левы рукаў ніжняй Волгі, які аддзяляецца ад яе за 21 кмвышэй Валгаграда. Даўж. 537 км. Сярэдні расход вады 143 м³/с. Паміж Волгай і Ахтубай — Волга-Ахтубінская пойма — раён агародніцтва і бахчаводства. На Ахтубе — г. Волжскі, Ахтубінск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́Т,
старадаўняя канструкцыя страхі сял. хат і гасп. пабудоў на Беларусі. Бярвёны тарцовай сцяны вышэй верхняга вянка зруба паступова ўкарочваліся, сцяна набывала выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступы клалі падстрэшныя жэрдкі-латы, якія служылі асновай страхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕМАНІ́СТЫ,
пашыраная назва членаў франц. Рабочай сацыял-рэв. партыі (ад прозвішча іх лідэра Ж.Алемана). Утварылася ў 1890 у выніку расколу партыі пасібілістаў. Алеманісты адвяргалі ідэю дыктатуры пралетарыяту, эканам. барацьбу ставілі вышэй за паліт., выступалі супраць гедыстаў. У 1905 увайшлі ў аб’яднаную сацыяліст. партыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́Р,
гатунак чырвонага дэсертнага вінаграднага віна. Назва ад франц.г.Каор. Асаблівасць тэхналогіі — праграванне парай ці сухім паветрам да 50 °C і вышэй мязгі ці да 80—90 °C цэлых гронак вінаграду. Звычайна мае 16% (аб’ёмных) спірту і 16—20% (аб’ёмных) цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАПУ́НА (Coropuna),
патухлы вулкан у Зах. Кардыльеры Андаў, на ПдЗ Перу. К. адна з найвышэйшых вяршынь Паўд. Амерыкі (6425 м). У рэльефе вылучаюцца некалькі конусаў і купалоў. Утвораны андэзітавымі лавамі. Пустынная расліннасць. Вышэй за 5800 м — шматгадовыя снягі. Знаходзіцца ў стадыі сальфатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕАНГА́РСКІ ХРЫБЕ́Т,
на ПнУ ад воз. Байкал, у Бураціі і Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 2608 м. Складзены з крышт. парод, прарваных інтрузіямі гранітаў. Грэбень вузкі з востраканцовымі вяршынямі, трогамі і карамі. На схілах лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, гальцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЛІФІКАВА́НАЯ ПРА́ЦА,
складаная праца, праца, якая патрабуе спец. падрыхтоўкі, наяўнасці ў работніка навыку, умення і ведаў для выканання пэўных відаў работ. Стварае за адзінку часу большую вартасць, чым некваліфікаваная (простая) праца. У адпаведнасці з гэтым К.п. аплачваецца вышэй, чым некваліфікаваная. Гл. таксама Заработная плата, Праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧО́ВАЧНЫ ХРЫБЕ́Т,
у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на правабярэжжы р. Шылка. Даўж. каля 450 км. Выш. да 1498 м. Складзены пераважна з гранітаў. Грэбень плоскі, слаба расчлянёны, схілы спадзістыя. На схілах лістоўнічныя лясы з участкамі піжмавых стэпаў і лугоў, вышэй — зараснікі кедравага сланіку. Здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАПО́ЛЬНАЯ ЦАНА́,
від рыначнай цаны, які ўстанаўліваецца пад уплывам панавання манапалістаў на рынку дадзенага тавару, таксама пад уплывам попыту і прапановы. З’яўляецца вынікам згоды паміж манапалістамі і вызначаецца, зыходзячы з разліку атрымання найбольшага прыбытку ад продажу тавараў. Можа ўстанаўлівацца манаполіямівышэй або ніжэй за кошт тавару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКУ́-САРДЫ́К,
найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш. да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах да выш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).