сістэма органаў дзяржавы, праз якія забяспечваецца выкананне яе ўладных паўнамоцтваў. У Дз.а. Рэспублікі Беларусь уваходзяць пастаянныя штаты Нац. сходу, адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, мін-ваў, дзярж. к-таў, ведамстваў, мясц. органаў дзярж. улады і кіравання, судоў, пракуратуры, дзярж. кантролю, Нац. банка, дыпламат. прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, мытных органаў. Паводле бел. заканадаўства дзейнасць Дз.а. грунтуецца на прынцыпах законнасці, прыярытэту правоў і законных інтарэсаў грамадзян перад інтарэсамі дзяржавы; абавязковасці выканання рашэнняў, прынятых вышэйшымі дзярж. органамі і службовымі асобамі ў межах паўнамоцтваў, для ніжэйстаячых дзярж. органаў; галоснасці ў рабоце рэгулярнымі паведамленнямі адпаведнага дзярж. органа ў сродках масавай інфармацыі і інш.Гл. таксама Дзяржаўная служба.
Г.А.Маслыка.
Танец «Бульба» ў выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДРАШЫ́ТАЎ Вадзім Юсупавіч
(н. 19.1.1945, г. Алматы),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1974). Фільмам Абдрашытава ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж. прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ САКРАТА́Р,
адна з вышэйшых службовых асоб у некат. краінах, чл. урада. У ЗША — кіраўнік дзярж. дэпартамента (ведамства замежных спраў), у Вялікабрытаніі — афіц. тытул міністраў (унутр. спраў, абароны і інш.), у Францыі — нам. міністра або кіраўнік ведамства, у Расійскай імперыі з 1810 — нач.Дзярж. канцылярыі (аддзел справаводства ў Дзярж. савеце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЛАЦЯ́Н Фрунзе Вагінакавіч
(н. 26.5.1927, Ерэван),
армянскі кінарэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1983). Пачынаў як тэатр. акцёр. Скончыў Ўсесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1960). З 1944 здымаецца ў кіно: «Давід-Бек», «Анаіт», «Пра што шуміць рака» і інш. Паставіў фільмы: «Кар’ера Дзімы Горына» (1961) і «Ранішнія паязды» (1963, абодва з Л.Мірскім), «Добры дзень, гэта я!» (1966, і роля Зарана; Дзярж. прэмія Арменіі 1967), «Браты Сараяны» (1968, і гал. роля; Дзярж. прэмія Арменіі 1971) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іваноў С. В. (сав. дзярж. дзеяч) 4/282; 5/37, 340, 341; 6/616; 8/408, 612; 11/208, 214
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АКТ НА ПРА́ВА ВАЛО́ДАННЯ (КАРЫСТА́ННЯ) ЗЯМЛЁЙ,
дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш.дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДКЕ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч
(н. 13.3.1947, Магілёў),
бел. фагатыст. Засл.арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). З 1967 артыст, у 1971—81 саліст аркестра і канцэртмайстар групы фаготаў Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1972 педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1992). Выступае ў канцэртах, у т. л. з Дзярж. камерным аркестрам, ансамблем салістаў Дзярж. аркестра сімф. і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш.