САМУЭ́ЛЬ Софія Пятроўна (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам.гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЁШКІН Уладзімір Ігнатавіч (н. 8.1.1.1928, в. Церабель Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. настаўнік Беларусі (1976). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). Настаўнічаў. У 1970—79 дырэктар выд-ва «Народная асвета», у 1979—87 — СШ № 23 у Мінску. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў вершаў пра выхаванне маладога пакалення, жыццё і працу, гіст.памяць народа «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей зб. «Званкі-званочкі» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ТНЕЎ Юрый Сяргеевіч (10.2.1938, с. Акімаўка Краснашчокаўскага р-на Алтайскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Друкуецца з 1955. У паэт. зб-ках «Любімае» (1962), «Агульны вагон» (1964), «Вочы не ўмеюць маўчаць» (1966), «Спявае ражок каля Сожа» (1967), «Дзень прасвятлення» (1978), «Месяцавы час», «Вогнішча на прыстані» (абодва 1983), «Птушкі ночы» (1994), «Яшчэ азірнуся на Айчыну» (2000), «Рускі смутак» (2002) і інш. роздум пра дзень сённяшні і гісторыю, памяць пра дзяцінства, апаленае вайной, апяванне прыгажосці роднай прыроды. Некат. яго вершы пакладзены на музыку. Аўтар раманаў «Куміры твараху» (1997), «Ладдзя Харона» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТЭ́НКА Гаўрыіл Карнеевіч (24.6.1924, с. Арзгір Стаўрапольскага краю, Расія — 11.7.2002),
бел.паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы пры Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1964). Страціў зрок на фронце ў Вял.Айч. вайну. Працаваў ва ўстановах Бел.т-ва сляпых. Друкаваўся з 1939. Пісаў нарус. мове. У паэт. зб-ках «Мае вочы» (1961), «Памяць» (1969), «Смага» (1974), «Сонца на вейках» (1984), «Гарыць вогнішча ўспамінаў» (1990) Вял. Айч. вайна, услаўленне Радзімы, ваен. і прац. подзвігу народа. Аўтар кн. для дзяцей «Наша кацяня Дзімурлы» (1978). Асобныя вершы Ш. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШНО́ВА Вераніка Міхайлаўна (27.3.1915, Казань, Расія — 7.7.1965),
руская паэтэса. Вучылася ў Ленінградскім мед. ін-це (1931—35). Друкавалася з 1944. Аўтар зб-каў вершаў «Першая кніга» (1945), «Шляхі-дарогі» (1954), паэмы «Дарога на Клухор» (1952). У паэт. зб-ках «Памяць сэрца» (1958), «Другое дыханне» (1961), «Сто гадзін шчасця» (1965), «Вершы» (апубл. 1969) і інш. пранікнёны гімн каханню, успрыманне гісторыі Радзімы як глыбока асабістага, увага да ўнутр. свету лірычнага героя. Некат. яе вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́НДЭЛ (Kandel) Эрык (н. 7.11.1929, Вена),
амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1956). З 1960 у Гарвардскай мед. школе, з 1965 у Нью-Йоркскім, з 1974 у Калумбійскім (праф.) ун-тах. Навук. працы па вывучэнні механізмаў памяці. Выявіў, што кароткачасовая памяцьзасн.на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў. Нобелеўская прэмія 2000 (з П.Грынгардам, А.Карлсанам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРНА́ЕЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1943 — чэрв. 1944 у в. Турная Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. У канцы 1943 аб’ядноўвала 17 чал. (кіраўнікі У.А.Юхімук. П.П.Казлюк). Падпольшчыкі мелі сувязь з партызанамі, для якіх здабывалі звесткі разведкі, зброю, боепрыпасы, адзенне, харч. прадукты. Прымалі ўдзел у «рэйкавай вайне»на чыгунках на Пінск і Івацэвічы, распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, вялі агітацыю сярод моладзі. У барацьбе з ням. фашыстамі загінулі 6 падпольшчыкаў. У памяць аб падпольшчыках у вёсцы пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВЕРС Анатоль (сапр.Міско Іван Дарафеевіч; н. 15.5.1912, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі выключаўся з Віленскай, Клецкай, Навагрудскай бел. гімназій. З вер. 1939 да чэрв. 1941 літработнік слонімскай раённай газ. «Вольная праца». У Вял.Айч. вайну падпольшчык, партызан, у крас.—ліст. 1943 сакратар Слонімскага міжраённага антыфаш. к-та. Выпускаў падп.газ. «Барацьба», лістоўкі. У 1949—66 працаваў на смалакурні, лесахімзаводзе. З 1966 на журналісцкай рабоце ў Слоніме. У 1976—84 адказны сакратар слонімскага раённага аддзялення Т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Друкуецца з 1934. У першым зб. «Песні на загонах» (1939) шчыры лірызм, рамант. матывы свабодалюбства, вернасці роднаму краю. У пасляваен. творах памяць пра суровыя дні перажытага, тэмы адданасці Бацькаўшчыне, красы бел. прыроды. Аўтар «Паэмы пра камсамольца Валодзю Бялько» (1964), успамінаў пра В.Таўлая («Пасылка Валянціна Таўлая», 1976), Г.Леўчыка («Далёкі ўспамін», 1980), Я.Купалу («Ён адкрыў мне Беларусь», 1981), І.Дварчаніна, пра часы змагання ў Зах. Беларусі, падп. антыфаш. дзейнасць у вайну.
Тв.:
З пройдзеных дарог. Мн., 1970;
Жыву ў бацькоўскім краі. Мн., 1982;
Я пайшоў бы ўслед за летам... Мн., 1987;
Прыдарожныя сосны. Слонім, 1995.
Літ.:
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 262—268;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. № 7;
Лойка А. «Хачу не проста жыць...» // Лойка А. Выбр.тв.Мн., 1992. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБНІ́ЦА,
архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп.піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум.маўзалеіСтараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу).
Грабніца Напалеона I у саборы Дома інвалідаў у Парыжы. Арх. Л.Т.Ж.Вісконці, скульптар Ж.Прадзье. Мармур. 1843—60.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ СТУДЭ́НТАЎ,
дзень міжнар. салідарнасці студэнцтва. Устаноўлены ў 1941 у Лондане наміжнар. сустрэчы студэнтаў краін, якія змагаліся з фашызмам. Адзначаецца штогод 17 лістапада. Дата ўзята ў памяць студэнтаў Чэхаславакіі — герояў Супраціўлення: 17.11.1939 многія кіраўнікі Саюза студэнтаў Чэхаславакіі былі арыштаваны ням.-фаш.акупац. ўладамі і расстраляны, больш за тысячу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ адпраўлены ў канцлагер, многія ВНУ закрыты. Упершыню адзначаны ў 1941. Правядзенню М.д.с. папярэднічае тыдзень барацьбы за мір і дружбу (10—17 лістапада).