МАЗА́НІК Сяргей Аляксеевіч (н. 10.11.1954, г. Магілёў),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і дыдактычных праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычных эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.
Тв.:
Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.Багданавым, Ю.Сыроідам);
Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК Ірына Аляксандраўна (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч. установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
Тв.:
Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім);
Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам);
Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Кравец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЮХ Уладзімір Сяргеевіч (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.
Тв.:
Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.Я.Залескім);
Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Пётр Сяргеевіч (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук. працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЭ́НКА Анатоль Сямёнавіч (н. 19.7.1929, г. Грозны, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 у БДУ (у 1973—76 і ў 1977—93 заг. кафедры, у 1976—77 дэкан ф-та, у 1979—81 прарэктар). Навук. працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі груп Лі і аднародных прастораў. Атрымаў класіфікацыю псеўдарыманавых сіметрычных прастораў з класічнымі асн. групамі, даследаваў рэгулярныя прасторы з сіметрыямі.
Тв.:
Симметрические пространства с простыми некомпактными фундаментальными группами // Докл.АНСССР. 1956. Т. 108, № 6;
Пространства с симметриями. Мн., 1977;
Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1—2. Мн., 1984—87 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЭЛЬМА́Н Якаў Ісідаравіч (4.12.1882, г. Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 16.3.1942),
вучоны, папулярызатар навук.фіз.-матэм. ведаў, адзін з заснавальнікаў жанру навукова-займальнай л-ры. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу (1909). У 1918—23 у Наркамаце асветы РСФСР, адначасова выкладаў у навуч. установах. З 1924 займаўся выданнем навукова-папулярнай л-ры. У 1935 удзельнічаў у Міжнар.матэм. кангрэсе ў Бруселі. Аўтар больш за 100 кніг («Займальная фізіка», «Займальная алгебра», «Міжпланетныя падарожжы» і інш.), перакладзеных на 24 мовы і выдадзеных агульным тыражом больш за 13 млн.экз. Адзін з першых прапагандыстаў ідэй К.Э.Цыялкоўскага і тэхн. распрацовак С.П.Каралёва. Імем П. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Літ.:
Мишкевич Г.И. Доктор занимательных наук: Жизнь и творчество Я.И.Перельмана. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎГЕНЬ Алег Ігнатавіч (н. 6.10.1962, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1995). Чл.кар.Бел. акадэміі адукацыі (1997). Скончыў БДУ (1984). З 1984 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1992 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (прарэктар). З 1999 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар; з 2000 рэктар). Адначасова з 1991 у БДУ (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па алгебры, методыцы выкладання матэматыкі, праблемах інфарматызацыі адукацыі. Распрацаваў камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных груп. Вырашыў праблему Гратэндыка аб праканечных папаўненнях груп. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Алгебра. 4 выд.Мн., 1997 (у сааўт.);
Методы решения задач по математике: В 2 т. Т. 1. Мн., 2000 (разам з Ан.І.Таўгенем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЭЗМІ́ (аль-Харэзмі) Мухамед бен Муса
(787, г. Хіва — каля 850),
сярэднеазіяцкі вучоны. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, геаграфіі, гісторыі. Аўтар асноватворных трактатаў па арыфметыцы і алгебры («Кніга аб узнаўленні і проціпастаўленні» — «Кітаб аль-джэбр ва-л-мукабала»), пераклад якіх на лац. мову ў 12 ст. паўплываў на развіццё матэматыкі ў Зах. Еўропе. Упершыню разгледзеў алгебру як самаст. дысцыпліну, прапанаваў правілы дзеянняў з алг. велічынямі і правілы рашэння ўраўненняў. Ад уведзенага Х. тэрміна «аль-джэбр» паходзіць назва «алгебра». З прац Х. ў навук. ўжытак у Еўропе ўведзена дзесятковая сістэма лічэння, якая ўзнікла ў Індыі, і арабскія лічбы. Імя аль-Х. (лац. Algorithmi) увайшло ў матэматыку як агульная назва сістэмы вылічэнняў (алгарытм).