Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЖ (Bourges),
горад у цэнтр.ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Шэр і гал.горадгіст.вобл. Беры. 93 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел, порт на канале Беры, які звязвае горад з р. Луара. Машынабудаванне (у т. л. авіябудаванне), каляровая металургія; ваен., інстр., гарбарная, хім. (у т. л. гумавая), лесапільная, папяровая, харч.прам-сць. Музеі. Арх. помнікі 12—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЕ́ША (Ilesha),
горад на ПдЗ Нігерыі. Стараж.горад племя яруба. 351 тыс.ж. (1993). Вузел аўтадарог. Гандлёва-рамесны цэнтр. Перапрацоўка какававых зярнят. Вытв-сць пальмавага алею. Каля І. — здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯКА́МСК,
горад у Татарстане, цэнтр Ніжнякамскага раёна, у Расіі. Размешчаны на левым беразе р. Кама. Горад з 1966. Нас. 212,7 тыс.ж. (1996). Порт. Прам-сць: ВА «Ніжнякамскнафтахім», «Ніжнякамскшына», харч., лёгкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад),
узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,
біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл.Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.
Да арт. Вавілонскае стоўпатварэнне. Вавілонская вежа. Мастак П.Брэйгель Старэйшы. 1563.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЦКО́ (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.8. 1952, г. Віцебск),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, гуашы і акварэлі. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай напружанасцю, кантрастнымі колеравымі спалучэннямі, падкрэсленай дэкаратыўнасцю; пейзаж у карцінах перадае праз урбаністычныя і асацыятыўныя імправізацыі: «Віцебску прысвячаецца» (1983), «Мой горад» (1987), «Мастак і яго мадэлі» (1988), «Жывы арганізм» (1990), «Мастак і горад» (1992), «Імправізацыя» (1997); серыі «Парушэнне экалогіі» (1987—89), «Горад над Дзвіной» (1987—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РНЫ,
горад у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі, на р. Ірэлях (бас.р. Вілюй). Засн. ў 1955, горад з 1959. 37,9 тыс.ж. (1996). Цэнтр алмазаздабыўной прам-сці (кімберлітавая трубка «Мір» і інш.). Прадпрыемствы харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. Музей.