпт. завершанасць і прыгажосць поз. Сярод партый: Анітра («Нур і Анітра» на муз. А.Ільінскага), Саламбо і Багіня Таніт («Саламбо» А.Арэндса), Эўніка («Эўніка і Петроній» на муз. Ф.Шапэна), Раймонда, Пастушка («Раймонда», «5-я сімфонія» на муз. А.Глазунова), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Выканала канцэртны нумар «Лебедзь, які памірае» на муз. К.Сен-Санса. З 1918 за мяжой. У 1919—20 у Рускім балеце С.Дзягілева, потым у розных трупах Еўропы і ЗША. З 1914 здымалася ў кіно (каля 30 фільмаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́Ў (Міхаіл Нічыпаравіч) (н. 25.9.1946, с. Каменскі Хутар Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1978 на Камбінаце мастацтваў у Гомелі. Працуе ў манум. і дэкар. прыкладным мастацтве, пераважна ў галіне керамікі. Аўтар манум. пано «Вясна» (1984) у цэнтр. паліклініцы, «Праца», «Свята» (абодва 1985) у Палацы культуры «Гомсельмаша», размалёвак у прафес.-тэхн. вучылішчы № 67 (1986; усе ў Гомелі) і інш. Станковыя работы вызначаюцца пластычнай выразнасцю форм, імкненнем да выяўлення натуральнай прыгажосці матэрыялу: дэкар. наборы «Беларусіка» (1977), «Сялянскі» (1978), «Вячэрні» (1981), вазы «Вясенняе абуджэнне» (1975), «Лета» (1982), дэкар.пластыка «Памяць народная» і «Свята на сяле» (1978), «Сельскія эцюды» (1980), «Успаміны пра дзяцінства» (1985), дэкар. скульптура «Маці Палесся» (1980), «Мая Беларусь» (1989), «Францыск Скарына» (1990) і інш.