вёска ў Карэліцкім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Нёўда. Цэнтр племзавода «Карэлічы». За 6 км на ПдЗ ад г.п. Карэлічы, 191 км ад Гродна, 40 км ад чыг. ст.Наваельня. 603 ж., 120 двароў (2000). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВІНЯВІ́ЧЫ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр Парэцкага с/с і калгаса. За 15 км на З ад г. Дзятлава, 150 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст.Наваельня. 469 ж., 189 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎСКІ РАЁН,
на ПдУ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 41,6 тыс.чал. (1996), гарадскога — 36%. Сярэдняя шчыльн. 27 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Дзятлава; гар. пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, 226 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 14 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Гербелевіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзем’янавецкі, Дзянісаўскі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Таркачоўскі.
Паверхня раёна ўзгоркава-раўнінная. На Пн і ЗНёманская нізіна, на У адгор’і Навагрудскага ўзвышша. Пераважаюць выш. 140—200 м, найвыш. пункт 283 м (на ПдУ ад Дзятлава). Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны (у т. л. цэментныя і аглапарытавыя), буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -6,1 °C, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 620 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Рака Нёман з прытокамі Моўчадзь (на ёй Гезгальскае вадасх.) з Дзятлаўкай і Шчара з Пад’яваркай. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы. Пад лясамі 42% тэр. раёна, лясы пераважна хваёвыя.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 70,3 тыс.га, з іх асушана 15,5 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 14 калгасаў і 3 с.-г. калектыўныя прадпрыемствы. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля, бульбаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры. Пасевы лёну. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць віна-лікёра-гарэлачных вырабаў, цукерак-карамеляў, макароны, крухмалу і інш.), лёгкай (ільновалакно), дрэваапр. (мэбля, піламатэрыялы), буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ліда—Баранавічы, аўтадарогі Ліда—Дзятлава—Слонім, Дзятлава—Наваельня—Навагрудак, Наваельня—Баранавічы. У раёне 18 сярэдніх, 8 базавых і 1 пач. школа, прафес.-тэхн. вучылішча, 22 дашкольныя ўстановы, 30 клубаў, 46 б-к, 4 бальніцы, 28 фельч.-ак. пунктаў. Санаторыі «Наваельня» (рэсп. туберкулёзны), «Радон» (міжкалгасны), дзіцячы «Ластаўка». Помнікі архітэктуры: капліца (1928) у в. Азяраны; сядзіба (пач. 20 ст.) у в. Боркі; Петрапаўлаўская царква (1875) у в. Вензавец; Троіцкая царква (1897) у в. Войневічы; Георгіеўская царква (1866) у в.Вял. Воля; Георгіеўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Горка; вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.), касцёл Цела Гасподняга (1904) і Пакроўская царква (пач. 20 ст.) у в. Дварэц; сядзіба (1819) у в. Жыбарты; капліца (1908) у в. Лапушна; Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Нагародавічы; царква (1836) у в. Накрышкі; царква (19 ст.) у в. Нянадавічы; касцёл Анёла Стража (19 ст.) у в. Раготна; касцёл св. Юзафа (пач. 20 ст.) у в. Руда Яварская; царква Раства Багародзіцы (пач. 20 ст.) у в. Явар. Выдаецца газ. «Перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЧЫЦ Канстанцін Мікалаевіч (н. 2.1.1947, г.п.Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Ізаўка, каля аўтадарогі Навагрудак—Бярозаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад г. Навагрудак, 174 км ад Гродна, 35 км ад чыг. ст.Наваельня. 511 ж., 175 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Гербелевіцкім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Пад’яварка. Цэнтр калгаса. За 17 км на Пд ад г. Дзятлава, 156 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст.Наваельня. 343 ж., 139 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКАЧЫ́,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства. За 23 км на ПнУ ад г. Дзятлава, 168 км ад Гродна, 10 км ад чыг. ст.Наваельня. 363 ж., 138 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК Віктар Міхайлавіч (н. 19.3.1945, г.п.Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Тв.:
Структурный анализ. Мн., 1979 (разам з Г.А.Гуманскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЗЕ́НІКІ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Навагрудак—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г. Навагрудак, 169 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст.Наваельня. 378 ж., 147 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́Я́ВАРСКАЯ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Пад’яварка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст.Наваельня. 399 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юзафа (пач. 20 ст.). У Вял.Айч. вайну ў вёсцы адбыліся Рудаяварскія баі 1942, 1944.