на Зах. Паміры, у Таджыкістане. Даўж. каля 110 км. Выш. да 7495 м (пік Камунізму). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная пл. 660 км²), у т. л.буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВЫ ДОМ,
1) знешнегандлёвая арг-цыя, якая ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі па шырокай наменклатуры тавараў і паслуг, наладжвае міжнар. кааперацыю вытв-сці, навук.-тэхн. супрацоўніцтва, удзельнічае ў крэдытна-фін. аперацыях і інш. формах знешнеэканам. сувязей.
2) Гандлёвая арг-цыя, якая ажыццяўляе дробнааптовы гандаль пры дапамозе аб’яднання дробных камерцыйных прапаноў у больш буйныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАСПАРЫ́Я (ад гетэра... + грэч. spora сяўба, насенне),
разнаспоравасць, утварэнне спор розных памераў у некаторых вышэйшых раслін (напр., у водных папарацей, селагінелавых і інш.). Буйныя споры (мегаспоры, або макраспоры) даюць жаночыя расліны, дробныя (мікраспоры) — мужчынскія. У пакрытанасенных раслін мікраспора (пылок) пры прарастанні дае мужчынскі заростак, мегаспора, якая ўтвараецца ў семязавязі, прарастае ў жаночы заростак — зародкавы мяшок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́НСКАЯ МЕСЕ́ТА,
высокія раўніны і плато на ПнЗ Марока, паміж нізінамі ўзбярэжжа Атлантычнага ак. на З і хрыбтамі Сярэдняга і Высокага Атласа на У. Сярэднія выш. ад 400 м у прыбярэжных раёнах, да 1600 м у цэнтр. частцы. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На Пн субтрапічныя лясы, на Пд паўпустынныя ландшафты. Буйныя радовішчы фасфарытаў (раён Хурыбгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́ЧНАЯ КА́РТА СВЕ́ТУ,
геаграфічная карта зямнога шара, на якой паказаны краіны свету, іх сталіцы, буйныя гарады і шляхі зносін. Могуць таксама адлюстроўваць граніцы аўт. утварэнняў у складзе дзяржаў з федэральным уладкаваннем. Сучасная П.к.с. налічвае больш за 200 краін, з іх 192 суверэнныя дзяржавы. У шырокім сэнсе П.к.с. — звод звестак па паліт. геаграфіі свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́АЛЬ (Vaal),
рака ў ПАР, правы прыток р. Аранжавая. Даўж. каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАЛУ́СКАЯ НІЗІ́НА,
на Пд Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж гарамі Андалускімі і Сьера-Марэна, у бас.р. Гвадалквівір. Даўж. каля 300 км. Займае перадгорны прагін, запоўнены кайназойскімі адкладамі. Густа населена. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400—700 мм за год. Зараснікі маквісу, пальміту, гарыгі. Пасевы збожжавых, цукр. буракоў; гаі цытрусавых, аліўкавых дрэў, сады, вінаграднікі. Буйныя гарады Севілья, Кордава, Кадыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́Д (ням. Allod),
свабодна адчужальная індывід.-сямейная зямельная ўласнасць у раннефеад. дзяржавах Зах. Еўропы. Прыйшоў на змену абшчынным формам уласнасці. З развіццём феад. адносін большасць дробных алодаў ператварылася ў залежныя сял. дзяржанні, а буйныя і сярэднія — у бенефіцыі і феоды. Як перажытак алод існаваў і пры развітым феадалізме. На Беларусі алоду ў некаторай ступені адпавядала вотчына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАСІ́ДЫ,
дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл.Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі Абу-ль-Абас ас-Сафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб.буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун ар-Рашыд [786—809], Мамун [813—833]. Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада Абасіды пазбаўлены свецкай улады. Апошні з Абасідаў аль-Мустасім [1242—58] у час нашэсця манголаў пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЙО (Ohio),
рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас.буйныяГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.