нямецкі сімфанічны аркестр. Засн. ў 1882 у Берліне. Яго папярэднікам быў прафес.аркестр, арганізаваны Б.Більзе (1867, Більзенская капэла). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв.Вял. філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Сярод дырыжораў: Ф.Вюльнер, І.Іоахім, К.Кліндворт (1882—85), Г.Бюлаў (1887—93), А.Нікіш (1895—1922) і В.Фуртвенглер (да 1945 і ў 1947—54), пад кіраўніцтвам якіх аркестр набыў сусв. вядомасць, Ю.Прувер, Б.Вальтэр, С.Чэлібідаке. З 1955 гал. дырыжор Г.Караян, з 1989 — К.Абада. З аркестрам выступаюць сусветна вядомыя дырыжоры, салісты, хар. ансамблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКЕ́СТР НАРО́ДНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ,
тып аркестра, нацыянальна спецыфічны паводле складу муз. інструментаў, характару гучання і спалучэння традыцый нар. інструменталізму і сімф. культуры. Першы аркестр народных інструментаў створаны ў 1896 В.Андрэевым (Велікарускі аркестр). У 1930-я г. на яго ўзор арганізаваны аркестры ў Арменіі, Казахстане, Узбекістане і інш. У 1930 пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча. Прафесіяналізацыя аркестра народных інструментаў абумовіла ўдасканаленне і ўтварэнне сем’яў тых інструментаў, якія склалі аснову іх пэўных нац. разнавіднасцяў (напр., бел. цымбалаў), пабудову аркестраў на ўзор сімфанічнага (падзел інструментаў на групы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР 1/432; 2/233; 4/224—225 (укл.), 231; 7/221
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
першы прафесійны канцэртны аркестр Аўстрыі, адзін са старэйшых у Еўропе. Напачатку наз. «Аркестравы персанал імператарскай прыдворнай оперы». Першы канцэрт адбыўся ў 1842 пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў аркестра О.Нікалаі. З 1860-х г. штогод праводзіць цыкл з 8 нядзельных абанементных канцэртаў, канцэрт памяці Нікалаі, урачысты навагодні канцэрт з твораў венскай лёгкай музыкі і інш. З 1917 афіцыйны аркестр Зальцбургскіх фестываляў. У рэпертуары творы І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, А.Брукнера, Г.Малера, Р.Вагнера, Р.Штрауса, П.Чайкоўскага і інш. У складзе аркестра каля 120 чал. Сярод дырыжораў: Малер, Брамс, Вагнер, Брукнер, Штраус, Дж.Вердзі, Ф.Дэсаф, Г.Рыхтэр, Ф.Вейнгартнер, Ф.Шальк, Ф.Мотль, К.Мук, А.Нікіш, Э.Шух, Б.Вальтэр, А.Тасканіні, К.Краўс, В.Фуртвенглер, К.Бём, Г.Караян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі 11/582
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР БЕЛРАДЫЁЦЭ́НТРА, Сімфанічны аркестр Белрадыёкамітэта. Існаваў у 1928—37 у Мінску. Створаны на аснове сімф. аркестраў БДТ-1 (гл. Сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага тэатра першага) і Бел.дзярж.муз. тэхнікума. У 1928 налічваў 50 чал. У розныя часы ў склад аркестра ўваходзілі музыканты С.Жыў (1-я скрыпка), Ю.Дрэйзін (2-я скрыпка), К.Бянеўскі (альт), М.Арлоў (віяланчэль), М.Славачэўскі (кантрабас), Б.Трызна (флейта), Б.Паграбняк (габой), Г.Эльтэрман (кларнет), М.Паграбняк (фагот), Я.Сцягенны (валторна), М.Штэйман (труба), І.Рыбкін (трамбон), М.Казакоў (туба), С.Маркоўскі (літаўры); дырыжоры А.Бяссмертны, І.Гітгарц, М.Міхайлаў (выпускнік Ленінградскай кансерваторыі па кл. Э.Купера), А.Арлоў, Л.Штэйнберг. Рэпертуар складалі творы кампазітараў розных эпох і кірункаў. Быў папулярызатарам бел.муз. мастацтва: праводзіў творчыя радыёвечары, справаздачныя канцэрты бел. кампазітараў. У яго выкананні гучалі творы М.Аладава, В.Залатарова, Р.Пукста, А.Туранкова, М.Чуркіна, А.Багатырова, М.Крошнера, Р.Самохіна, П.Падкавырава. З 1937 у складзе Беларускай філармоніі.
Літ.:
Загородний Г.Н. Музыки высокое призвание. 2 изд. Мн., 1988;
Яго ж. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны народны аркестр БССР 1/432; 2/233; 4/224—225 (укл.), 229, 309; 6/383; 7/221; 1І/129; 12/624
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАДЭЛЬФІ́ЙСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін з вядучых аркестраў ЗША. Засн. ў 1900 дырыжорам Ф.Шэлем. З 1912 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Л.Стакоўскі, з 1938 — Ю.Ормандзі, з 1980 — Р.Муці, з 1993 — В.Заваліш. Аркестрам дырыжыравалі Ф.Вейнгартнер, С.Рахманінаў (і як піяніст), Р.Штраус, з ім выступалі найбуйн. дырыжоры і інструменталісты свету, у т. л. Э.Гілельс, Д.Ойстрах, Л.Коган, Ю.Цемірканаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАРАДСКІ́АРКЕ́СТР.
Існаваў у 1803—1917 (з перапынкамі) у Мінску. Напачатку іграў па нядзелях і на святы ў кафедральным саборы (летам — і ў Губернатарскім садзе) ці суправаджаў тэатр. паказы. У 1820—60-я г. пры ім існавала муз. школа, якая рыхтавала для яго музыкантаў. У розны час аркестр узначальвалі В.Стафановіч (1820—60-я г.; гл. ў арт.Стафановічы), Л.Скрабецкі, Р.Пілеман (з 1880), Г.Мерц (з 1886), Л.Ступель (1890—96), Н.Рубінштэйн (з 1909; наладжваў сімф. канцэрты, арганізоўваў цыклы агульнадаступных гіст. канцэртаў). З аркестрам выступалі мясц. музыканты і гастралёры, у т. л. скрыпачы і піяністы Х.Ліпінскі, Апалінарый і Антон Концкія, М.Ельскі В.Пшыбора, Я.Чыжэўскі, І.Гянко, Г.Бах, Л. фон Зіберштэйн, М.Палякін, спявачка А.Мейчык. У рэпертуары былі творы І.Гайдна, Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Дж.Расіні, Ф.Абера, Ф.Мендэльсона, Ф.Шуберта, Р.Вагнера, М.Глінкі, А.Барадзіна, П.Чайкоўскага і інш. З 1880-х г. дзейнасць М.г.а. звязана з муз.-грамадскімі арг-цыямі горада, у т. л.муз. т-вам, муз. гуртком, т-вамі аматараў прыгожых мастацтваў і сяброў музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́СТАНСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін са старэйшых сімф. аркестраў ЗША. Створаны ў 1881 у г. Бостан мецэнатам Г. Лі Хігінсанам. Выступаў у зале «Бостан-мюзік-хол», з 1900 — у «Сімфані-хол». Росквіт аркестра звязаны з дзейнасцю С.Кусявіцкага (1924—49), пад кіраўніцтвам якога выконваліся творы П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў. Сярод гал. дырыжораў: А.Нікіш, П.Манцё, Ш.Мюнш, Э.Лайнсдорф, С.Адзава. З аркестрам выступалі кампазітары А.Глазуноў, С.Пракоф’еў, В.д’Эндзі, Р.Штраус, Д.Міё, А.Рэспігі, М.Равель і буйнейшыя дырыжоры розных краін.