Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нова-Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод 2/193 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВА-ВІЛЕ́ЙСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Засн. 1.7.1914 у г.Нова-Вілейск Віленскага пав. Дзейнічала да канца 1915. Прымаліся асобы з 16 гадоў усіх саслоўяў правасл. веравызнання, якія вытрымалі ўступны экзамен у аб’ёме праграмы 2-класных пач. вучылішчаў. Выкладаліся гісторыя, рус. і царк.-слав. мовы, матэматыка, фізіка, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне. У канцы 1914 вучылася 36 юнакоў. Пры семінарыі было пач. вучылішча з падрыхтоўчым класам. Сярод настаўнікаў выхаванцы ун-таў і духоўных акадэмій Масквы, С.-Пецярбурга, Кіева і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Васкрасенскі сабор Нова-Іерусалімскага манастыра на Істры 5/520
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́РСКІ (Пётр Іванаў) (?—1665),
майстар-цаніннік, чаканшчык і ювелір. Паходзіў з Беларусі. У 1658—65 узначальваў арцель бел. майстроў (І.Максімаў, С.Палубес, Ф.Чука і інш.), якія стварылі вонкавае ўбранства і аздабленне інтэр’ера Васкрасенскага сабора Нова-Іерусалімскага манастыра (каля г. Істра Маскоўскай вобл.) шматкаляровымі паліванымі кафлямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Андрэй, разьбяр па дрэве 2-й пал, 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Майстар беларускай рэзі. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве (з 1667 «разьбяной справы жалаваны майстар»). Пад кіраўніцтвам старца Арсенія разам з інш. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра (да 1667), драўлянага царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), палацавай мэблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Якаў) (Якушка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. Працаваў пераважна ў Маск. дзяржаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра ў Маскву. Разам з інш.бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРАБІЗО́Н,
міжвідавы гібрыд, помесь зубра з бізонам. Мае прыкметы абодвух жывёл, але звычайна буйнейшы за іх. Ад зубра адрозніваецца больш вял. галавой, будовай задніх ног, абросласцю галавы і пярэдняй ч. цела. Дае пладавітае патомства і з зубрам і з бізонам. Упершыню З. атрыманы ў 1907 у запаведніку Асканія-Нова, у 1940 завезены ў Каўказскі запаведнік, пазней і ў інш. раёны Каўказа, дзе размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́ЦКІ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 28.8.1942, в.Нова-Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч, дыпламат. Ген.-лейтэнант (1994). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970), Вышэйшыя курсы КДБ пры СМСССР (1971). З 1970 у органах КДББССР. З 1984 у цэнтр. апараце КДБСССР. У 1986—94 нам. старшыні, у 1994 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. З 1995 Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэсітублікі Беларусь у Ізраілі.