БО́ТА (Botha) Луіс (27.9.1862, г. Грэйтаўн, ПАР — 28.8.1919),
дзяржаўны дзеяч бурскай рэспублікі Трансвааль, потым Паўд.Афр. Саюза (ПАС). Генерал. У час англа-бурскай вайны 1899—1902галоўнакамандуючы войскамі Трансвааля (з 1900). З 1907 прэм’ер-міністр Трансвааля, у 1910—19 — ПАС. Праводзіў палітыку нац. кампрамісу паміж брыт. і бурскім насельніцтвам. Садзейнічаў уступленню ПАС у 1-ю сусв. вайну на баку Антанты. Пры Боту было задушана паўстанне бурскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам К.Дэвета (1914), захоплена Паўд.-Зах. Афрыка (1914—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫ ГУБЕРНА́ТАР,
вышэйшая службовая асоба ў губернях Расійскай імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў час ваеннага становішча. Прызначаўся імператарам, з 1846 яго мог прызначаць галоўнакамандуючы арміяй з наступным зацвярджэннем імператарам. Падпарадкоўваўся ген.-губернатару і галоўнакамандуючаму дзеючай арміяй. Нярэдка пасада ваеннага губернатара спалучалася з пасадай ген.-губернатара. Ваенны губернатар абавязаны быў ажыццяўляць нагляд за мясц. адміністрацыяй, падтрымліваць грамадскі парадак і бяспеку, падаўляць антыўрадавыя выступленні і сял. хваляванні, каардынаваць дзейнасць ваен. і цывільнай улад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАХД ібн Абд аль-Азіз ас-Сауд (н. 1920, Эр-Рыяд),
кароль Саудаўскай Аравіі. Скончыў ун-т Абд аль-Азіза (1975), Ісламскі ун-т імама Мухамеда ібн Сауда (1982). У 1953—62 міністр адукацыі, у 1962—75 — унутр. спраў, з 1967—2-і нам., у 1975—82 — ł-ы нам. прэм’ер-міністра Саудаўскай Аравіі. З 13.6.1982 кароль Саудаўскай Аравіі, адначасова галоўнакамандуючы яе Узбр. сіламі і Вярх. суддзя. У 1986 прыняў тытул «Слуга дзвюх святынь» (Меккі і Медыны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС (Gómez) Хуан Вісентэ (24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935),
ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—08 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. У выніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮ́Б ХАН Мухамед (14.5.1907, г. Хазара, Зах. Пакістан — 19.4.1974),
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Пакістана. Фельдмаршал (1959). З 1928 на ваен. службе. Галоўнакамандуючыўзбр. сіламі (1951—54 і 1956—58). Пасля дзярж. перавароту 1958 прэзідэнт Пакістана да 1969. Прыхільнік захавання цэласнасці краіны, заснаваў т.зв. пачатковую дэмакратыю. У 1962 па яго ініцыятыве адменена ваен. становішча, уведзена новая канстытуцыя, абраны парламент, адноўлена дзейнасць паліт. партый, пачаліся агр. рэформы. Лідэр правячай партыі Мусульманская ліга ў 1963—69. У 1969 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦІ́ЦКІ Павел Фёдаравіч (27.6.1910, Харкаў — 17.2.1984),
Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1948). З 1929 служыў у БВА. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк. дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944. У 1954—65 камандуючы войскамі ППА Маскоўскай акругі. У 1966—78 галоўнакамандуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬБАРА (Marlborough) Джон Чэрчыл
(Churchill; 26.5.1650, Аш, Вялікабрытанія — 16.6.1722),
англійскі палкаводзец і паліт. дзеяч, ген.-фельдцэйхмайстар (1702), герцаг (1702). У арміі з 1667, удзельнічаў у англа-галандскай вайне 1672—74. З 1685 пасол у Францыі. У 1690 кіраваў барацьбой з якабітамі (антыангл. рух) у Ірландыі. З 1701 галоўнакамандуючыангл. войскамі на кантыненце ў час вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714, атрымаў шэраг перамог. У 1711 адхілены ад камандавання, у эміграцыі. У 1714—16 на службе ў англ. караля Георга I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Карл Філіп (15.4.1771, Вена — 15.10.1820),
аўстрыйскі военачальнік. Князь. Фельдмаршал (1813). У час аўстра-тур. вайны 1788—90 афіцэр. З 1805 віцэ-прэзідэнт гофкрыгсрата (прыдворнага ваен. савета). З 1808 пасол у Расіі, Францыі. У вайну 1812 камандаваў корпусам на Валыні ў арміі Напалеона I. Пасля далучэння Аўстрыі да антыфранц. кааліцыі (гл.Напалеонаўскія войны) галоўнакамандуючы кааліцыйных сіл (1813—14), якія ўступілі на тэр. Францыі. Разам з арміяй Г.Л.Блюхера разбіў франц. войскі пры Ла-Рацьер; 31.3.1814 заняў Парыж. З 1815 прэзідэнт гофкрыгсрата Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́ХЕР Васіль Канстанцінавіч (1.12.1889, в. Баршчынка Яраслаўскай вобл., Расія — 9.11.1938),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1917 у Чырв. гвардыі. У 1919 камандаваў 51-й дывізіяй у баях супраць Калчака, у 1920 — пры абароне Кахоўскага плацдарма і штурме Перакопа. У 1921—22 галоўнакамандуючы, ваен. міністр і старшыня Ваен. савета Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадз. вайны нач. Ленінградскага ўмацаванага раёна, камандуючы войскамі Укр.ваен. акругі. З 1929 камандуючы Далёкаўсх.: арміяй. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАСА́Н II Мулай Хасан Алаўі (н. 9 7.1929, г. Рабат, Марока),
кароль Марока з 1961, з дынастыі Алаўітаў. Старэйшы сын Мухамеда V, нашчадак прарока Мухамеда ў 35-м калене. Атрымаў юрыд. адукацыю ва ун-це г. Бардо (Францыя, 1952). З 1956 нач. Генштаба ўзбр. сіл краіны, з 1957 наследны прынц, з 1960 нам. прэм’ер-міністра і міністр абароны. Пасля смерці бацькі абвешчаны 3.3.1961 каралём і рэліг. правадыром мусульман Марока. Адначасова ў 1961—63 і 1965—67 прэм’ер-міністр, у 1972—73 міністр абароны, з 1972 вярх.галоўнакамандуючы каралеўскімі ўзбр. сіламі.