НЕ́ШЧАРДА,

рака ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дрыса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 346 км². Выцякае з воз. Нешчарда за 1 км на ПнУ ад в. Парэчча, вусце за 800 м на У ад в. Прыбыткі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕСАЧА́НКА,

рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Серакаратнянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Калантаёва, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.

т. 12, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕВЕРАДЗВІ́НСК,

горад у Архангельскай вобл. Расіі (да 1957 Молатаўск). Размешчаны на беразе Белага м., у дэльце р. Паўн. Дзвіна. 229 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Цэнтр падводнага атамнага суднабудавання. Прам-сць: дрэваапр., харч., абаронная. Ваенна-марская база падводных лодак. Тэатр. Захаваліся збудаванні Мікола-Карэльскага манастыра (згадваецца з 1419).

т. 14, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬГО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Бабініцкім с/с Віцебскага р-на, за 4 км ад р. Зах. Дзвіна. Цэнтр акц. т-ва «Альгова». За 3 км ад чыг. ст. Віцебск. 1408 ж., 552 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНКА,

рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Усыса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 137 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малашанкі. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. Асн. прыток р. Сутокі. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу каля 5 км каналізаванае.

т. 7, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВЫЯ ГАРА́НЫ,

вёска ў Гаранскім с/с Полацкага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р. Зах. Дзвіна, каля аўтадарогі Віцебск—Полацк. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Полацк, 85 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Гараны. 400 ж., 146 двароў (2000). Дом культуры, б-ка.

т. 11, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАХНА́РКА,

рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрыса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 208 км². Выцякае з воз. Белае, цячэ ў забалочанай мясцовасці па Полацкай нізіне, працякае праз воз. Дахнарскае. Асн. прыток р. Лонніца (справа). Даліна ў ніжнім цячэнні добра выражаная, шыр. 200—300 м.

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВО́Е СЯЛО́,

вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Зах. Дзвіна. Цэнтр Каўлякоўскага с/с і калгаса. За 28 км на Пд ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 64 км ад Віцебска. 382 ж., 134 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 8, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ННІЦА,

рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дахнарка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 100 км². Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле інш. крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай мясцовасці.

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЦІЦА,

рака ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 117 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ на паўд.-зах. ч. Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.

т. 10, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)