радовішча глін у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,7 км на ПнЗ ад в. Кеўлічы, каля р. Голбіца. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, цёмна-карычневыя, пластычныя, з невял. колькасцю буйназярністых часцінак. Разведаныя запасы 11,9 млн.м³, перспектыўныя 32,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—22,3 м, ускрыты 1,5—5,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦЕНСКІ МОХ,
гідралагічны заказнік на тэр. Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.Засн. ў 1981 як заказнік рэсп. значэння для захавання ў натуральным стане балотных масіваў К.М. і Чысцік-1 з характэрнай расліннасцю. Пл. 1350 га (1998). Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны. Рэльеф тэрыторыі азёрна-марэнны. Балоты вярховага тыпу, тарфяныя паклады таўшчынёй да 3,7 м. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-хмызнякова-сфагнавыя фітацэнозы, на мінер. «астравах» — бярозавыя, яловыя, асінавыя і альховыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЦКІ ІНТЭРСТАДЫЯ́Л,
міжстадыял, час невял. пацяплення клімату і значнага скарачэння плошчы ледавікоў паміж дзвюма стадыямі на працягу сожскага зледзянення ў антрапагенным перыядзе. Падзяляе максімальную (слаўгарадскую) і постмаксімальную (магілёўскую) стадыі. Адбыўся 120—110 тыс.г. назад. Магутнасць адкладаў Горацкага інтэрстадыяла 5 м (у некат. месцах 20—25 м). Найчасцей трапляюцца азёрна-алювіяльныя ўтварэнні, складзеныя з супескаў і суглінкаў, радзей балотныя адклады (торф, гіціі). У час Горацкага інтэрстадыяла на тэр. Беларусі аднавілася лясная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
асадкавыя ўтварэнні на дне азёраў сучаснай і мінулых геал. эпох. Прадстаўлены пераважна дробназярністымі тэрыгеннымі асадкамі, сапрапелем і дыятамітам у прэснаводных азёрах, карбанатамі, сульфатамі, хларыдамі, глінай — у салёных. На Беларусі найб. пашыраны пясчана-гліністыя асадкі і стужачныя гліны азёрна-ледавіковых басейнаў антрапагену, сучасныя аргана-мінер. адклады (глеі і сапрапелі), карбанатныя пароды (азёрныя мергелі) і інш. Многія з іх карысныя выкапні; выкарыстоўваюцца на ўгнаенне, як лекавыя гразі, для вытворчасці будматэрыялаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫ́МСКАЯ НІЗІ́НА,
на ПнУ Сібіры, пераважна ў ніжнім цячэнні р. Калыма, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Распасціраецца на 750 км паміж Алазейскім і Юкагірскім пласкагор’ямі. Выш. да 100 м за рэдкімі масівамі сопак выш. 200—300 м. Складзена з азёрна-рачных суглінкаў і супескаў. Пашыраны шматгадовая мерзлата і мярзлотна-тэрмакарставыя формы рэльефу. Клімат субарктычны. Шмат азёр і балот. Забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі змяняюцца на Пн хмызнячкова-травяністай, а потым арктычнай тундрай. Пашы аленяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛІЦКІ МОХ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл.Засн. ў 1979 для захавання прыродных журавіннікаў. Пл. 1,7 тыс.га. Размешчаны на балоце Фаліцкі Мох вярховага і пераходнага тыпаў, урочышча Уліца, вадазбору р. Солан. Пласкахвалістая азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны Глебы тарфяна-балотныя (глыб. торфу да 5,5 м, у сярэднім 1,7 м) і дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Расліннасць пераважна хваёва-сфагнавая і кусцікава-сфагнавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАВЕ́ЦКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў У Брэсцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., каля вёсак Вычулкі, Ямна, Шэбрын, Ваўкі і Булькова. Пластавы паклад складзены з 5 участкаў, звязаны са стараж. і сучаснымі азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Пяскі жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя дробназярністыя, з рэдкім жвірам, участкамі гліністыя. Разведаныя запасы 24,1 млн.м³, перспектыўныя 14 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—19,7 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,1—3 м. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб буд. раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МУЛЬ (Coregonus autumnalis),
прахадная рыба роду сігаў сям. ласасёвых. Пашыраны ў бас.Паўн. Ледавітага акіяна (акрамя р. Об). У воз. Байкал — эндэмічны азёрна-рачны падвід О. байкальскі (C.a. migratorius), які мае 3 расы: ангарскую, селенгінскую і чывыркуйскую (па назвах рэк).
Даўж. да 64 см, маса да 3 кг (у О. байкальскага даўж. да 45 см, маса да 1,5 кг). Корміцца ракападобнымі, інш. беспазваночнымі, маляўкамі і ікрой рыб. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯМЕ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН.
У Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Падзяменне. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны буравата- і жаўтавата-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, дысперсныя. Радовішча складзена з 3 асобных участкаў: Паўн., Цэнтр. і Паўднёвага. Агульныя разведаныя запасы 15,2 млн.м³, перспектыўныя 0,26 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—15,4 м, ускрышы (пяскі, супескі, торф) 0,4—6,5 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, чарапіцы, керамзітавага жвіру і дрэнажных труб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗДЗЕНСКІ ІНТЭРСТАДЫЯ́Л (ад назвы г.Узда),
перыяд міжледавіковага пацяплення, які раздзяляе столінскі стадыял і мазырскі стадыял дняпроўскага зледзянення. Існаваў у інтэрвале 280—290 тыс.г. назад. Намножыліся азёрныя і азёрна-алювіяльныя адклады магутнасцю да 10—14 м (гліны, суглінкі, супескі, пяскі). У іх трапляюцца расл. рэшткі, абломкі выкапнёвых малюскаў. У цяжкай фракцыі пяску вял. колькасць гідраксідаў жалеза, пірыту, у лёгкай — кальцыту. Былі пашыраны хваёва-бярозавыя лясы; з травяністых раслін — палыновыя, лебядовыя, асаковыя. Клімат халаднейшы за сучасны.