навукова-палітычны часопіс, орган Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Выдаваўся ў 1957—91 у Маскве на рус. мове. Да 1963 выходзіў 6 разоў на год, пасля штомесяц. Друкаваў успаміны пра У.І.Леніна і яго паплечнікаў, асвятляў пытанні гісторыі КПСС і міжнар.камуніст. руху, кіруючай дзейнасці партыі, парт. будаўніцтва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС (Pretorius) Марцінус Веселс (17.9.1819, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 19.5.1901),
палітычны дзеяч бурскіх рэспублік. Сын А.В.Я.Прэторыуса. Адзін з заснавальнікаў Паўд.-Афр. Рэспублікі (гл.Трансвааль), яе прэзідэнт у 1857—60 і 1864—71. У 1860—63 прэзідэнт Аранжавай свабоднай дзяржавы. Адзін з кіраўнікоў барацьбы супраць брыт. акупацыі (1878—81). У 1881—83 чл. кіруючага трыумвірату Трансвааля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЯХО́ЎСКІ (Wojciechowski) Станіслаў (15.6.1869, г. Каліш, Польшча — 9.4.1953),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. Адзін з заснавальнікаў Польскай сацыяліст. партыі (1892). У 1919—20 міністр унутр. спраў, у 1922—26 прэзідэнт Польшчы (адхілены ад улады ў выніку перавароту на чале з Ю.Пілсудскім). Праф.Гал. школы сельскай гаспадаркі (1926—39). Аўтар прац «Кааператыўны рух у Англіі» (1907), «Кааперацыя ў яе гістарычным развіцці» (1923).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААЛІ́ЦЫЯ (лац. coalitio ад coalitus аб’яднаны),
1) саюз, аб’яднанне для дасягнення агульнай мэты.
2) Палітычны і ваен. саюз дзвюх і больш дзяржаў супраць агульнага праціўніка (напр., антыгітлераўская К. дзяржаў у 2-й сусв. вайне).
3) Пагадненне, выпрацаванае некалькімі партыямі, рухамі або грамадскімі дзеячамі, для ажыццяўлення сумесных дзеянняў, напр., з мэтай стварэння т.зв. кааліцыйнага ўрада, які складаецца з прадстаўнікоў гэтых партый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС (Dawes) Чарлз Гейтс (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыня міжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭ́ГА СААВЕ́ДРА (Ortega Saavedra) Даніэль (н. 11.11.1945, г. Ла-Лібертад, Нікарагуа),
дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Нікарагуа. Прэзідэнт Рэспублікі Нікарагуа ў 1985—90. З 1962 удзельнік барацьбы супраць дыктатуры Самосы, з 1965 чл.Нац. Кіраўніцтва Сандзінісцкага фронту нац. вызвалення (СФНВ), у 1966—67 камандуючы Цэнтр. фронтам партыз. атрадаў. У 1975—79 адзін з кіраўнікоў узбр. сіл СФНВ. У 1981—85 каардынатар Кіруючага савета ўрада Нац. адраджэння.
палітычны і дзярж. дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). З 1960 старшыня Цэйлонскай партыі свабоды. У 1960—65 і 1970—77 прэм’ер-міністр Цэйлона. Працягвала паліт. і эканам. рэформы свайго мужа С.Бандаранаіке. Сацыялістычная арыентацыя яе ўрада прывяла да паглыблення эканам. цяжкасцяў, а абмежаванне дэмакр. свабод — да паражэння на выбарах 1977. У 1980—88 была пазбаўлена грамадз. правоў за карупцыю і злоўжыванне ўладай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БДЭН (Cobden) Рычард (3.6.1804, Данфард, каля г. Мідхерст, Вялікабрытанія — 2.4.1865),
палітычны дзеяч Вялікабрытаніі. Прыхільнік эканам. лібералізму, ідэолаг прамысл. буржуазіі. Фабрыкант. У 1838 разам з Дж.Брайтам заснаваў Лігу супраць хлебных законаў і пачаў барацьбу з агр. пратэкцыянізмам, які выражаў інтарэсы зямельнай арыстакратыі. У 1841—57 і 1859—65 чл. палаты абшчын. З пазіцый пацыфізму выступаў за скарачэнне ўзбраенняў, міжнар. арбітраж, крытыкаваў знешнюю палітыку Г.Дж.Пальмерстана.
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі. Скончыў Ібера-амер. ун-т (Мехіка). Працаваў у мекс. філіяле кампаніі «Кока-кола», яго ген. дырэктар. З 1988 чл.апазіц. партыі Нац. дзеянне, у 1988—91 дэпутат Нац. кангрэса Мексікі. З 1995 губернатар штата Гуанахуата. У 2000 выбраны прэзідэнтам Мексікі.
Літ.:
Петрова Т.П. Висенте Фокс: путь в президенты // Латинская Америка. 2002. № 7.
палітычны дзеяч. Скончыў Берлінскі ун-т (1905). Чл.РСДРП з 1900, яе ЦК з 1912. У 1917 старшыня Бакінскага савета, з крас. 1918 — Бакінскага СНК. Адначасова са снеж. 1917 надзвычайны камісар РСФСР па справах Каўказа. Расстраляны ў ліку 26 бакінскіх камісараў. Аўтар прац па пытаннях філасофіі, мастацтва і л-ры. У яго гонар названы гарады Сцепанаван (Арменія) і Сцепанакерт (Азербайджан).