лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляецца ўспучаны абпальваннем перлітабо блізкія да яго вулканічныя юрныя пароды (абсідыяны, вітрабазальты і інш.). Вяжучымі могуць быць цэмент, вапна, гіпс, растваральнае шкло, сінт. смолы і інш. Аб’ёмная маса да 1000 кг/м³. Выкарыстоўваецца як цеплаізаляцыйны матэрыял у прамысл. і с.-г. абсталяванні, у трубаправодах, як канструкцыйны — для вырабу адна- і двухслойных сценавых панэлей, зборных агараджальных канструкцый будынкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́НУЛА (новалац. planula ад лац. planus плоскі),
адна з лічынкавых стадый развіцця кішачнаполасцевых. Развіваецца з яйца. Плавае ў тоўшчы вады, потым прымацоўваецца да субстрату (дно і інш.) і пераходзіць у наступную стадыю развіцця — паліп.
Цела авальнае, падоўжанае або чэрвепадобнае; складаецца з 2 слаёў. Вонкавы (эпітэліяльны) слой — эктадэрма — мае жгуцікавыя клеткі, сярод якіх размешчаны эпітэліяльна-мускульныя, нерв. і жыгучыя клеткі. Унутр. слой — энтадэрма — утварае замкнутую поласць кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛОСКАСТУПНЁВАСЦЬ,
дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў амаль да іх поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (магчыма спалучэнне абедзвюх форм). Прыроджаная П. назіраецца вельмі рэдка, набытую П. падзяляюць на статычную (ад перагрузкі, асабліва ў час росту арганізма). рахітычную (пры рахіце), траўматычную (пасля пералому ладыжак шчыкалатак* або касцей ступні), паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыкметы П.: хуткая стамляльнасць ног, ныючы боль у ступнях, бывае ацёк ступні. Лячэнне артапедычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНЫ КАНА́Л,
ізаляваны пераход паміж прыстасаваннямі пнеўмааўтаматыкі, які мае адзін уваход і адзін выхад і забяспечвае перадачу пнеўмасігналаў на адлегласць. У якасці П.к. выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя абометал. трубаправоды, што злучаюць паміж сабой пнеўматычныя прыстасаванні і прылады. Пры канструяванні прыстасаванняў з асобных пнеўмаэлементаў П.к. робяць таксама ў пласцінах (пячатных платах), на якіх замацоўваюцца пнеўмаэлементы. Такі мантаж надае прыстасаванням кампактнасць, памяншае працягласць каналаў і павышае іх надзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЕ́СНІК (Mercurialis),
род кветкавых раслін сям. малачаевых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 від — П. шматгадовы (M. perennis), нар. назвы сіневароць, сінярод. Трапляецца ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках.
Адна- і шматгадовыя травы без млечнага соку. Лісце супраціўнае, цэласнае. Кветкі аднаполыя (расліны двухдомныя), дробныя, зеленаватыя, беспялёсткавыя, сабраныя ў суквецце або адзіночныя. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ВУ́ЗЕЛ,
спалучэнне прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных паміж сабой цеснымі вытв. і вытв.-тэхнал. сувязямі, адзінай вытв. інфраструктурай, агульнасцю трансп., геагр. размяшчэння ў межах аднаго або некалькіх блізкіх адзін ад аднаго нас. пунктаў (гарадоў, гар. пасёлкаў і інш.). Таксама наз. група прадпрыемстваў галіны прам-сці, размешчаных на адной пляцоўцы, пабудаваных паводле адзінага плана і аб’яднаных агульнай інфраструктурай, часам узаемнымі вытв. сувязямі. Гл, таксама Канцэнтрацыя вытворчасці, Канцэрн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ШПІЯНА́Ж,
адна з назваў злачыннай дзейнасці, Накіраванай на процізаконнае набыццё звестак, якія маюць эканам. ці камерцыйную каштоўнасць. Мэта П.ш. — авалоданне камерцыйнай або банкаўскай тайнай і выкарыстанне яе без згоды ўладальніка, здзейсненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за т.зв.камерцыйны шпіянаж. Адказнасць за гэта злачынства ўзмацняецца, калі ў выніку яго быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́СВІРА,
прынашэнні хрысціян у абшчыну ў першыя стагоддзі існавання хрысціянства; пазней — невялікі круглы хлеб з пшанічнага крутога прэснага цеста, які ў правасл. богаслужэнні выкарыстоўваецца ў час прычашчэння. На верхняй частцы П. выціснена выява крыжа і літары «ІС», «ХС», «НІ», «КА» («Ісус Хрыстос перамагае»), У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоўваюцца госціі — невял. круглыя праснакі з пшанічнай мукі з выявай ягняці або крыжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАЗАО́ЗЫ,
група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпанасомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымі-крывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВО́Ду праве,
прымусовае суправаджэнне (дастаўленне) органамі міліцыі падазронага, абвінавачанага, а таксама пацярпелага, сведкі ў суд, органы дазнання або да пракурора і следчага ў выпадку іх няяўкі без уважлівай прычыны па выкліку. Адбываецца паводле матываванай пастановы органа дазнання, следчага, пракурора ці вызначэння суда, якія накіроўваюцца для выканання адпаведнаму органу ўнутр. спраў. На Беларусі парадак і ўмовы ажыццяўлення П. рэгламентуюцца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.