...МЕТР (ад грэч. metron мера, metreō вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыладу, прыбор для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова (напр., барометр, тэрмометр), а таксама долевую ці кратную адзінку даўжыні ў метрычнай сістэме (напр., кіламетр, мікраметр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКА́ТАР,
прылада для вымярэння лінейных памераў калібраў і дэталей машын адносным кантактным спосабам — параўнаннем з мерай. Асн. механізм — скручаная стужачная спружына, якая пераўтварае лінейныя перамяшчэнні вымяральнага стрыжня (у ніжняй ч. прылады) у вуглавыя адхіленні стрэлкі. Межы вымярэнняў ±(4—300) мкм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «СКАРАХО́Д».
Дзейнічала ў 1911—15 у Мінску. Належала Маскоўскаму акц. т-ву скуры і мех. абутку «Шаўрахром». Вырабляла абутак длярас. арміі. Мела паравы рухавік. Працавала каля 50 чал. У 2-й пал. 1915 эвакуіравана ў Маскву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ФЕЛЬ (ням. Muffel),
замкнёная камера (каўпак, пасудзіна), у якую для засцярогі ад уздзеяння пячных газаў змяшчаюць вырабы або сыравіну пры іх награванні ці абпале ў муфельных печах. Пры безакісляльным награванні М. запаўняюць ахоўным газам. Вырабляюць з вогнетрывалых матэрыялаў або гарачатрывалай сталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНА... (ад грэч. nanos карлік), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10−9 зыходным адзінкам. Пазначаецца н.Напр., 1 нг (нанаграм) = 10−9г, 1 нКл (нанакулон) = 10−9Кл. Да 1967 прыстаўку Н. называлі мілімікра... і пазначалі ммк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАПЕРАПАМПО́ВАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
збудаванне трубаправоднага транспартудля перапампоўкі сырой нафты або нафтапрадуктаў. Будуюцца на нафтапромыслах, нафтаперапрац. з-дах, нафтабазах, магістральных нафта- і прадуктаправодах. На магістральных трубаправодах адрозніваюць Н.с. галаўныя і прамежкавыя, абсталяваныя пераважна цэнтрабежнымі помпамі з электрапрыводам, сродкамі аўтаматыкі і тэлемеханікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРЭ́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972. Пл. 98 км², аб’ём 10,5 км³, даўж. 70 км, найб.шыр. 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХАВА,
вадасховішча ў Брэсцкім р-не, каля в. Орхава. Утворана на р.Зах. Буг у 1988. Пл. 0,56 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 1,48 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКЕ́ТНЫ ВЫКЛЮЧА́ЛЬНІК,
электрычны выключальнік, які служыць для адначасовага ручнога пераключэння некалькіх ланцугоў нізкага напружання. Складаецца з групы кантактаў і механізма, што перамяшчае кантакты і фіксуе іх у пэўным становішчы. Выпускаецца на сілу току да 400 А, напружанне да 660 В.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЕРАНЧУКА́ ТЭАРЭ́МАў квантавай тэорыі поля,
устанаўлівае, што поўныя эфектыўныя сячэнні ўзаемадзеяння часціцы і антычасціцы з адной і той жа мішэнню (нуклонам) пры нарастанні энергіі сутыкнення павінны супадаць. Мае важнае значэнне для тэорыі моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц. Сфармулявана І.Я.Памеранчуком у 1958.