вяршыня Вял.Каўказа ў Грузіі, за 9 км на З ад гары Казбек. Выш. 4780 м. Складзена з гліністых сланцаў, метамарфічных парод і дыябазаў. Укрыта снегам, на схілах ледавікі (агульная пл. зледзянення 37 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́Й-УЛЬГЕ́Н,
вяршыня ў зах. частцы Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял.Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Выш. 4046 м. Складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, гранітаў. Укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі. Каля падножжа гары Дамбайская паляна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т,
на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Складзены з юрскіх парфірытаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЗЫ́БСКІ ХРЫБЕ́Т, Бзіпскі,
у Абхазіі, на паўд. схіле Вял.Каўказа. Выш. да 3033 м (г. Хімса). Даўж. каля 50 км. Складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. Схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, у верхняй ч. — горныя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕЦІ́НСКАЯ МО́ВА,
адна з іранскіх моў (усх. група); мова асецінаў. Пашырана ў Асеціі, на тэр.Цэнтр.Каўказа, у некаторых раёнах Грузіі і Паўд.Каўказа. Паходзіць ад моў качэўнікаў Паўн. Прычарнамор’я (скіфаў, сарматаў, аланаў і інш.). На асецінскую мову моцны ўплыў (асабліва ў фанетыцы і лексіцы) зрабілі каўказскія мовы. Мае 2 асн. дыялекты: іронскі (аснова літ. мовы) і дыгорскі.
Фаналагічная сістэма характарызуецца 7 галоснымі (моцнымі і слабымі) і 28 зычнымі, у т. л. змычна-гартаннымі гукамі. Граматычны лад аглюцінатыўны (у скланенні) і флектыўны (у спражэнні). Граматычнага роду няма. Першы пісьмовы помнік (грэч. Літары) — Зелянчукскі надпіс (941). У 1844 А.М.Шагрэн стварыў алфавіт на аснове кірыліцы, з 1923 пісьменства на аснове лац., з 1938 — рус. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРМАМЫ́Т,
плато на паўн. схіле Вял.Каўказа, за 35 км на ПдЗ ад г. Кіславодск, у Расійскай Федэрацыі. Асноўнае плато Вялікі Бермамыт выш. да 2591 м. Малы Бермамыт выш. да 2643 м. Належыць да сістэмы куэсты Скалістага хрыбта. Паверхня вяршыні складзена з верхняюрскіх вапнякоў. Развіты карст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліны р. Аракс. Выш. да 2725 м (г. Бёюк-Кірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.-зах. схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВААФО́НСКАЯ ПЯЧО́РА, Анакапійская пячора,
вапняковая карставая пячора на паўд.-зах. схіле Вял.Каўказа, каля г. Новы Афон (Грузія). Даўж. больш за 3000 м: Складаецца з верт. і гарыз. частак. Некаторыя гроты абводнены. Самы вял. грот — Грузінскіх спелеолагаў (даўж. 260 м). Шматлікія нацечныя ўтварэнні. Пячорны жэмчуг. Электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗЕНГІ́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
самы высокі і скалісты ўчастак грэбеня Галоўнага хрыбтаВял.Каўказа. Даўж. 12 км. Вяршыні (з У на З); Шхара (5068 м), Шата Руставелі (4860 м), Джангітау (5058), Катынтау (4970 м), Гестала (4960 м), Лалвар (4350). З паўн. схілаў бярэ пачатак ледавік Безенгі. Раён альпінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЦУ́НДА,
прыморскі кліматычны курорт у Абхазіі, пас.гар. тыпу на мысе Піцунда Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, за 90 км на ПнЗ ад г.Сухумі. Засн. ў 1960. Клімат субтрапічны, вільготны. Лечаць захворванні органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм; аэрагелія і таласатэрапія. Пансіянаты з лячэннем, санаторый, гасцініца, курортная паліклініка, лячэбны пляж.