вёска ў Карцэвіцкім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл., каля р. Уша. Цэнтр калект.с.-г. прадпрыемства. За 7 км на ПдЗ ад г.Нясвіж, 119 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Гарадзея. 666 ж., 254 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́ШКІ,
вёска ў Беларусі, у Казлоўскім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр акц.т-ва «Новае жыццё». За 15 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 140 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, 2 км ад шашы Нясвіж—Баранавічы. 968 ж., 330 двароў (1995). Сярэдняя і музычная школы, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЯ ЛІ́ПА вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г.Нясвіж, 120 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 837 ж., 301 двор (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік на ўшанаванне памяці 168 землякоў, што загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТ (ад грэч. labyrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці баскетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» пад г.Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1984 у г.Нясвіж як пед. вучылішча, з 1994 — каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў і настаўнікаў замежнай мовы (ням., англ.) для базавай школы. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): педагогіка і методыка пач. навучання; замежная мова. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 г. 10 мес.) і сярэдняй (тэрмін навучання 2 г. 10 мес.) адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ (Браніслаў Іосіфавіч) (30.12.1894, г.Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л (Кароль Станіслаў) (мянушка Пане Каханку; 27.2.1734, г.Нясвіж Мінскай вобл. — 22.14.1790),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радзівіла Рыбанькі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. З 1748 неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1750, яго маршалак у 1755. У 1752 падчашы ВКЛ, у 1752—62 мечнік ВКЛ, у 1762—64 і 1768—90 ваявода віленскі; ген.-маёр (1754), ген.лейтэнант войска ВКЛ (1759). З 1762 ардынат нясвіжскі і алыцкі. Для дасягнення сваіх мэт часта выкарыстоўваў ваенную сілу, вызначаўся свавольствам. Абвешчаная ў Гродне 16.4.1764 Генеральная канфедэрацыя ВКЛ выступіла супраць Р. Даведаўшыся, што канфедэраты разам з рас. войскам хочуць заняць Нясвіж, Р. са сваім атрадам рушыў туды, але быў разбіты расіянамі пад Слонімам. Р. схаваўся ў Малдове, потым пераехаў у Венгрыю і Саксонію. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ дэкрэтам ад 16.8.1764 за гвалтоўныя ўчынкі абвясціла Р. ворагам айчыны і пазбавіла пасады ваяводы; яго маёнткі падлягалі канфіскацыі. Р. звярнуўся да рас. імператрыцы Кацярыны II з просьбай узяць яго пад сваю пратэкцыю і вярнуць маёнткі. У сувязі з тым, што Кацярыне II пачала не падабацца палітыка караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Чартарыйскіх, яна вырашыла скарыстаць супраць іх Р. Пад аховай рас. войск ён пераехаў у Радам, дзе 23.6.1767 узначаліў Радамскую канфедэрацыю. На надзвычайным сейме 1767 усе абвінавачанні з Р. былі зняты. Улетку 1768 Р. далучыўся да Барскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля і рас. ўплыву, і пачаў збіраць у Нясвіжы сваё войска. Рас. войскі з баямі занялі Нясвіж і Слуцк; Р. выехаў у Прусію. Да 1777 знаходзіўся ў эміграцыі. Каб адцягнуць Р. ад апазіцыі, рас. дыпламатыя зноў забяспечыла яму пратэкцыю Кацярыны II і вяртанне маёнткаў. Пасля вяртання на радзіму Р. памірыўся з каралём. У час дзейнасці Чатырохгадовага сейма 1788—92 Р. зноў зблізіўся з антыкаралеўскай апазіцыяй. Сфарміраваў полк, які перадаў у склад войска ВКЛ. Р. увайшоў у гісторыю як легкадумны палітык і абмежаваны чалавек. Трымаў тэатр і аркестр у Нясвіжы, пабудаваў летнюю рэзідэнцыю ў Альбе (пад Нясвіжам), аднавіў палац у Слуцку. Аматар неверагодных баек і экстравагантных учынкаў, Р. як персанаж увайшоў у л-ру (творы Г.Жавускага, З.Красінскага, І.Ходзькі, Ю.Славацкага, Ю.І.Крашэўскага і інш.).
Літ.:
Sidorski D. «Panie Kochanku». Katowice, 1987;
Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.Мн., 1982.
А.П.Грыцкевіч.
К.Радзівіл. Пярун. Гравюра з альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў». Нясвіж, 1758.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМСАМО́ЛЬСКАЯ,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Нясвіж — в. Шышчыцы. Да 1964 наз. Пукава. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Капыль, 90 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Слуцк. 476 ж., 200 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЬ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Лань. Цэнтр сельсавета і калект. сельскай гаспадаркі. За 10 км на Пд ад г.Нясвіж, 122 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 794 ж., 294 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́ССЕ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ляхавічы—Нясвіж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Ляхавічы, 228 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Жарабковічы. 825 ж., 374 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Святадухаўская царква (2-я пал. 18 ст.).