прычапная або навясная прылада для драблення глебавых камлыг, камякоў і скарынкі, для выраўноўвання і ўшчыльнення паверхневага слоя — прыкачвання глебы. Выкарыстанне К.п. спрыяе захоўванню вільгаці ў глебе, больш дружным ўсходам с.-г. культур, змяншэнню эразійных працэсаў.
Адрозніваюць К.п. гладкія воданаліўныя, кольчата-шпоравыя, кольчата-зубчастыя, барончастыя, камбінаваныя і інш. Агрэгатуюцца з трактарамі цягавага класа 1,4—2, а з выкарыстаннем шыроказахопных счэпаў — з трактарамі класа 3—5. Могуць працаваць у агрэгаце з сеялкамі, культыватарамі, плугамі і інш. (напр., у складзе камбінаванага глебаапрацоўчага агрэгата, які за адзін праход робіць культывацыю глебы, драбленне камлыг, прыкочванне і выраўноўванне паверхні поля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХВАЛ (Віктар Эдмундавіч) (н. 1.8.1960, Мінск),
бел. спартсмен (барацьба самба). Майстар спорту міжнар.класа (1981). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). Чэмпіён свету (1985) і пераможца Кубка свету (1981, 1987) па самба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДА́НЦАЎ (Віктар Віктаравіч) (н. 27.1.1961, г. Артык, Арменія),
бел. спартсмен (парусны спорт). Майстар спорту міжнар.класа (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 (клас «Лятучы галандзец»), чэмпіён Еўропы (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛТРАНСФЕРА́ЗЫ, трансметылазы,
ферменты класатрансфераз, якія каталізуюць абарачальны перанос метыльнай групы (CH3-групы). Донар CH3-групы — пераважна метыянін, які разам з вытворнымі вітаміну B12 і фоліевай к-ты пры ўдзеле М. ўтварае сістэму пераметыліравання ў жывых арганізмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́ЎСКІ (Андрэй Пятровіч) (н. 16.7.1969),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту міжнар.класа (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). У складзе каманды СКА (Мінск) уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1990). З 1993 у Германіі (гандбольны клуб «Ленцынггаўзен»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎТАБ’Я́НКІ»
(Autobianchi),
легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАМІНА́ЗЫ,
ферменты класагідралаз, якія каталізуюць гідроліз C—N-сувязі, адрозныя ад пептыднай. Пашыраны ў прыродзе, многія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні канчатковых прадуктаў азоцістага абмену. У выніку рэакцый, што працякаюць з удзелам Д., утвараецца аміяк ці мачавіна, адбываецца распад кольцаў цыклічных амідзінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА (ЛДГ),
фермент вугляводнага абмену, які каталізуе найважнейшую рэакцыю гліколізу — узаемапераўтварэнне піравінаграднай і малочнай кіслот. Адносіцца да ферментаў класа аксідарэдуктаз. Актыўнасць Л. ў сываратцы крыві і адноснае ўтрыманне яе ізаферментаў з’яўляюцца дыягнастычнымі тэстамі пры інфаркце міякарда, парэнхіматозным гепатыце, лейкозах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАБАРЫ́Т,
мінерал класа нітратаў; нітрат барыю, ці барыевая салетра, Ba(NO3)2. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі актаэдрычнага габітусу. Утварае двайнікі па шпінелевым законе. Бясколерны. Шчыльн. 3,24 г/см³. Добра раствараецца ў вадзе. Найб. радовішчы ў Чылі. Гл. таксама Салетры.