амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966). Скончыў ун-т у штаце Фларыда (1952). З 1952 у Мічыганскім ун-це, з 1957 у Ін-це артрытаў і хвароб абмену рэчываў; з 1962 у Лінгаўскім нац. ін-це сэрца. Навук. працы па расшыфроўцы генет. кода і механізмах бялковага сінтэзу. Распрацаваў метад выяўлення кодавага значэння нуклеатыдных трыплетаў. Сінтэзаваў і выпрабаваў усе тэарэтычна магчымыя трынуклеатыды. Нобелеўская прэмія 1968 (разам з Х.Г.Каранам, Р.У.Холі).
помнік украінскай архітэктуры 17—18 ст. у г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобл.Засн. ў 11 ст. (паводле інш. звестак у пач. 12 ст.). Манастыр абкружаны каменнымі сценамі з надбрамнай вежай-званіцай (1670—99). На тэр. ансамбля рэшткі храма 12 — пач. 13 ст., Петрапаўлаўская царква з трапезнай (15 ст.), будынак бурсы (1657—67), карпусы келляў, настаяцеля (усе 17 ст.), Ільінская царква (1785—95), Спаса-Праабражэнскі сабор у стылі класіцызму (1791—96, праект Дж.Кварэнгі).
Спаса-Праабражэнскі сабор Ноўгарад-Северскага Спаса-Праабражэнскага манастыра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ МУЗЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА (Існавала ў 1751—1809) (?) пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў. Рыхтавала выканаўцаў-інструменталістаў і вакалістаў для капэлы і Нясвіжскага тэатра Радзівілаў. Вучыліся дзеці сялян з Нясвіжа і навакольных вёсак. Ігры на скрыпцы, віяланчэлі, флейце, габоі, фагоце, валторне, трубе, а таксама вакалу навучалі лепшыя музыканты і спевакі капэлы: Ф.Вітман (да 1780-х г.),
Я.Д.Голанд, Я.Дусік, Дж.Альберціні, І.Фляйшман, Дж.Канстанціні, В.Нікаліні (усе 1780-я г.) і інш. Верагодна, у школе атрымалі пач.муз. адукацыю прыгонныя скрыпачы Мацей з Карэліч і Я.Ценціловіч.
Ганаровы прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (з 1948). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. З 1928 выкладаў у спец. школе архітэктуры ў Парыжы (праф.). Адзін з першых пачаў будаваць цалкам жалезабетонныя дамы: жылы дом на вул. Франкліна (1903), т-р Елісейскіх палёў (1911—13), царква Нотр-Дам у Ле-Рэнсі (1922—23) — усе ў Парыжы. Пры рэканструкцыі г. Гаўр (з 1947) выкарыстоўваў індустр. метады і стандартызацыю буд-ва.
А.Перэ. Жылы дом на вул. Франкліна ў Парыжы. 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ.
Знойдзены ў 1804 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у т. л. 6 златнікаў Уладзіміра Святаславіча(980—1015), візант. намісмы Васілія II (976—1025) і Канстанціна VIII (1025—28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068—71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078—81) і, верагодна, інш. імператараў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ўхаваны ў 3-й чвэрці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС ((Peare) Пітэр) (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986),
англ. спявак (лірыка-драм. тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст т-раў «Сэдлерс-Уэлс» (1943—46) і «Ковент-Гардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усеаднайм. творы), а таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ. музыкі ў Олдбара (з 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМПА́РТЫІ ПРАЦЭ́С,
судовы працэс у Маскве 25.11—7.12.1930. Паводле сфальсіфікаваных матэрыялаў група інж.-тэхн. інтэлігенцыі з 8 чал. (сярод іх вучоны-цеплатэхнік Л.К.Рамзін) абвінавачвалася ў стварэнні антысав. падпольнай арг-цыі (т.зв. Прампартыі) і ажыццяўленні ў 1925—30 шкодніцтва ў прам-сці і на транспарце. 5 чал., у т. л. Рамзін, прыгавораны да расстрэлу (заменены Прэзідыумам ЦВК на 10 гадоў пазбаўлення волі), 3 — на 10 гадоў пазбаўлення волі. У лют. 1936 ЦВКСССР памілаваў некат. асуджаных. У канцы 1980-х г.усе падсудныя рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫКУЛІ́Т (ад лац. radicula карэньчык),
пашкоджанне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў (ад рэчыва спіннога мозга да спінальнага ганглія); поліэтыялагічнае захворванне. Асн. прычына Р. — запаленча-дэгенератыўны працэс у карэньчыках нерваў. Адрозніваюць Р. востры і хранічны, першасны (інфекц., таксічны) і другасны (абумоўлены паталаг. уплывам суседніх тканак, напр., пры зменах у пазваночніку). Сярод другасных Р. вылучаюць паяснічна-крыжавы — найб. пашыранае захворванне перыферычнай нерв. сістэмы. Усе формы Р. аб’ядноўвае тыповая прыкмета: выразны пастаянны боль, які ўзмацняецца пры рухах; боль суправаджаецца рухавымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўт., вітаміны, фізія-, гразе-, курортатэрапія, ЛФК і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́СВІКСКІ МІР 1697.
Завяршыў вайну 1688—97 (гл.Пфальцкая спадчына) паміж Францыяй і Аўсбургскай лігай (саюз паміж Галандыяй, імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі», Іспаніяй, Швецыяй, Баварыяй, Пфальцам, Саксоніяй, Вялікабрытаніяй), заключаны ў в. Рысвік (Рэйсвейк, каля Гаагі). Складаўся з серыі дагавораў Францыі з Вялікабрытаніяй, Галандыяй, Іспаніяй (усе 20 вер.), імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» і асобнымі герм. княствамі (30 кастр.). Паводле Р.м. Францыя адмаўлялася ад большасці тэрыторый, захопленых ёю пасля Німвегенскага міру 1678—79, але захавала за сабой Страсбург і інш. землі ў Эльзасе. Умовы Р.м. парушаны ў 1701 вайной за Іспанскую спадчыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Рыгор Васілевіч) (27.11.1823, в. Пакроўская Цвярской вобл., Расія — 22.4.1864),
расійскі жывапісец. У 1842—47 вучыўся ў А.Венецыянава. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, інтэр’еры, партрэты. Творы вызначаюцца сузіральнасцю, наіўным успрыняццем ідэі жыццёвай гармоніі, тонкай узгодненасцю тонаў залаціста-карычневай гамы, замкнёнасцю і статычнасцю кампазіцыі, абагульненасцю трактоўкі форм у спалучэнні з дакладным адлюстраваннем дэталей навакольнага асяроддзя: «Рыбакі. Від на возера Молдзіна», «Від на плаціну ў маёнтку Спаскае», «Адлюстраванне ў люстэрку» (усе 1840-я г.), «Гумно», «Кабінет у Астраўках» (абодва 1844), партрэт Венецыянава і інш.