памяшканне для развядзення, утрымання і назірання за насякомымі; разнавіднасць віварыя. Састаўная частка біял. фабрык па прамысл. развядзенні насякомых (энтамафагаў), якіх выкарыстоўваюць у сістэме біял. метадаў аховы раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЕ́ДРА (грэч. exedra),
у антычнай архітэктуры паўкруглая глыбокая ніша ў будынку, паўкруглае паўадкрытае збудаванне з сядзеннямі ўздоўж сцен, што прызначалася для сходаў, гутарак. Э. называлі таксама параднае памяшканне жылога дома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЗНІЦА,
у хрысціянскіх храмах памяшканне для захоўвання рыз (адзенне святара пры богаслужэнні) і царк. начыння. Найчасцей знаходзіцца ўнутры храма (напр., у адным з алтароў), можа быць у выглядзе прыбудовы або (у манастырах) асобнага будынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НЦЫ,
зрубная (радзей дашчаная) прыбудова да хаты з боку ўваходу або памяшканне, якое злучае хату з інш. жылой ці гасп. пабудовай. Уваход у С. часта вылучаецца ганкам або верандай. С. больш надзейна захоўваюць цяпло ў жылых памяшканнях. Вядомы ў нар. жыллі многіх краін свету. Узніклі ў старажытнасці з развіццём шматкамерных жылых дамоў.
У бел.нар. 2-камерным жыллі С. — зрубная (у выглядзе трысцена), радзей каркасная (з дошак, дыляў, плятня) прыбудова да жылога зруба; у 3-камерным жыллі С. злучалі 2 жылыя памяшканні або жылое памяшканне з клеццю ці істопкай. У сял. жыллі да пач. 20 ст. С. нярэдка не мелі столі і драўлянага памоста, служылі дапаможным памяшканнем, дзе знаходзіліся рознае начынне і прылады працы. Часам С. выкарыстоўвалі як рамесную майстэрню. У С. звычайна адгароджвалася камора, у бедных сялян — закут для жывёлы. У цэнтры і на Пд Беларусі пад С. рабілі скляпы. Летам у С. спалі. У жыллі шляхты з 16 ст. С. нярэдка абаграваліся камінам. У багатых сядзібах С. былі падобныя да прыхожай, у іх стаялі сталы, лавы і інш. мэбля. Ператварэнню С. у параднае памяшканне садзейнічаў іх падзел на 2 часткі: парадныя С., якія былі злучаны з жылымі пакоямі, і гасп., што злучалі жылую і гасп. часткі дома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБ (англ. club),
грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей з мэтай зносін на аснове паліт., навук., маст., спарт., прафесійных і інш. інтарэсаў, а таксама для сумеснага правядзення вольнага часу. Узніклі ў Англіі ў 16 ст. 2) Будынак, памяшканне такіх арганізацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЙХГА́ЎЗ (ням. Zeughaus ад Zeug зброя + Haus дом),
у арміях шэрагу краін, у т. л.ВКЛ, назва складскога памяшкання для захавання ўзбраення, рыштунку, абмундзіравання, харчавання і інш. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь аналагічнае паводле прызначэння памяшканненаз. склад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПО́ЛЛЕ,
1) памяшканне пад падлогай; падвал.
2) Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго-н., хто змагаецца супраць улад.
3) Людзі, што працуюць у такіх умовах і вядуць канспіратыўную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНА-ГІМНАСТЫ́ЧНАЯ ЗА́ЛА,
спецыяльнае памяшканне для заняткаў гімнастыкай. Памеры адвольныя. Абсталёўваецца гімнастычнымі снарадамі, гімнастычнай («шведскай») сценкай, шастамі, канатамі, бумамі, лесвіцай для лажання і інш. Побач са С.-г. з. ствараюцца дапаможныя і падсобныя памяшканні: раздзявальні, душавыя, антрапаметрычны кабінет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),
паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш.еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГАЛЯТО́РЫЙ,
памяшканне, абсталяванае прыборамі для інгаляцый. І. ў паліклініках, на мед. пунктах шахтаў, тэкст. і хім. фабрык, цэм. і азб. з-даў дзейнічаюць для прафілактыкі прафес. захворванняў. Маюць абсталяваныя кабіны для хворых, інгаляцыйныя ўстаноўкі, блокі паветр. кампрэсара, фільтры для ачысткі паветра і інш. апаратуру.