МЕ́НЗБІР (Міхаіл Аляксандравіч) (4.11.1855, г. Тула, Расія — 10.10.1935),
расійскі заолаг. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878), працаваў у ім (з 1886 праф.). З 1911 праф. Вышэйшых жан. курсаў у Маскве. У 1917—19 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук.працы па арніталогіі, зоагеаграфіі і параўнальнай анатоміі. Распрацаваў падзел Палеарктыкі на 6 зоагеаграфічных зон. Аўтар першых зводак па сістэматыцы і біялогіі птушак Расіі («Птушкі Расіі», т. 1—2, 1893—95, і «Паляўнічыя і прамысловыя птушкі Еўрапейскай Расіі і Каўказа», т. 1—2, з атласам, 1900—02).
Тв.:
За Дарвина. М.; Л., 1927;
Очерк истории фауны европейской части СССР. М.; Л., 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГДА́Л (Аркадзь Бейнусавіч) (11.3.1911, г. Ліда Гродзенскай вобл. — 1991),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. з 1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1936). З 1943 у Ін-це фіз. праблем, з 1945 у Ін-це атамнай энергіі, з 1971 у Ін-це тэарэт. фізікі АНСССР, адначасова з 1944 праф. Маскоўскага інж.-фіз. ін-та. Навук.працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц. Прыстасаваў метады квантавай тэорыі поля да задачы многіх цел і тэорыі атамнага ядра.
Тв.:
Теория конечных ферми-систем и свойства атомных ядер. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАЛІ́ТЫ (ад мікра... + грэч. lithos камень),
у археалогіі дробныя дэталі складаных, састаўных прылад працы, якія вырабляліся з крэменю ў эпоху каменнага веку пераважна ў мезаліце. Матэрыялам для М. служылі невял. крамянёвыя абломкі тонкіх вузкіх пласцін або адшчэпаў, што апрацоўваліся спосабам стромкага рэтушавання іх краёў. Сярод М. вылучаюцца вастрыі некалькіх тыпаў і вырабы геаметрычна дакладных форм, мікраразцы, рэжучыя ўстаўкі з прытупленым рэтушшу краем і інш. М. звычайна ўстаўлялі ў пазы касцяных ці рэчавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў, з іх складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Іх замацоўвалі ў прыладах з дапамогай смалы. Вытворчасць М. — характэрная рыса культур тардэнуаза, каморніцкай, кудлаеўскай, рудавостраўскай, яніславіцкай і інш. Пры раскопках трапляюцца на ПдУ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 14.7.1939),
бел. і расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Д-рбіял. і с.-г. навук (1934). Скончыў Пецярб.ун-т (1882). З 1894 у дэпартаменце земляробства Мін-ва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.-г. ін-та. Навук.працы па вывучэнні пладовых культур і іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладова-ягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЭЛЬМА́Н (Тэадор Львовіч) (30.9.1933, Мінск — 12.10.1974),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ. Навук.працы па матэм. фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, стат. фізіцы. Распрацаваў (разам з А.В.Лыкавым) тэарэт. асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
Тв.:
Тепло- и массообмен в процессах сублимации в вакууме. М., 1973 (разам з Дз.П.Лебедзевым);
Диффузия в сложных молекулярных структурах. Мн., 1974 (разам з С.Г.Галакціёнавым, Р.В.Нікіфаровічам);
Физика биологических мембран. М., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ, лік π,
лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg х у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр.Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < π < 22/7. Значэнне π = 355/113 = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чун-чжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КУЛЬ (Міхаіл Іванавіч) (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі ун-т (1968). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім ін-це кіравання (з 1997 прарэктар). Навук.працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем);
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЎЧАНКА (Пётр Рыгоравіч) (н. 2.1.1947 г.п. Хоцімск, Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), працуе ў ім (з 1979 дэкан, у 1979—84 прарэктар). Навук.працы па структурна-функцыян. арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, уплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нерв. сістэму, рэгенерацыі нерв. ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутр. органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфарм. аналізе. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Структура серого вещества спинного мозга человека и экспериментальных животных // Здравоохранение Беларуси. 1993. №10;
Закономерности регенерации подчревного нерва собаки при его трансплантации в стенку толстой кишки // Морфология: архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1997. Т. 111, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНТЭ́Н (Plantin, Plantijn) Крыстаф (каля 1514, Сент-Авертэн, каля г. Тур, Францыя — 1.7.1589), нідэрландскі выдавец-друкар. Вывучаў пераплётную і друкарскую справу ў Францыі. У 1549 у Антверпене (Бельгія) адкрыў пераплётную майстэрню, у 1555 — друкарню (існавала да 1865, з 1877 музей) і філіялы друкарні ў Парыжы і Лейдэне. За 34 гады выдавецкай дзейнасці фірма Плантэнаў «Афіцына Плантыніяна» выдала на высокім паліграф. і маст. узроўні больш за 1600 назваў кніг на розных мовах з гравюрамі на медзі — навук.працы па анатоміі, батаніцы, геаграфіі і гісторыі, творы ант. аўтараў з каментарыямі вучоных, літургічную і тэалагічную л-ру, у т. л. «Каралеўскую Біблію — Біблію паліглота» (т. 1—8, 1569—73) на 4 мовах, кішэнныя выданні, каталогі сваіх кніг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Родні Роберт) (8.10.1917, г. Ньютан-ле-Уілаўс, Вялікабрытанія — 7.9.1985),
англійскі імунолаг і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Ганаровы замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Адукацыю атрымаў ва ун-тах Ліверпуля і Кембрыджа. З 1949 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане, з 1960 праф.мед. школы пры бальніцы Сент-Мэры ў Лондане, з 1967 праф. Оксфардскага ун-та, з 1970 чл. Савета мед. даследаванняў. Навук.працы па хім. структуры антыцел. Высветліў першасную структуру нармальных і анамальных гамаглабулінаў, распрацаваў метад расшчаплення малекул антыцел на фрагменты, прапанаваў схему іх будовы і гіпотэзу аб трацічнай структуры іх актыўнага цэнтра. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з Дж.М.Эдэльманам).