Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НХЕЛЬ (Ángel),
Чурун-Мерун (Churún-Merún), вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Самы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрыты ў 1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАС (італьян. basso літар. нізкі),
1) самы нізкі мужчынскі голас. Вылучаюць высокі, або пявучы, і нізкі, або глыбокі, у оперы таксама характарны, камічны буфонны бас.Высокі бас бывае лірычны, больш мяккі, з дыяпазонам G—f1, і драматычны, больш моцны, з дыяпазонам F—e1. Для высокага баса характэрныя сіла і моц на верхніх гуках і больш слабае гучанне нізкіх гукаў. Нізкі (цэнтральны) бас вылучаецца глыбокім, поўным гучаннем у нізкім рэгістры і напружаным — у верхнім, дыяпазон (C, D) E — d1 (e1). Самы нізкі від баса — т.зв. бас-актавіст, дыяпазон (A1) B1 — a (c1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЦЯ́ЧАЯ СМЯРО́ТНАСЦЬ,
смяротнасць дзяцей да 1 года на 1 тыс. жыванароджаных; адзін з найважнейшых паказчыкаў стану здароўя насельніцтва. Узровень Дз.с. бывае нізкі (да 30%), сярэдні (30—50%) і высокі (больш як 50%). Найб. паказчык Дз.с. — першыя 27 дзён — неанатальная смяротнасць (ранняя — першы тыдзень жыцця і позняя — 8—27 дзён), у наступныя 11 месяцаў — постнеанатальная Дз.с. Перынатальная Дз.с. — мёртванароджаныя, ці Дз.с. у першыя 7 сутак (паказчыкі: да 10—15 % — нізкі, 15—25 — сярэдні, больш як 25% — высокі). Перынатальную Дз.с. падзяляюць на антэнатальную (да родаў), інтранатальную (пры родах) і постнатальную (першы тыдзень). Асн. прычына перынатальнай Дз.с. ў апошнія дзесяцігоддзі — асфіксія, расстройствы дыхання. прыроджаныя анамаліі развіцця. Розніца ўзроўню нараджальнасці і смяротнасці вызначае паказчык натуральнага прыросту насельніцтва. На Беларусі Дз.с. складае 12,5% (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАЦВЕ́Т, прымула (Primula),
род кветкавых раслін сям. першакветных. Больш за 500 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды П.: веснавы, або баранчыкі, ці ключыкі (P. veris), і высокі (P. elatior), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў мяшаных лясах, на палянах, сухіх лугах, у далінах рэк. Інтрадукавана 5 відаў П.: Воранава (P. woronovii), вушкавы (P. auriculata), дробназубчасты (P. denticulata), звычайны (P. vulgaris), японскі (P. japonica).
Шматгадовыя ранаквітучыя (адсюль назва) травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце суцэльнае, чаранковае ці сядзячае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі правільныя ў парасонавых, галоўчатых або кальчаковых суквеццях жоўтага, бэзавага, белага, ружовага, пурпуровага, фіялетавага колеру. Плод — каробачка. Маладое лісце спажываюць як салату, кветкі і лісце выкарыстоўваюць у лікёра-гарэлачнай вытв-сці. Харч., лек., дэкар., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВЕР (ад польск. kiwior каўпак),
высоківаен. галаўны ўбор са скуры (абцягнутай сукном) або фетру з круглым дном, 1—2 казыркамі, падбароднікам і рознымі ўпрыгожаннямі. Існаваў у арміях многіх краін у 19 — пач. 20 ст. (у расійскай у 1803—81, 1906—17).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТРО́Н [ад грэч. magnētis магніт + (элек)трон],
электравакуумная прылада для генерыравання звышвысокачастотных ваганняў, у якой электронны паток рухаецца ў перакрыжаваных пастаянных эл. і магн. палях.
Найб. пашыраны шматрэзанансныя М., з дапамогай якіх атрымліваюць вял. магутнасці ЗВЧ ваганняў. Яны маюць высокіккдз і даволі простую канструкцыю. Магутнасць М. ў бесперапынным рэжыме складае дзесяткі кілават у дэцыметровым і дзесяткі ват у міліметровым дыяпазонах; у імпульсным рэжыме магутнасць М. дасягае 5 МВт у дзесяцісантыметровым дыяпазоне. Ккдз М. найб.высокі сярод ЗВЧ прылад і дасягае 83% у дэцыметровым дыяпазоне. Шырока выкарыстоўваецца ў радыётэхн. і прамысл. устаноўках (напр., у перадатчыках радыёлакацыйных станцый, генератарах ЗВЧ награвання). Гл. таксама Лямпа звышвысокачастотная.
А.А.Кураеў.
Многарэзанатарны магнетрон: 1 — анодны блок з рэзанатарамі 2 тыпу «шчыліна—адтуліна»; 3 — вывады падагравальніка катода 4; 5 — прыстасаванне вываду ЗВЧ-энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПА (Apo),
дзеючы вулкан на в-ве Мінданао, у Азіі. Выш. 2954 м (самы высокі на Філіпінах). Складзены з андэзітаў, знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі (гл.Сальфатары). Укрыты трапічнымі, мяшанымі лясамі, хмызнякамі; каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Маўнт-Апа (пл. 72,9 тыс.га, засн. ў 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКАВА́ННЕ,
працэс атрымання адбіткаў шляхам пераносу фарбы з друкарскай формы на паперу, тканіну, кардон, пластмасу, метал і інш. матэрыялы. Асн. віды Д. ў паліграфіі: высокі друк, плоскі друк (у т. л.афсетны друк), глыбокі друк. Пашыраны таксама трафарэтны друк і электраграфія. Гл. таксама Кнігадрукаванне, Нотадрукаванне, Друкаванне тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКУ́-САРДЫ́К,
найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш. да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах да выш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).