паталагічныя працэсы ў расл. арганізме, якія суправаджаюцца парушэннем фізіял. функцый (фотасінтэзу, дыхання) і зменай структуры расліны. Вядома больш за 30 тыс. Х.р. Вывучае фітапаталогія.
Паводле прычыны Хр. падзяляюць на неінфекц. і інфекцыйныя. Неінфекцыйныя Х.р. выклікаюцца пераважна абіятычнымі фактарамі асяроддзя (парушэнні рэжыму мінер. жыўлення, неспрыяльны водны рэжым, уздзеянне высокіх ці нізкіх т-рі іх рэзкіх ваганняў, шкодныя прымесі ў паветры і глебе, іанізавальнае выпрамяненне іінш.). Інфекцыйныя Х.р. — бактэрыяльныя хваробы раслін, вірусныя хваробы раслін, грыбныя хваробы раслін, нематодныя хваробы раслін, альгафітозы (выклікаюцца паразітычнымі водарасцямі), антафітозы (кветкавымі раслінамі — заразіхай, амялой, павітухай іінш.), энтамафітозы (насякомымі), арахнафітозы (кляшчамі). Паводле групы раслін, што пашкоджваюцца. Х.р. падзяляюцца на хваробы сельскагаспадарчых раслін, дэкар., дрэвавых парод і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ Максім Дармідонтавіч (25.8.1893, в. Кальцоўка Вурнарскага р-на, Чувашыя — 30.3.1971),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1940). Спяваў у царк. харах. У 1924—30 пратадыякан у Омску, Казані, Маскве. У 1932—56 саліст Вял.т-ра (Масква). Валодаў магутным голасам вял. дыяпазону, найб. гучным і поўным у ніжнім рэгістры. Найб. блізкія яму былі вобразы ў операх рус. кампазітараў. Сярод партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, Чуб («Яўген Анегін», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Пімен і Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабакін, Дзед Мароз («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава). Выконваў рус.нар. песні. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1941 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙ,
харчовы прадукт, які вырабляецца са спецыяльна апрацаваных верхавінкавых парасткаў (флешаў) чайнага кустаі выкарыстоўваецца для прыгатавання напітку. Чайны экстракт мае дубільных рэчываў 15,6—16%, кафеіну 2—3%, эфірных алеяў 0,006—0,021%, вітаміны C, P іінш. Выпускаюць Ч. байхавы (рассыпісты) і прасаваны.
Паводле спосабаў апрацоўкі лісця адрозніваюць Ч. чорны, зялёны (кок-Ч.), жоўты ічырв. (аалонг). Пры вырабе чорнага Ч. сабраныя парасткі сартуюць, завяльваюць, скручваюць, ферментуюць і сушаць. У выніку ферментацыі ў сыравіне раскладаюцца бялкі, акісляюцца дубільныя рэчывы і Ч. набывае прыемны смак, духмянасць і колер. Чырв.і жоўты Ч. атрымліваюць заўчасным спыненнем ферментацыі на розных стадыях. Вытв-сць зялёнага Ч. адрозніваецца тым, што ў лістах прапаркай разбураюцца ферменты, замацоўваецца зялёны колер, яны завяльваюцца і не ферментуюцца. Напітак з Ч. ўзбуджае нерв. сістэму, танізуе, павышае працаздольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ У́СЦЮГ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Валагодскай вобл., на р. Сухана. Вядомы з 1212. 47,5 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Суднабудаванне і суднарамонт (грузавыя цеплаходы, баржы, краны, буксірныя лябёдкі іінш.), металаапр., лёгкая (шчацінна-шчотачная, швейная, гарбарна-галантарэйная іінш.), дрэваапр. (вытв-сць фанеры, мэблі, буд. матэрыялаў), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Шматлікія помнікі архітэктуры надаюць гораду маляўнічасць і непаўторнасць (цэрквы Ушэсця і Спаса-Праабражэнская, саборы Міхаіла-Архангельскага і Троіца-Гледзенскага манастыроў, усе 17 ст., царква Дзмітрыя Салунскага, 1700—08, іінш., будынкі ў стылі барока і класіцызму). З 17 ст. Вялікі Усцюг — цэнтр маст. рамёстваў: прасечанае жалеза, рознакаляровая эмаль, сярэбраная філігрань, акоўка бляхай з малюнкам («мароз на блясе»), чаканка. З 18 ст. развіваецца велікаусцюжскае чарненне па серабры.
Да арт.Вялікі Усцюг. Царква Ушэсця. 1648.Да арт.Вялікі Усцюг. Спаса-Праабражэнская царква. 1689—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ З’ЕЗД.
Адбыўся 7—11.2.1926. 146 дэлегатаў ад Інбелкульта, Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК), музеяў і 167 краязнаўчых арг-цый (5 тыс.чл.). Абмеркаваў паліт. даклад, інфармацыйны даклад пра дзейнасць Інбелкульта, справаздачу ЦБК, справаздачы з месцаў. Прыводзіліся звесткі пра гісторыка-археал. даследаванні, апрацоўку і выданне стараж. актаў, падрыхтоўку да выдання Літоўскай метрыкі, вывучэнне нар. побыту, этнаграфіі, метэаралаг. і феналагічных назіранняў, збіранне матэрыялаў для слоўніка жывой бел. мовы. Адзначаліся сувязі ЦБК з арг-цыямі Смаленшчыны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана, Вільні, Коўна, Рыгі, Лейпцыга і роля час. «Наш край» у наладжванні гэтых сувязей. На з’ездзе выступілі А.Смоліч, С.Некрашэвіч, М.Гарэцкі, І.Пятровіч, М.Доўнар-Запольскі, У.Ігнатоўскі, М.Мароз, М.Мялешка, Я.Дыла, Я.Ракаў, Д.Васілеўскі іінш. З’езд прыняў рэзалюцыі аб навук. дзейнасці, аб час. «Наш край», краязнаўчай працы ў галіне гісторыі і археалогіі, аб ахове помнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШО́Ў Віктар Мікалаевіч (н. 27.7.1935, г. Кранштат Ленінградскай вобл.),
расійскі ібел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1961). З 1977 на Беларусі. Працуе ў станковай, манум.і мемар. скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэаліст. мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З.Бабій» (1995), партрэты П.Яршова (1975), М.Лужаніна (1983), П.Шыянка (1984), мемар. дошкі З.Бабію, А.Кавалёву, Ф.Гахаву ў Мінску, помнікі Дз.І.Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз.Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П.Кавалёву ў г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. (1989) іінш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Літ.:
Чаркина Г.И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Л.Я.Дзягілеў.
В.Мурашоў. Народны артыст Беларусі З.Бабій. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАЎ Аляксей Фёдаравіч (2.10. 1900, в. Варламава Валагодскай вобл., Расія — 14.4.1973),
расійскі графік і жывапісец. Нар.маст.СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскім вучылішчы Штыгліца (1915—17 і ў 1921), Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1922—25). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (з 1949 праф.). Працаваў пераважна ў галіне кніжнай графікі. Супрацоўнічаў з дзіцячымі час. «Чиж», «Еж», «Костер». Аформіў кнігі «Майстар» С.Маршака (1927), «Бежын луг» І.Тургенева (1936, 1959), «Мароз, Чырвоны нос» М.Някрасава (1938, 1959), «Так» С.Міхалкова (1949), «Дзецям» У.Маякоўскага (1948), «Піліпок. Старонкі з азбукі» Л.Талстога (1968—70). Аўтар серыі літаграфій «Ленінград у дні блакады» (1942—44). У 1920—30-я г. працаваў і як жывапісец («Юная натуралістка», 1933). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1973.
Тв.:
Ленинградская летопись. Л., 1965.
Літ.:
Матафонов В.С. А.Ф.Пахомов. М., 1981.
А.Пахомаў. На Няву за вадой. З серыі «Ленінград у дні блакады» 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАЛАГІ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ,
элементы асяроддзя, якія неабходны арганізму ці адмоўна на яго ўплываюць. Падзяляюцца на біятычныя фактары (драпежнікі, паразіты іінш.), абіятычныя фактары (т-ра, вільготнасць, святло іінш.) і антрапагенныя ці антрапічныя Э.ф. (гл.Антрапагеннае ўздзеянне). Для кожнага Э.ф. ў відаў існуюць межы вынослівасці. Віды з шырокімі межамі вынослівасці, якія маюць вял.экалагічную валентнасць, — эўрыбіёнты, віды з вузкім дыяпазонам Э.ф. — стэнабіёнты. Найб. спрыяльная для жыццядзейнасці арганізма інтэнсіўнасць Э.ф. — экалагічны оптымум, найб. неспрыяльная — экалагічны песімум. Оптымум і межы вынослівасці арганізма ў дачыненні да аднаго Э.ф. залежаць ад інш. уздзеянняў. Напр., у раслін пры аптымальнай т-ры павялічваецца ўстойлівасць да неспрыяльнай вільготнасці, недахопу жыўлення; у жывёл мноства корму павялічвае ўстойлівасць да кліматычных умоў. Э.ф., узровень якіх выходзіць за межы вынослівасці віду, — лімітуючыя Э.ф., — робяць немагчымым існаванне віду ў пэўнай экасістэме. Напр., нізкая канцэнтрацыя кіслароду ў вадаёмах — лімітуючы Э.ф. для стронгі; завоз драпежнікаў (сабак, катоў, тхароў) у Новую Зеландыю прывёў да поўнага ці частковага знікнення мясц. птушак (моа, ківі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́ЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА, Яраслаўскае беларускае таварыства,
бел. грамадская арг-цыя ў Яраслаўлі ў 1916—18. Аб’ядноўвала бежанцаў-беларусаў 1-й сусв. вайны. Створана восенню 1916. Яе аснову складалі выкладчыкі і слухачы Мінскага настаўніцкага інстытута: У.М.Ігнатоўскі, М.І.Мароз, Х.Бурван, Х.Імшэнік, А.Кабервейн, М.С.Кахановіч, С.Курчэвіч-Сеўрук, Г.Нікіфарава, Дз.А.Сцяпура, М.Шымель, М.Ярац, святар У.Біруля. Цесную сувязь з радай падтрымліваў М.Багдановіч. Ставіла за мэту згуртаванне беларусаў-бежанцаў вакол нац. ідэі, аказанне матэр. іюрыд. дапамогі пацярпелым ад вайны, правядзенне дабрачынных акцый, культ.-асв. лекцый, тэатр.-муз. вечарын. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 разам з арг-цыяй «Маладая Беларусь» актывізавала сваю дзейнасць па нац. усведамленні беларусаў-бежанцаў. Супрацоўнічала з Яраслаўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівала сувязь з Бел.нац. к-там у Мінску, бел.нар. грамадой у Маскве. Дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на 1-ы з’езд беларусаў-бежанцаў у Маскве ў кастр. 1917, Усебеларускі з’езд 1917. Спыніла дзейнасць вясной 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦНАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА БССР ПРЫ СНК РСФСР,
дзяржаўная ўстанова для забеспячэння сувязі паміж БССРі РСФСР у 1921—22. Створана 24.3.1921 па ініцыятыве бел. кіраўніцтва на падставе дагавора аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР іБССР. Падпарадкоўвалася Наркамату замежных спраў (НКЗС) БССР, выконвала функцыі дыпламат. прадстаўніцтва, падтрымлівала афіц. кантакты з НКЗС РСФСР, кіраўнікамі і супрацоўнікамі інш.дыпламат. прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Маскве. Паўпрэд (М.І.Мароз) і саветнік прызначаліся Прэзідыумам ЦВКБССР. Выконвала ў межах РСФСР даручэнні бел. ўрада, ЦККП(б)Б, наркаматаў і ведамстваў БССР, вяло работу па вяртанні на радзіму спецыялістаў — ураджэнцаў Беларусі, пошуку вывезеных з тэр. рэспублікі матэрыяльных каштоўнасцей. Выдача замежных пашпартоў для грамадзян БССР перайшла пад кантроль НКЗС РСФСР. Пашпарты, выдадзеныя НКЗС БССР без візы НКЗС РСФСР і Асобага аддзела ВЧК, лічыліся несапраўднымі. Гэта ўшчамляла суверэнныя правы БССР у зносінах з РСФСР, інш.сав. рэспублікамі і прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў. Пасля ўтварэння СССР (30.12.1922) прадстаўніцтва пераўтворана ў Пастаяннае прадстаўніцтва СНК (СМ) БССР пры СНК (СМ) СССР (гл.Пастаяннае прадстаўніцтва Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР).