Дзейнічаў у 1911—13 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). Вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 працавала 90 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАБЕ́ЛІЦКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «Везувій». Дзейнічала з 1879 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). З 1906 мела паравыя рухавікі; у 1913 працавала 420 чал., выраблена больш за 800 скрынак запалак (па 1 тыс. карабкоў у скрынцы). У 1920 рэканструявана і расшырана, з 1944 — Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛІ́,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р.Беліца, каля аўтадарогі Бабруйск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, каля чыг. ст. Цялуша. 833 ж., 330 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА, Беліца,
рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Будлянка (бас.р. Дняпро). Даўж. 20,4 км. Вадазбор (пл. 108 км²) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паўд.-ўсх. ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.Дзейнічаў у 1839—82 у Беларусі, у мяст.Беліца (цяпер у межах г. Гомель). Быў найб.цукр. прадпрыемствам на Беларусі. Вырабляў цукар-пясок. У 1839 згарэў, у 1840 адбудаваны. Меў 2 паравыя машыны, 2 паравыя, 3 дэфекацыйныя (1855), 6 выпаральных катлоў, 2 цэнтрабежныя машыны, халадзільнік. Працаваў на мясц. сыравіне (цукр. буракі). У 1879 на з-дзе 232 рабочыя, выпушчана 19 тыс. пудоў цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́ЦКІ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 28.8.1942, в. Нова-Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч, дыпламат. Ген.-лейтэнант (1994). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970), Вышэйшыя курсы КДБ пры СМСССР (1971). З 1970 у органах КДББССР. З 1984 у цэнтр. апараце КДБСССР. У 1986—94 нам. старшыні, у 1994 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. З 1995 Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́,
рака ў Беларусі, у Кіраўскім, Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл. і Жлобінскім, Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1230 км² у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Пойма (у вярхоўі асушаная і разараная) шыр. ад 0,5 да 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1—3 м, у ніжнім цячэнні нізкія. Асн. прытокі: Рылейка, Беліца, Вял. Вязанка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с, 52% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ННІЦА»,
рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які ўдзельнічаў у абарончых баях на Беларусі летам 1941 у Вял.Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску, прайшоў некалькі мадэрнізацый. У 1920—23 наз. «Mozyrz» («Мазыр»), у 1923—39 — «Toruń» («Торунь»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—22) і Пінскай (1922—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі з дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. Вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска). Сеў на мель каля в. Новая Беліца Светлагорскага р-на, узарваны экіпажам 16.7.1941.