Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ МА́СА ПАЛІМЕ́РА, адносная малекулярная маса палімера,
сярэдняе статыст. значэнне адносных малекулярных мас макрамалекул, што складаюць палімер; адназначная характарыстыка макрамалекулы, абумоўленая ступенню полімерызацыі.
Значэнне М.м.п. залежыць ад малекулярна-масавага размеркавання палімера — суадносін колькасці макрамалекул рознай малекулярнай масы ва ўзоры палімера і спосабу ўсярэднення, які абумоўлены эксперым. метадамі вызначэння малекулярнай масы. Паводле спосабу ўсярэднення адрозніваюць сярэднялікавую (), сярэднямасавую (); Z-сярэднюю (), якую атрымліваюць пры вымярэнні седыментацыйнай раўнавагі (гл.Седыментацыя). Усярэдненыя малекулярныя масы маюць розныя адносныя значэнні
. М.м.п. вызначае многія яго ўласцівасці. З яе павелічэннем хутка мяняюцца фіз. і хім. ўласцівасці палімера, якія, аднак, дасягаюць некаторых гранічных значэнняў, і далейшае павелічэнне М.м.п. істотна не ўплывае на іх (напр., для поліэтылену высокай шчыльнасці аптымальнае значэнне малекулярнай масы — ад 105 да 3∙105).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОЎТ (англ. groat),
англійская сярэбраная манета 14—19 ст. Упершыню выраблены ў 1351 (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 ст.маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й пал. 19 ст. 1,88 г). У 1856 чаканка гроўта спынена, да 1887 заставаўся ў абарачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́НГА, дзеньга (ад тат. ценга — сярэбраная манета),
руская сярэбраная (14—17 ст.) і медная (18—19 ст.) манета. Да сярэдзіны 1530-х г.маса 0,78—0,79 г (наўгародска-пскоўская стапа), 0,31—0,40 г (маскоўская стапа). Пасля грашовай рэформы 1533—35 маса Дз.-наўгародкі 0,68 г (1/100 лікавага рубля, такая Дз. стала першай рус. капейкай), маса Дз.-маскоўкі 0,34 г (1/2 капейкі). Да канца 17 ст.маса Дз. паменшылася да 0,14 г. Спарадычна чаканіліся залатая і медная Дз. Пасля грашовай рэформы Пятра I у 1700—1828 чаканілася медная Дз., роўная 1/2 капейкі. Пасля манета выпускалася з пазначэннем наміналу «дзенежка» (1849—63) і «1/2 капейкі» (1839—1916).
Дзенга. Наўгародскага княства, 15 ст. (1), Пятра I, 1700 (2), Аляксандра П, 1863 (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІЯРЫ́СІЙ (ад лац. miliarense тысячны),
1) познарымская сярэбраная манета 4—5 ст. (лігатурная маса 4,5 г).
2) Візантыйская сярэбраная манета 6—11 ст. (лігатурная маса 3—2,50 г). У каниы 10—1-й пал. 11 ст. невял. колькасць М. трапіла на рынкі Русі. На Беларусі трапляецца ў адзінкавых экзэмплярах у скарбах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБА́РДА (франц. bombarde),
адзін з першых узораў артыл. гарматаў (14—16 ст.). Выкарыстоўваліся пры аблозе і абароне крэпасцяў. Жалезны або бронзавы ствол бамбарды ўкладаўся ў драўляную калоду (зруб), якая ўпіралася ў пáлі ці мураваную сцяну. Калібр 1000 мм, маса бамбарды 14—19 т, маса каменнага ядра 300—400 кг, далёкасць тральбы да 700 м.