вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад Касцюковічаў, 172 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Камунары. 738 ж., 318 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі 2 гарадзішчы жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ БЕ́РАГ,
кліматабальнеалагічны курорт на Беларусі. За 25 км ад г. Рэчыца, на беразе Дняпра. Развіваецца з 1981. Клімат умерана кантынентальны, з параўнальна мяккай зімой. Крыніца мінер. водаў з вял. колькасцю ёду. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (у т. л. дубровамі), частку займае маляўнічая пойма ў лукавіне Дняпра. Умовы спрыяльныя для псіхал. разгрузкі, лячэння агульнасаматычных хвароб. Базы для каротка- і доўгатэрміновага адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНІКІ́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Пермскай вобл. Вядомы з 17 ст. 198,3 тыс.ж. (1994). Рачны порт на Камскім вадасх.Чыг. станцыя. Цэнтр хім. прам-сці (камбінаты калійны, азотна-тукавы, тытана-магніевы і інш.); металаапр., эл.-тэхн., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Факультэт Пермскага тэхн. ун-та. Драм.тэатр. Краязнаўчы музей. Каля Беразнікоў — радовішчы кухоннай, калійнай, магніевай соляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯКІ́,
гарадзішча дзякоўскай культуры 3—5 ст.каляв. Беразнякі Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобл. Расіі. З’яўлялася паселішчам радавой абшчыны. Было ўмацавана земляным валам з драўлянай агароджай на ім і ровам. Раскопкамі выяўлены рэшткі 6 драўляных жытлаў асобных сем’яў, вял. абшчыннага дома, пабудовы для прадзення і ткацтва, загону для жывёлы, невял. пахавальнага збудавання, дзе хавалі рэшткі спаленых нябожчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТПА́К-ДАЛА́, Бедпак-Дала, Паўночны Галодны стэп,
пустыня ў Казахстане, ад р. Сарысу на З да воз. Балхаш на У. Пл.каля 75 тыс.км². Плоская і спадзістахвалістая раўніна з сярэднімі выш. 300—350 м (найб.г. Джамбул, 974 м). Зах.ч. — гліністая салянкава-палыновая пустыня, якая пераходзіць на У у камяністую пустыню. Шмат дробных, засоленых азёраў. Пашы; асвойваецца пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МА (Boma),
горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р. Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр. Афрыцы. Каля 95 тыс.ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАВЕЦ,
горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКО́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ЖАЛЕ́ЗНЫХ РУ́ДАЎ,
у Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. Працягласць руднай зоны каля 10 км, магутнасць да 140 м. Руды — жалезістыя кварцыты (жалеза 26,2%), залягаюць у тоўшчы дакембрыйскіх гнейсаў крышт. фундамента на глыб. 216—300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) перамяжаюцца з праслоямі пустых парод. Запасы руды ацэньваюцца ў 1,5 млрд.т. Радовішча не распрацоўваецца (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАТРО́ПІЯ (ад ала... + грэч. tropos паварот, уласцівасць),
існаванне аднаго і таго хім. элемента ў выглядзе двух або некалькіх простых рэчываў (алатропных мадыфікацый), якія адрозніваюцца па сваіх фіз. і хім. уласцівасцях. Можа быць вынікам утварэння малекул з рознай колькасцю атамаў, напр., азон (O3) і кісларод (O2) або крышталёў розных мадыфікацый, напр., алмаз і графіт. Прыватны выпадак полімарфізму. Вядома каля 400 алатропных мадыфікацый хім. элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ПАЛЬСКІ КУРГА́Н, Лугавая Магіла,
адзін з найбуйнейшых (выш. 21 м) скіфскіх «царскіх» курганоў каляв. Александропаль (Нікапальскі р-н, Украіна). Быў абнесены ровам і земляным валам. Выяўлены 3 разрабаваныя яшчэ ў старажытнасці катакомбы, у якіх знаходзіліся шкілеты багатых скіфаў, іх абслугі, коней (15), рэшткі калясніц, бронзавыя навершы, залатыя і сярэбраныя вырабы — узоры скіфскага і скіфска-грэч. мастацтва.