старажытная назва Чорнага мора ў рус. летапісах, калі апісваліся падзеі 9—15 ст., а таксама ў арабскіх крыніцах 10 ст.Стараж. грэкі наз. яго Понт Эўксінскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎШУ́ТАЎ Ата (5.7.1903, г. Безмеін, Туркменістан — 5.11.1953),
туркменскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нац. прозы і драматургіі. Скончыў Камуніст.ун-т працоўных Усходу ў Маскве. Друкаваўся з 1925. Аўтар першых у нац. л-ры драм. твораў «Закаспійскі фронт» і «Крывавы лес» пра падзеіграмадз. вайны, п’есы «Джума» (паст. 1939), раманаў «Мехры і Вепа» (1946; пра падзеіВял.Айч. вайны), «Каля падножжа Капет-Дага» (1947—49), аповесцей, нарысаў і апавяданняў, у якіх стварыў каларытныя нац. характары, маляўнічыя карціны прыроды. Яго творы адметныя тонкім веданнем побыту, псіхалогіі туркм. народа, яго гісторыі і фальклору. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКТ ЮРЫДЫ́ЧНЫ,
прадугледжаная ў законе акалічнасць, якая складае падставу для ўзнікнення (змянення, спынення) канкрэтных праваадносін. Ф.ю. падзяляюцца на падзеі і дзеянні. Падзеі — юрыдычна значныя факты, што ўзнікаюць незалежна ад волі людзей (натуральная смерць чалавека, сканчэнне тэрміну, гібель маёмасці ў выніку стыхійнага бедства і г.д.). Дзеянні — жыццёвыя факты, якія з’яўляюцца волевыяўленнем (г. зн. вынікам свядомай дзейнасці) людзей. Дзеянні падзяляюцца на правамерныя (адпаведныя прадпісанням прававых норм) і неправамерныя (супярэчаць закону, з’яўляюцца правапарушэннямі). Неправамерныя дзеянні падзяляюцца на злачынствы і правапарушэнні. Ф.ю. можа быць падставай для ўзнікнення адразу некалькіх праваадносін. Так, факт смерці чалавека спыняе працоўныя і шлюбна-сямейныя адносіны і ў той жа час стварае права на спадчыну маёмасці, змяняе жыллёвыя адносіны і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ СТА́НЦЫЯ,
сукупнасць радыётэхн. і тэлевізійнай апаратуры, з дапамогай якой вядуцца тэлевізійныя перадачы непасрэдна з месца падзеі (тэатра, стадыёна, касмадрома і г.д.). Падзяляюцца на перасоўныя Т.с. і стацыянарныя трансляцыйныя тэлевізійныя пункты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБКО́Р, рабочы карэспандэнт,
рабочы ці інш. работнік прамысл. прадпрыемства або арганізацыі, які добраахвотна, на грамадскіх пачатках, дасылае карэспандэнцыі ў газеты, на радыё, тэлебачанне пра свой працоўны калектыў, падзеі ў жыцці горада, пасёлка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЕ́СТСКИЙ КУРЬЕ́Р»,
штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выходзіць з 1990 у Брэсце на рус. і бел. мовах. Друкуе пераважна інфармацыю па Брэсце і Брэсцкай вобл. Асвятляе грамадска-паліт., культ., спарт.падзеі. Друкуе дадатак «Аўтасалон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАЧАСО́ПІС,
перыядычны кінавыпуск, які змяшчае інфармацыю пра розныя грамадска-паліт.падзеі; від кінахронікі. Першыя К. з’явіліся ў 1900—10-я г. Бывае таксама ігравы, пераважна сатыр. ці гумарыстычны (напр., «Фіціль», «Ералаш» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТЭРН (ад англ. western заходні),
жанр прыгодніцкага кіно. Узнік у ЗША на пач. 1900-х г. Адлюстроўвае падзеі, звязаныя з асваеннем амер. Захаду ў 2-й пал. 19 ст. Дынамічны сюжэт вестэрна звычайна разгортваецца на фоне дзікай прыроды пры ўдзеле мужнага героя, які ўступае ў схватку з ворагамі ў імя ўсталявання духоўных і сацыяльных ідэалаў; падзеі ў вестэрне рамантызаваліся, герой ідэалізаваўся. На пач. 1950-х г. узнікла тэндэнцыя да пераасэнсавання і дэміфалагізацыі гісторыі заваявання далёкага Захаду. Як жанр і цяпер папулярны ў ЗША, Італіі («спагеці-вестэрн»), Германіі. Тэрмін «вестэрн» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да амер. л-ры прыгодніцкага жанру з аналагічнымі сюжэтамі.
Да арт.Вестэрн. Кадр з кінафільма «Аднойчы на Далёкім Захадзе». Рэж. С.Леоне. 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1961 у г.Бяроза Брэсцкай вобл. Мае 5 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі каля 130 м²), каля 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У тэматычных залах матэрыялы пра мінулае Бярозаўшчыны, дакументы пра паўстанне 1863—64, падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, дзейнасць КПЗБ на тэр. раёна, падзеіВял.Айч. вайны, аднаўленне і развіццё гаспадаркі раёна ў пасляваенны час і інш.; матэрыялы пра знакамітых землякоў: дзеяча рэв. руху А.А.Альшэўскага, ген.-лейт. С.І.Любарскага, гісторыкаў П.В.Горына (Каляду), В.Д.Дружчыца, паэтэсу Р.А.Баравікову і інш. Сярод экспанатаў манетны скарб 15 — пач. 17 ст., драўляная скульптура 17 ст., керамічны посуд 17—18 ст., узоры нац. адзення, калекцыя драўляных муз. інструментаў, узоры прадукцыі мясц. прадпрыемстваў.