асноўная частка кветкі (жаночы орган), якая прымае ўдзел ва ўтварэнні плода. Мае завязь, слупок і рыльца. Фарміруецца адным або некалькімі пладалісцікамі. У кветцы бывае адзін (напр., вішня) ці некалькі (напр., півоня) простых песцікаў. Пасля апылення і апладнення ў семязавязі П. пераўтвараецца ў плод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАГО́Н (ад грэч. karpos плод + gonos семя),
жаночы палавы орган чырв. водарасцей. Мае бутэлькападобную форму; складаецца з ніжняй (брушной) ч. і вузкай верхняй (трыхагіны). Пасля апладнення яйцаклеткі трыхагіна адмірае, а ў брушной ч. ўтвараюцца карпаспоры, якія могуць размяшчацца на канцах клетачных нітак, што вырастаюць з яйцаклеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАРАЎСКІЯ ЦЫСТЭРЦЫЯ́НСКІЯ КЛЯ́ШТАРЫ,
мужчынскі і жаночы кляштары каталіцкага манаскага ордэна цыстэрцыянцаў у Кімбараўцы (прыгарад Мазыра, цяпер у межах горада). Мужчынскі кляштар у пач. 18 ст. заснаваны навагрудскім кашталянам А.Аскеркам. У далейшым ахвяраванні на кляштар рабілі інш. прадстаўнікі гэтага роду, каралі Рэчы Паспалітай Аўгуст II і Аўгуст III. У 1825 манахі мелі юрыдыку ў Кімбараўцы, вёскі Навікі і Юхнаўку, 24 валокі зямлі. Пры кляштары працавала школа (у 1819—10 вучняў), у б-цы было 850 тамоў. У 1864 кляштар скасаваны, касцёл пераабсталяваны ў царкву. Жаночы кляштар існаваў у 1744—1888. Засн. па ініцыятыве прыёра мужчынскага кляштара Б.Ражанскага, кн. К.Сапега падараваў 30 тыс. злотых. У 1809 у школе пры кляштары вучылася 28 дзяўчат. Захаваліся будынкі касцёла і частка жылога корпуса.
А.А.Ярашэвіч.
Да арт.Кімбараўскія цыстэрцыянскія кляштары. Агульны выгляд касцёла цыстэрцыянак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУБНО́ЎСКІ (Вацлаў Аляксандравіч) (15.8.1865, в. Дубянец каля Полацка — 26.5.1945),
бел. скульптар і кераміст. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, вучыўся ў Кракаўскай АМ (1888—97) у І.Яблонскага і А.Даўна, у Парыжы ў Алжэбера. Працаваў у жанры партрэта («Жаночы партрэт», «Жаночая галава» і інш.). Яго скульптура «Хлопчык, які іграе на пішчалі» (1890—91), адзначана залатым медалём. Ствараў пластыку дробных формаў: статуэткі, дэкар. кампазіцыі і вазы ў стылі мадэрн («Купальшчыца», «Прыгажуня і купідон» і інш.), дзе выкарыстоўваў уласны спосаб пацініравання керамічных вырабаў. Многія яго творы, навеяныя сімвалічнымі, фантаст. і казачнымі матывамі, вызначаюцца манернымі вычварнымі формамі, асіметрыяй, экспрэсіўнасцю рытмаў, мудрагелістасцю арнаменту. Дробная пластыка Бубноўскага — першыя ўзоры керамічных вырабаў, прызначаных для аздаблення сядзіб і палацаў; карысталася попытам за межамі Беларусі: у Варшаве, Берліне, Лондане.
Літ.:
Елатомцева И.М. Очерки по истории белорусской советской станковой скульптуры. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЫЛКАСЫ́МАВА (Майрамкан) (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага р-на, Кыргызстан),
кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночыпед.ін-т (1958). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАСПАРЫ́Я (ад гетэра... + грэч. spora сяўба, насенне),
разнаспоравасць, утварэнне спор розных памераў у некаторых вышэйшых раслін (напр., у водных папарацей, селагінелавых і інш.). Буйныя споры (мегаспоры, або макраспоры) даюць жаночыя расліны, дробныя (мікраспоры) — мужчынскія. У пакрытанасенных раслін мікраспора (пылок) пры прарастанні дае мужчынскі заростак, мегаспора, якая ўтвараецца ў семязавязі, прарастае ў жаночы заростак — зародкавы мяшок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫГАН ((Corrigan) Мейрыд) (н. 27.1.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
паўночнаірландскі грамадскі дзеяч, удзельніца пацыфісцкага руху. У 1976 разам з Э.Уільямсзасн.жаночы Рух міру (пазней наз. Згуртаванне мірных людзей), мэтай якога было аб’яднанне католікаў і пратэстантаў у сумесным змаганні супраць насілля, за спыненне грамадз. вайны ў Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1976 (разам з Уільямс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́НА (італьян. soprano ад sopra над, звыш),
1) самы высокі пеўчы (у асн.жаночы ці дзіцячы) голас. Асн. разнавіднасці С.: драм., лірычнае і каларатурнае; а таксама лірыка-драм., лірыка-каларатурнае і інш. 2) Самая высокая партыя ў мяшаным хоры.
3) Высокія па рэгістры разнавіднасці некат. муз. інструментаў (сапранавыя труба, саксафон і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЛАФА́ЗА (ад грэч. haploos адзіночны + фаза),
фаза жыццёвага цыкла асобіны, якая характарызуецца адзінарным (гаплоідным) наборам храмасом у ядрах клетак. У большасці жывёл гаплафаза моцна рэдукавана і практычна зведзена да палавых клетак; у многіх зялёных водарасцей увесь цыкл, за выключэннем зіготы, адбываецца ў гаплазе. У пакрытанасенных раслін гаплафаза прадстаўлена зародкавым мяшком (жаночыгаметафіт) і пылковым зернем (мужчынскі гаметафіт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУЧНІКІ́»,
бел. сцэнічны жаночы танец, блізкі да карагода. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Створаны балетмайстрам Л.Алексютовіч на традыц. бытавой аснове пад мелодыю папулярнай аднайм. песні М.Пятрэнкі (часам суправаджаецца хар. выкананнем; рытміка песні некалькі зменена). Імітуецца вышыванне ручнікоў з паступовым пераходам да плаўнага лірычнага карагода з ручнікамі. Уваходзіць у рэпертуар шматлікіх самадз. калектываў.