званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі, непасрэдны начальнік палубнай каманды. На вял. ваенных караблях некалькі боцманаў, адзін з іх галоўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́Л,
лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л (ад лац. generalis агульны, галоўны),
1) воінскае званне (чын) вышэйшага каманднага саставу ва ўзбр. сілах многіх краін свету. У Рэспубліцы Беларусь існуюць наступныя званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік.
2) Службовая асоба земскіх судоў у ВКЛ, галоўнывозны. Выбіраўся ваяводамі, старостамі і павятовай шляхтай з асоб, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным ваяводстве або павеце. Зацвярджаўся на пасаду вял. князем. На першай сесіі земскага суда прымаў адпаведную прысягу. Мог выконваць абавязкі і за межамі свайго павета або ваяводства па ўсёй тэр.ВКЛ.
3) Тытул кіраўніка ордэна езуітаў, а таксама некат. інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЕ́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ,
зямельныя органы ў Расіі ў 1917—18. Створаны Часовым урадам пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Пры міністры земляробства быў утвораны Галоўны З.к., на месцах дзейнічалі губ., пав., валасныя к-ты. Паводле палажэння яны ствараліся «для падрыхтоўкі зямельнай рэформы», на самай жа справе выкарыстоўваліся для барацьбы з сял. рухам па захопу памешчыцкіх зямель. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 Сав. ўрад выкарыстаў нізавыя З.к. для правядзення ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. 1.1.1918 распушчаны Галоўны З.к. Усерас. з’езд З.к., які засядаў разам з сял. секцыяй 3-га Усерас. з’езда Саветаў у студз.—лют. 1918, выказаўся за ліквідацыю іх як самаст. органаў. Вясной 1918 распушчаны ці рэарганізаваны ў зямельныя аддзелы Саветаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́НІ (Moroni),
горад, сталіца дзяржавы Каморскія Астравы. Знаходзіцца на в-ве Нгазіджа (б. Гранд-Камор). 30 тыс.ж. (1992). Галоўны марскі порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, харч., парфумерныя, дрэваапр., цэм., металаапрацоўчыя. Цэнтр гандлю ваніллю, какавай, кавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ДЗІ, гумі,
высокамалекулярныя вугляводы, галоўны кампанент сокаў, выпатаў, якія выдзяляюць расліны пры мех. пашкоджаннях кары ці пры хваробах; поліцукрыды мікраарганізмаў. Утвараюцца ў шматклетачных сакраторных сістэмах (слізевыя хады, залозкі). Выкарыстоўваюцца (агар-агар, гуаран, гуміарабік, дэкстраны і інш.) ў харч., папяровай і інш. прам-сці ў якасці клею, стабілізатараў эмульсій і суспензій; у медыцыне як слізі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РС (франц. avers ад лац. adversus павернуты тварам),
правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Аверсам манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха, яго манаграмай або імем ці выявай інш. асобы (пры іх адсутнасці — з гербам або абазначэннем наміналу); на аверсе мемарыяльных манет змешчана сюжэтная выява; медалёў — паведамленне аб нагодзе выпуску; банкнот — герб і подпіс адказных асоб. Параўн.Рэверс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНСІ́Р (франц. balancier каромысел, маятнік),
1) двухплечы (часам аднаплечы) рычаг, які можа выконваць хістальныя рухі вакол нерухомай восі. Прызначаны для перадачы (або ўраўнаважвання) намаганняў на далучаныя да яго цягі ў помпах, вагах, свідравальных устаноўках, рысорных падвесках лакаматываў і вагонаў.
2) Балансір, або баланс, — галоўны рэгулятар (грузік), які замяняе сабой маятнік у гадзіннікавым механізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎПТВА́ХТА (ням. Haupwache літар.галоўны каравул),
спецыяльнае памяшканне для ўтрымання вайскоўцаў пад арыштам. Ва Узбр. сілах Беларусі бывае гарнізонная і вайсковая. На гаўптвахце ўтрымліваюць вайскоўцаў, арыштаваных у дысцыплінарным парадку, арыштаваных следчымі органамі, тых, што знаходзяцца пад судом, прыгавораных ваен. судом да ўтрымання на гаўптвахце, а таксама асуджаных да інш. мер пакарання да набыцця прыгаворам законнай сілы.