Меліярацыі ландшафтаў праблемная навукова-даследчая лабараторыя пры БДУ 12/491, 493

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІБО́РГІЙ (лац. Seaborgium),

Sg, штучны радыеактыўны хім. элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 106. Адкрыты ў 1974; атрыманы ізатопы з масавымі лікамі 259 (Лабараторыя ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў; г. Дубна, Расія) і 263 (Беркліеўская лабараторыя імя Э.​А.​Лоўрэнса; г.Берклі, штат Каліфорнія, ЗША). Названы ў гонар Г.​Т.​Сібарга (рэкамендацыя Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі; 1997).

т. 14, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРУШСКІ ФАРФО́РАВЫ ЗАВО́Д Створаны ў 1978 у г. Добруш Гомельскай вобл. Выпускае фарфоравыя вырабы

(сервізы, дэкар. блюды, дзіцячыя наборы і інш.),

якія аздабляюцца ручной размалёўкай, метадам аэраграфіі, штампа, шаўкаграфіі і дэколямі. Працуе маст. лабараторыя. Сярод вырабаў: дэкар. блюды «Ружы», кававыя сервізы «Верасень», «Алеся», сухарніцы «Пяшчотнасць», «Лета», «Ружы» і інш.

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛІ́МУТ (Plymouth),

горад на ПдЗ Вялікабрытаніі, на п-ве Корнуал. Засн. ў 12 ст. Каля 300 тыс. ж. (2000). Порт каля ўпадзення р. Плім у прал. Ла-Манш. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Рыбалавецкі цэнтр. Марская біял. лабараторыя і акварыум. Ваенна-марская база. Музей і маст. галерэя. Цэрквы 15 і 17 ст., цытадэль 17 ст.

т. 12, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЧУ́РЫНСК,

горад у Расіі, у Тамбоўскай вобл., на р. Лясны Варонеж (бас. р. Дон). Цэнтр р-на. Засн. ў 1635. Да 1932 — Казлоў, перайменаваны ў гонар І.У.Мічурына. 123,5 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., харчасмакавая, лёгкая, буд. матэрыялаў, мэблевая. Агульнарас. цэнтр садоўніцтва: Цэнтр. генетычная лабараторыя імя Мічурына, НДІ пладаводства імя Мічурына. 2 ВНУ. Краязнаўчы музей, дом-музей Мічурына, музей-сядзіба мастака А.М.Герасімава.

т. 10, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ВЕНДЫШ (Cavendish) Генры (10.10.1731, г. Ніцца, Францыя — 24.2.1810),

англійскі фізік і хімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1760). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1753). Навук. працы па хіміі і эксперым. фізіцы. Атрымаў у чыстым выглядзе вадарод (1766), вызначыў колькасць кіслароду ў паветры (1781) і хім. састаў вады (1784). Пры вывучэнні ўзаемадзеяння эл. зарадаў практычна прадугадаў Кулона закон (1771). Вызначыў гравітацыйную пастаянную, масу і сярэднюю шчыльнасць Зямлі (1798). У гонар К. названа Кавендышская лабараторыя.

Літ.:

Льоции М. История физики: Пер. с итал. М., 1970.

т. 7, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.

Існаваў у 1633—1832 у Гродне. Засн. літ. падкаморыем Фрыдрыхам Сапегам і яго жонкай Крысцінай. Мураваны, з 2-вежавым фасадам, касцёл Дзевы Марыі Ружанцавай асвячоны ў 1726. У храме было 8 разьбяных алтароў, арган на 10 галасоў, бронзавы бюст караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У мураваным 2-павярховым корпусе кляштара размяшчаліся школы. Сярод прыбораў кабінетаў былі 5 электрычных машын, магнітныя вагі, тэлескоп, мікраскоп, барометры і інш. Мелася хімічная лабараторыя, у б-цы было больш за 10 тыс. тамоў. У 1832 кляштар закрыты, будынкі не захаваліся.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 5, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПА́ДЧЫННЫХ І ПРЫРО́ДЖАНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1988 у Мінску на базе філіяла Ін-та мед. генетыкі Акадэміі мед. навук СССР (у 1967 у Мінскім мед. ін-це створана лабараторыя тэраталогіі і мед. генетыкі, якая ў 1981 пераўтворана ў філіял Ін-та мед. генетыкі АМН СССР).

Асн. кірункі навук. дзейнасці: прафілактыка спадчынных і прыроджаных захворванняў, вывучэнне генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у насельніцтва, распрацоўка метадаў прэнатальнай і перадімплантацыйнай дыягностыкі. У ін-це працуе чл.-кар. Нац. АН Беларусі Г.​І.​Лазюк (дырэктар з 1988).

т. 15, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАКІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,

старэйшы і найбуйнейшы дзярж. ун-т Японіі. Засн. ў 1877. З 1886 Імператарскі ун-т, з 1897 Такійскі Імператарскі, з 1947 сучасная назва. У 1949 да яго далучаны Першая і Такійская вышэйшая школа. Больш за 15,5 тыс. студэнтаў і каля 11,5 тыс. аспірантаў (2002). Ф-ты: л-ры, адукацыі, права, эканомікі, навукі, медыцыны, фармакалогіі, с.-г., інжынерны. У складзе ун-та агульнаадук. каледж; лабараторыя касм. прамянёў, ін-ты: ядз. даследаванняў. фізікі цвёрдага цела, акіяналогіі, мед. навук, землетрасенняў, усх. культуры, сац. навук, журналістыкі, індустр. навук, гістарыяграфіі, прыкладной мікрабіялогіі.

т. 15, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШРУБ Павел Міхайлавіч (н. 20.2.1955, в. Хільчыцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Ленінградскі ун-т (1977), Мінскую вышэйшую школу МУС Беларусі (1987). З 1977 працаваў у Наваполацкім політэхн. ін-це, у 1979—81 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1983 выкладае ў каледжы МУС Беларусі. Друкуецца з 1979. У паэт. зб-ках «Лабараторыя» (1987), «Позні світанак» (1992), «Чорна-белы свет» (1995) і інш. кантрастнасць, супярэчлівасць жыцця, любоў да Радзімы, роднай мовы, адстойванне духоўных каштоўнасцей. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)