род раслін сям. малачайных. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў лясах трапічнай Амерыкі. Гевею бразільскую (H. brasiliensis), якая расце ў басейне р.Амазонка (а таксама 2 інш. віды), культывуюць у вільготных тропіках як асн. крыніцу каўчуку натуральнага.
Дрэва выш. 30—40 м. Лісце трайчастаскладанае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод каробачкападобны. Насенне авальнае, буйное (да 3 см), з шчыльнай карычневай абалонкай. Млечны сок мае ў сабе каўчук, для атрымання якога дрэва падсочваюць з 10—12-гадовага ўзросту. З аднаго дрэва атрымліваюць да 7,5 кт каўчуку за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́ЙРА (Madeira),
рака ў Балівіі і Бразіліі, найбуйнейшы правы прыток р.Амазонка. Даўж. 3230 км (з р. Мамарэ), пл.бас. 1391 тыс.км². Пачынаецца ў Андах ад зліцця рэк Бені і Мамарэ, у верхнім цячэнні агінае Бразільскае пласкагор’е, утварае парогі і вадаспады, ад г. Порту-Велью (Бразілія) цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ў кастр.—маі (сезон дажджоў і раставанне снегу ў Андах). Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 21 800 м3/с. Суднаходная (1060 км) ад вусця да г. Порту-Велью. На М. гарады Порту-Велью, Умайта, Манікарэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАПУРА́, Япура (Japurá, Yapurá),
рака ў Бразіліі і Калумбіі (дзе наз.Какета, Caquetá). Левы прыток р.Амазонка. Даўж. 1930 км, пл.бас. 282 тыс.км². Пачынаецца ў Цэнтр. Кардыльеры Калумбіі. У верхнім цячэнні, у Андах і ў зах.ч. Гвіянскага пласкагор’я парожыстая, на Амазонскай нізіне шырокая і спакойная, у ніжнім цячэнні ўтварае шматлікія рукавы, пратокі (адзін з іх злучаецца з Амазонкай на 600 км вышэй за вусце Ж.). Жыўленне дажджавое. Паводка з сак. да ліпеня. Сярэдні гадавы расход вады 17900 м³/с. Суднаходная ў межах Бразіліі і на асобных участках у Калумбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМА́НЫ,
агульная назва 3 родаў кракадзілаў сям.алігатараў. 5 відаў Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў ціхай вадзе, невял. рэчках і балотах.
Адкладваюць да 10 яец. Ад уласна алігатараў адрозніваюцца наяўнасцю касцявога брушнога панцыра і адсутнасцю касцявой перагародкі ў нюхальнай поласці. Самы вял. К. чорны (Melanosuchus niger), даўж. да 5 м, жыве ў бас.р.Амазонка. Адкладвае да 50 яец. Гладкалобыя К. (Paleosuchus) дробныя, даўж да 1,5 м. Жывуць у вадаёмах з быстрай плынню. 3 віды і ўсе падвіды акулярных К. (Caiman) і К. чорны занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРА́НЫ, піранні (Serrasalmus),
род прэснаводных рыб сям. піраньевых атр. карпападобных. Разам з П. родаў Рузвельтыела і Пігацэнтрус складаюць падсям. драпежных П. (каля 25 відаў). Пашыраны ў бас. рэк Амазонка, Арынока і інш. у паўн.-ўсх.ч.Паўд. Амерыкі. Чародныя рыбы.
Даўж. да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў. Ёсць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых клінападобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху. Зграя П. за некалькі хвілін здольна знішчыць жывёлу масай каля 50 кг. Аб’екты акварыумнага рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНЦІ́НЫ (Trichechus),
род водных млекакормячых атр. сірэн. Вядомыя з плейстацэну Паўн. і міяцэну Паўд. Амерыкі. 3 віды, 2 падвіды. Пашыраны каля берагоў Цэнтр. Амерыкі, у р.Амазонка і яе эстуарыі, каля атл. берагоў трапічнай Афрыкі і бас.р. Нігер. Жывуць на марскіх мелкаводдзях, у вусцях і нізоўях рэк. Трымаюцца групамі. Усе віды і падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозненне ад большасці млекакормячых маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі Хваставы плаўнік закруглены. Расліннаедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛЫ (Selachorpha),
надатрад пласцінашчэлепных рыб. Аб’ядноўвае 8 атр., каля 250 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, большасць у трапічных морах, некаторыя ў рэках (Ганг, Амазонка). Найб. старажытныя з рыб, вядомы з сярэдзіны дэвону.
Цела акулы верацёнападобнае, ад 20—30 см у некат. куніцавых (Triakidae) і катранавых (Squalidae) да 20 м (масай да 14 т) у гіганцкай (Cetorhinus maximus) і кітовай (Rhincodon typus). Луска плакоідная. Хваставы плаўнік магутны, гетэрацэркальны. Па баках галавы 5 (зрэдку 6—7) шчэлепных адтулін. Рот ніжні, зубы добра развітыя. Шкілет храстковы, плавальнага пузыра няма. Большасць драпежнікі (асобныя нападаюць на чалавека), некаторыя планктонафагі. Жыва-, яйцажыва- або яйцанараджальныя. Плоднасць ад 2 да 100 эмбрыёнаў. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́У-НЕ́ГРУ (Rio Negro),
рака пераважна ў Бразіліі, левы прыток р.Амазонка; у сярэднім цячэнні ўтварае мяжу паміж Калумбіяй і Венесуэлай. Даўж. 2,3 тыс.км, пл. басейна каля 691 тыс.км². Вытокі ў Калумбіі, у зах.ч. Гвіянскага пласкагор’я, пад назвай Гуайнія, да г. Кастаньейру рэчышча парожыстае, у межах Амазонскай нізіны разгалінаванае і вельмі шырокае (да 30—50 км) са шматлікімі астравамі. Буйны прыток — р. Рыу-Бранку (злева). Левы прыток Касік’ярэ злучае Р.-Н. з р. Арынока (класічны прыклад біфуркацыі рэк). Паводкі ад сак. да канца жн., малаводная ў кастр.—студзені. Сярэдні расход вады 29,3 тыс.м³/с. Суднаходная на 1 тыс.км ад вусця, дзе размешчаны буйны порт Манаўс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІН (Яўген Ільіч) (н. 20.3.1939, г. Гомель),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971), выкладаў там у 1972—75. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе. Творчасці ўласцівы настальгічная рамантычнасць, багацце колеравай гамы (цыклы «Настальгія», «Мужчына і жанчына», карціны «Сон каралевы», «Красавіцкія мары», усе 1994). Аўтар акварэлей «Лета на Віліі» (1977), «Палескія краявіды» (1980), «Півоні» (1994), «Кветкі ў трох збанах» (1995), літаграфій «Лета» і «Цішыня» (абедзве 1972), «Восеньскі пейзаж» і «Успаміны пра лета» (абедзве 1981), «Поле» (1982), жывапісных твораў «Адыходзячыя ў аблокі» (1993), трыпціха «Дзецям Чарнобыля прысвячаецца» (1993—94), «Выкраданне Еўропы» (1994) і інш. Праілюстраваў каля 70 кніг, многія з якіх адзначаны дыпломамі («Дарункі лесу» К.Цвіркі, 1969, «Такіх кветак не бывае» В.Гарбука, 1971, «Дзівы» І.Васілеўскага, 1972, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы: вікторыя амазонская, або каралеўская (Victoria amazonica, або Victoria regia), расце ў затоках р.Амазонка і яе прытокаў, вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючымі на паверхні вады вял. лісцем дыям. да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыям. 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у бат. садах, аранжарэях пры т-рах вады 25—30 °C).