бел. спартсменка (веславаннеакад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1995). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла вучылішча алімп. рэзерву (1992), Акадэмію фіз. выхавання і спорту Беларусі (1999). З 1992 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст і трэнер ФСТ «Спартак» па веславанні акад. у дзіцяча-юнацкай спарт. школе па водных відах спорту. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў Мікалай Сцяпанавіч (н. 15.5.1948, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м, свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы—чацвёрцы на дыстанцыях 10 000 м (1968, 1974—75), 1000 м (1973—74), на байдарцы-двойцы (1000 м — 1970, 1972), Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-чацвёрцы (1000 м — 1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАКО́ВА (дзявочае Бязніцкая) Ларыса Віктараўна
(н. 11.7.1953, в. Вугалеўшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Скончыла Рэсп. школу трэнераў (1976). Засл. майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), Спартакіяды народаў СССР (1975) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕ́ЙКАУ Аляксандр Анатолевіч (н. 26.7.1971, г. Магілёў),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктар нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗЕМНАМО́РСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
рэгіянальныя спартыўныя гульні краін Міжземнаморскага басейна, што адбываюцца пад апекай Міжнар.алімп.к-та. Першыя М.г. (1951, г. Александрыя, Егіпет) арганізаваны па ініцыятыве Францыі. Праводзяцца ў перадалімп. год Міжнар. к-там (засн. ў 1960; эмблема — белы сцяг з блакітным контурам Міжземнага мора; штаб-кватэра ў Афінах). Гульні атрымліваюць назву ад імя горада, у якім яны праводзяцца. У праграме М.г.: барацьба, баскетбол, бокс, валейбол, веласпорт, веславанне, воднае пола, гандбол, гімнастыка, дзюдо, лёгкая атлетыка, ветразевы спорт, плаванне, скачкі ў ваду, стральба, цяжкая атлетыка, фехтаванне, футбол, хакей на траве і інш. (12 і больш відаў спорту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ША Васіль Фёдаравіч (н. 30.6.1958, с. Зазім’е Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен (веславанне акадэмічнае). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1979). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў школу трэнераў пры ваен. ін-це фізкультуры (1984, Ленінград). У 1992—97 гал. трэнер па акад. веславанні Спартклуба арміі (Мінск). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), бронз. прызёр XXIV Алім. гульняў (1988, Сеул). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1982, г. Люцэрн, Швейцарыя), бронз. прызёр (1986, г. Нотынгем, Вялікабрытанія). Пераможца турніру «Дружба-84» (Масква). Пераможца Гульняў добрай волі (1986, Масква). Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1983, 1986). 11-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНЕ́НКА Наталля Пятроўна (н. 30.3.1977, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславаннеакад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1996). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1999). Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5-е месца на чэмпіянаце свету (1997, Эгвебелет, Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 1994—2000 спартсмен-інструктар па акад. веславанні Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст-інструктар Магілёўскага вучылішча алімп. рэзерву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ДРЫКСАН (Fredriksson) Герт Фрыдальф (н. 21.11.1919, г. Іёнчэпінг, Швецыя),
шведскі спартсмен (веславанне на байдарках). Чэмпіён XIV, XV, XVI і XVII Алімп. гульняў (на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м — у 1948, Лондан; 1952, Хельсінкі; 1956, г. Мельбурн, Аўстралія; на адзіночцы на дыстанцыі 10 тыс.м — у 1948, 1956; на двойцы на дыстанцыі 1000 м — у 1960, Рым); сярэбраны (1952) на адзіночцы на дыстанцыі 10 тыс.м і бронз. (1960) прызёр на адзіночцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён свету на адзіночцы (1948 — на дыстанцыі 1000 м і ў эстафеце 4×500 м; 1950—1000 м; 1954—500, 1000 м, 4×500 м), сярэбраны (1950 — 4×500 м; 1958 — 500 м) і бронз. прызёр (1958—1000 м, 4×500 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЯНО́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1977 інструктар Спарт.к-та пры СМ Беларусі. З 1995 у прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЫНАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 28.5.1971, г. Варкуга, Расія),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). З 1987 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіён свету (1989, г. Галіфакс, Канада) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён свету (1997, Галіфакс) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м. Чэмпіён Еўропы (1988, Берлін) на каноэ-двойцы (з В.Захаравым, Беларусь) да дыст. 500 м і сярэбраны прызёр на каноэ-двойцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр этапаў Кубка свету ў 1997 (г. Сегед, Венгрыя — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; Познань, Польшча — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м). Бронз. прызёр этапаў Кубка свету ў 2003 (Познань — на каноэ-двойцы, з І.Скавародкіным, Беларусь, на дыст. 200 м; г. Заграб — на каноэ-двойцы на дыст. 200 і 500 м).