горад на Кубе, адм. цэнтр правінцыі Альгін. Засн. Ў 1523. 194,7 тыс.ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Тытунёвая, дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая прам-сць; вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў, буд. матэрыялаў, с.-г. машын. Буйны мед. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІМЕРБЕТО́Н,
бетон, у якім вяжучым рэчывам служаць сінт. палімеры (поліэфірныя, эпаксідныя, фенолафармальдэгідныя і інш. смолы, некат. тэрмапласты). Вызначаецца высокай трываласцю, зносаўстойлівасцю, воданепранікальнасцю, хім. устойлівасцю. Дэфармуецца пад нагрузкай (мае паўзучасць). Выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, мастоў, аэрадромаў, падлог у вытв. памяшканнях, вырабу цюбінгаў, абліцоўкі прамысл. будынкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧЭ́ЎНІК (Heracleum),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), які расце на ўзлесках, уздоўж дарог, каля жылля, на пустках і схілах, і звычайны (Heracleum sphondylium) — рэдкая расліна, занесеная ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найб. вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi), што вырошчваўся як эксперым. сіласная культура і добра натуралізаваўся каля дарог, жылля, палёў і ў далінах рэк.
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом выш. да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік. Кармавыя, лек., дэкар., харч., меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага, выклікае дэрматыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ ЛАНДША́ФТАЎ,
комплекс работ па аднаўленні гасп., эстэт., медыка-біял. і інш. каштоўнасцей ландшафтаў, парушаных антрапагенным уздзеяннем. Уваходзіць у сістэму мерапрыемстваў па рацыянальным прыродакарыстанні і ахове прыроды. Вылучаюць горнатэхн., біял. і буд. этапы рэкультывацыі. Горнатэхнічная рэкультывацыя (планіроўка паверхні, пракладка дарог і інш.) накіравана на аднаўленне абіятычнага субстрату для стварэння асновы для наступнага этапу рэкультывацыі. Біялагічная рэкультывацыя (павышэнне ўрадлівасці глеб, сяўба с.-г. культур, лесанасаджэнні і інш.) уключае с.-г., водагасп., лесагасп. і рыбагаспадарчыя мерапрыемствы. Будаўнічая рэкультывацыя — стварэнне спец. збудаванняў. У выніку рэкультывацыі фарміруюцца ўстойлівыя, прадукц. і аптымальна арганізаваныя ландшафты, адбываецца пераўтварэнне парушаных прыродных ландшафтаў у культурныя, якія забяспечваюць асяроддзе, спрыяльнае для жыццядзейнасці людзей, узнаўленне прыродных рэсурсаў. На Беларусі Р.л. праводзіцца на плошчах б. торфараспрацовак, здабычы нярудных карысных выкапняў, будовы дарог, газа- і нафтаправодаў і інш.Гл. таксама Ландшафт геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ ШАША́,
буйнейшая аўтамагістраль Лацінскай Амерыкі, якая звязвае краіны Паўд. і Цэнтр. Амерыкі з ЗША. Даўж. 33,6 тыс.км. Уваходзіць у Панамерыканскую сістэму шашэйных дарог (45,7 тыс.км). Пачынаецца ў г. Нуэва-Ларэда, на мяжы Мексікі і ЗША, праходзіць праз сталіцы і буйныя гарады дзяржаў Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЬСІ́,
горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтамаб.дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал. руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т. л.вытв-сцьтрансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр.прам-сць. Горны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1930. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): архітэктура; прамысл. і грамадз.буд-ва; машыны і абсталяванне дарожнага комплексу; буд-вадарог і трансп. аб’ектаў; тэхн. эксплуатацыя трансп. сродкаў; выліч, машыны, сістэмы і сеткі; камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НДЭР (Zinder),
горад на Пд Нігера. Адм. ц. дэпартамента Зіндэр. Каля 150 тыс.ж. (1995). Вузел шашэйных дарог, канцавы пункт транссахарскай дарогі Лагуат—Айн-Салах — З. (Алжыр—Нігерыя). Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, бавоўна, арахіс, жывёлагадоўля). Прадпрыемствы па перапрацоўцы арахісу, прадуктаў жывёлагадоўлі. Рамёствы (выраб скур, пляценне кошыкаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШАХВО́СНІК (Myosurus),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГА́С,
горад на У Балгарыі. Адм. ц. Бургаскай вобл.Засн. ў 18 ст. 196 тыс.ж. (1993). Порт на Чорным м. Вузел чыгунак і аўтамаб.дарог. Міжнар. аэрапорт. Нафтахім. камбінат. Машынабуд. (у т. л. судна-, вагонабудаванне, эл.-тэхн.), харчасмакавая, дрэваапр., тэкст.прам-сць. Рыбалоўства і рыбаперапрацоўка. Турызм. Філармонія, 3 тэатры. Музей. Помнікі культавай архітэктуры 9—16 ст.